09.08.2014 Баранавічы: прадпрымальніку адмаўляліся прадставіць кнігу скаргаў і прапаноў у падатковай інспекцыі
Толькі пасля таго, як індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус некалькі разоў патэлефанаваў у Міністэрства па падатках і зборах, такая кніга яму была прадстаўлена.
08.08.2014 У ААН прадстаўлены даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ва Украіне
Вярхоўны камісар па правах чалавека Наві Пілэй, прадстаўляючы даклад, падкрэсліла, што абодва бакі павінны прадухіляць гібель і раненні людзей, і папярэдзіла, што дзеянні, якія прыводзяць да такіх наступстваў, могуць быць кваліфікаваныя як парушэнні міжнароднага гуманітарнага права.
08.08.2014 Магілёў: аўтастаянка знішчае зялёную зону і дзіцячую пляцоўку
У Магілёве грамадзяне выступаюць супраць будаўніцтва аўтастаянкі. Ініцыятыўнай групай пад кіраўніцтвам мясцовай пенсіянеркі Тамары Аляксандраўны сабрана 200 подпісаў з ліку мясцовых жыхароў, якія былі высланы магілёўскімі чыноўнікамі.
08.08.2014 Чыноўніка прыцягнуць да адказнасці за парушэнне закона “Аб звароце грамадзян”
Кіраўніцтва “Арматурнага завода” не выконвае закон “Аб звароце грамадзян”. Усе запыты на звароты грамадскага актывіста і работніка прадпрыемства Валадара Цурпанава прыходзяць са спазненнямі, а таксама не на мове звароту.
08.08.2014 Тамара Чыкунова: «Хачу, каб Лукашэнка задумаўся: кроў забітых з дапамогай закона кладзецца на яго рукі» (аўдыё)
Вядомая абаліцыяністка, лічачы сваёй галоўнай задачай адмену смяротнага пакарання ва ўсім постсавецкім рэгіёне, сёлета стала экспертам Школы па правах чалавека для моладзі, якая праводзіцца ў Вільні.
08.08.2014 Актывістка з Луганска: Дзяржава толькі на словах клапоціцца пра грамадзянаў
"Калідоры жыцця" бяспечныя ўмоўна, колькасць перасяленцаў свядома заніжаецца, а пацярпелыя не атрымліваюць дапамогі з бюджэту, канстатуе прадстаўніца ініцыятывы "Усход-СОС".
08.08.2014 Суд палічыў, што сябра незалежнага прафсаюзу не можа разлічваць на выплаты
Суд Ленінскага раёна Брэста не задаволіў іск Уладзіміра Андрашчука. Былы рабочы ААТ “Савушкін прадукт” Уладзімір Андрашчук з Брэста звярнуўся ў суд, каб панудзіць кіраўніцтва прадпрыемства выплаціць яму 15 мільёнаў рублёў, якія выплочваюцца па калектыўнай дамове пры выхадзе на пенсію.
08.08.2014 Бяроза: суд адмяніў штраф раварысту, бо роварныя дарожкі не зроблены
67-гадовы жыхар Бярозы Сцяпан Сцепанюк атрымаў пастанову суда Бярозаўскага раёна, згодна з якой рашэнне ДАІ пра пакаранне яго штрафам у 390 тысяч рублёў адмяняецца. Суд прыняў пастанову паводле хадайніцтва мясцовай пракуратуры, куды пенсіянер і звярнуўся са скаргай.
07.08.2014 Актывіста апазіцыі таемна асудзілі на 10 cутак
Пра тое, што Алег Кераль атрымаў 10 сутак арышту, стала вядома толькі 7 жніўня, хоць сам актывіст быў затрыманы яшчэ 5 жніўня. Як сцвярджае прэс-служба «Альтэрнатывы», хлопца затрымалі супрацоўнікі міліцыі без якіх-небудзь падставаў.
07.08.2014 Магілёўская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу за ўзлом незалежнага сайта “Свабодны фармат”
Нагадаем, што 14 сакавіка 2014 года быў узламаны магілёўскі незалежны сайт “Свабодны фармат”. З яго цалкам быў выдалены архіў навінаў і вывешаны два артыкулы, якія ганьбілі магілёўскіх дэмакратычных актывістаў. Пасля ўзлому сайту Алесь Буракоў напісаў заяву ў міліцыю.
07.08.2014 Баранавічы: праваабаронца дамагаецца канкрэтыкі ад гарвыканкама
Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў 7 жніўня заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага, у якой патрабуе тлумачэнняў, на якой падставе быў забаронены пікет, які планавалі правесці 27 ліпеня Сяргей Гоўша, Вячаслаў Болбат і Рыгор Грык.
07.08.2014 Дзяўчынка з Баранавічаў адмаўляецца хадзіць у расейскамоўную школу
Дачка грамадзкай актывісткі з Баранавічаў Тацяны Малашчанкі Яся прынцыпова ня хоча атрымліваць адукацую на расейскай мове.
07.08.2014 У Брэсце таксама забаранілі пікет у падтрымку палітычных вязняў
У адрозненні ад іншых гарадоў Беларусі, гэтую акцыю планавалася правесці 10 жніўня, аднак у Брэсцкім гарвыканкаме адмовілі ў правядзенні пікета, спаслаўшыся на святкаванне Дня будаўніка.
07.08.2014 Звярнуўся ў адміністрацыю прэзідэнта - апынуўся ў Навінках
Жаданне грамадзянаў скарыстацца сваім канстытуцыйным правам уладам прасцей звесці да «ціхага вар'яцтва». Мінчанін-праўдашукальнік Міхаіл Мяхедка 6 жніўня звярнуўся ў адміністрацыю прэзідэнта, адкуль яго звезлі ў Навінкі.
06.08.2014 Лідэр суполкі Свабоднага прафсаюзу скардзіцца ў пракуратуру на падробку дакументаў
Віктар Стукаў мяркуе, што нехта з адказных асоб падрабіў дату ў кнізе скаргаў, дзе ёсць запіс ад ягонага імя. Тым часам адміністрацыя ААТ «Полацк-Шкловалакно» лічыць, што ён знарок шукае зачэпак, каб абвастрыць канфлікт паміж кіраўніцтвам і прафсаюзнай арганізацыяй. Гісторыя вакол кнігі скаргаў атрымалася амаль дэтэктыўная.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










