viasna on patreon

Хроніка пераследу: затрыманні, ператрусы, звальненні ў пятніцу Дапоўнена

2020 2020-11-20T09:07:04+0300 2020-11-21T07:22:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amap-003.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Амап у Мінску. Фота БелСАТ.

Амап у Мінску. Фота БелСАТ.

У пятніцу, 20 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

САЛІГОРСК

Затрыманы адзін з лідараў стачкаму «Беларуськалія» Анатоль Бокун.

Раніцай у Салігорску ў раёне крамы «Гурман» экіпаж ДАІ спыніў Анатоля Бокуна. Пасля чаго быў выкліканы нарад міліцыі для канваіравання ў РАУС, паведамляе Тэлеграм-канал t.me/stachkom

 МІНСК

Не вярнуліся дадому з працы ў Мінску Аляксей Ражачкін  і Дзмітрый Малафей. Іхнія тэлефоны недасяжныя. Знаёмая паведамляе аб тым, што ў кватэры, дзе яны пражывалі, бачны сляды ператрусу. Месцазнаходжанне мужчын дагэтуль невядомае.

Таксама вечарам 19 лістапада былі затрыманыя культурніцкі дзеяч і вядомы кераміст Вадзім Сугойдзь, ягоная жонка Вольга і сын Міхаіл. Маці пазней адпусцілі да дачкі, а Вадіма з сынам змясцілі ў ІЧУ да суда. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Раніцай 20 лістапада на плошчы Якуба Коласа ў Менску міліцыянты затрымалі вулічных музыкаў, якія выступалі ў падземным пераходзе. Іх пагрузілі разам з інструментамі ў бусік і павезлі ў невядомым накірунку. Адзін з затрыманых - Аляксандр Шкіранда.

У розных месцах Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі:

Бароўскі Арцём Аляксандравіч;

Вронскі Дзяніс (плошча Якуба Коласа);

Сарана Генадзь Маратавіч;

Умец Таццяна Мікалаеўна;

БАРЫСАЎ

На працы раніцай затрыманая загадчыца медцэнтра СІНЛАБ Таццяна Удавенка. Сястра паведаміла, што магчымая прычына – удзел у акцыях пратэсту.

Супраць студэнта МДЛУ Глеба Фіцнера завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт.342 КК РБ, (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яго затрымалі 12 лістапада, піша @MSLUstud

Ксеніі Сырамалот, студэнтцы ФФСН БДУ і прэс-сакратарцы Задзіночання беларускіх студэнтаў, выставілі абвінавачванне. Яна застаецца ў СІЗА КДБ яшчэ на 2 месяцы. Яе абвінавачваюць паводле ч.1 арт.342 КК.

У Мінску затрыманая Аляксандра Кажэнава. Маці паведаміла, што ў доме праведзены ператрус. Забралі наўтбукі, тэлефон і карты памяці. Нібыта яе падазраюць у межах крымінальнай справы.

 ВІЦЕБСК

У Віцебску каля 19.30 затрыманы аператар «Белсату» Вячаслаў Лазараў. Ягоную машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, правялі агляд і забралі пашпарт. Цяпер Лазараў знаходзіцца ў Першамайскім РАУС Віцебску. Ягонаму адвакату інфармацыю не даюць. Па тэлефоне журналіст паспеў паведаміць, што разам з ім былі затрыманыя яшчэ чацвёра актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства