У Мінску на Акрэсціна затрымалі групу анархістаў Дапоўнена
https://spring96.org/be/news/100184
2020
2020-10-30T21:16:50+0300
2020-10-30T21:16:50+0300
2020-10-31T13:59:09+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/okrestino_20200812_zam_029_20200812114320_fo2a9163.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы вызваленага пасля 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова каля ЦІП на Акрэсціна была затрыманая група актывістаў анархісцкага руху.
Вядома, што сярод затрыманых таксама журналістка і праваабаронца "Вясны" Марына Кастылянчанка. Быў затрыманы і толькі вызвалены Аляксандр Бялоў. Па якой прычыне іх затрымалі і на якой падставе – высвятляецца.
Вядома, што як мінімум адзін чалавек з затрыманай групы знаходзіцца ў Заводскім РУУС Мінска.
Сярод затрыманых таксама муж і жонка Наталля і Аляксандр Сенкавец, Улад Машчук, Уладзімір Ларыёнаў, Гарбаценка, Марыя Шаблінская.
Вядома, што некаторых затрыманых пасля Заводскага РУУС адправілі ў ЦІП на Акрэсціна.
Інфармацыя будзе дапоўнена.