Актывістку моладзевага руху Алану Гэбрэмарыям арыштавалі на 2 месяцы. Поўны спіс затрыманых студэнтаў Дапоўнена
Актывістцы моладзевага руху Алане Гебрэмарыям абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на два месяцы.
Яна падазраваная, цягам 10 дзён ёй павінна быць прад'яўлена абвінавачваньне, у адваротным выпадку падазраванага павінны вызваліць. Алана цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведамілі Свабодзе ў Каардынацыйнай радзе.
Затрыманая 12 лістапада ў Менску актывістка «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў» і ініцыятывы «Моладзевы блёк», член Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі (КР), прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям прызнаная падазраванай у крымінальнай справе.
Справу завялі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Гебрэмарыям пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі, яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
12 лістапада прайшлі ператрусы ў пяці актывістаў ЗБС, уключаючы Гэбрэмарыям. Учора ўвечары, паводле зьвестак праваабаронцаў, Ксенія Сырамалот, Ягор Канеўскі, Кася Будзько і Яна Арабейка таксама знаходзіліся ў КДБ.
Гэбрэмарыям дапамагала студэнтам, якія падпалі пад рэпрэсіі за сваю пазыцыю. Была кандыдаткай у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на выбарах 2019 году.
Поўны спіс затрыманых студэнтаў:
- Ксенія Сырамалот, студэнтка ФФСН БДУ, прэс-сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў і валантэрка "Вясны".
- Алана Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, прыхільніца Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў і актывістка Моладзевага блоку.
- Ягор Канецкі, студэнт БДУ і прыхільнік Задзіночання беларускіх студэнтаў, актывіст Вольнага прафсаюзу
- Яна Арабейка, студэнтка БДПУ і прыхільніца Задзіночання беларускіх студэнтаў.
- Кася Будзько, студэнтка БДПУ і прыхільніца Задзіночання беларускіх студэнтаў.
- Глеб Фінцэр, студэнт МДЛУ.
- Вікторыя Гранкоўская, адлічаная студэнтка БНТУ.
- Марыя Каленік, студэнтка БДАМ.
- Анастасія Булыбенка, адлічаная студэнтка БНТУ.