20.07.2015 Супраць журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча распачата чарговая адміністрацыйная справа
На гэты раз выклік у аддзяленне міліцыі абумоўлены тым, што журналісты маюць дачыненне да відэасюжэту, знятага ў выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі, які пазней быў паказаны праз тэлеканал Белсат.
20.07.2015 Прадстаўнікоў БХК не пускаюць на паседжанні па стварэнні тэрытарыяльных камісій у Віцебску
Трапіць на паседжанні па стварэнні камісій спрабавалі праваабаронцы Павел Левінаў і Леанід Свецік. Абодвум адмовілі, паведаміўшы, што "маніторынг пасяджэнняў не дазволены заканадаўствам".
20.07.2015 Арганізацыя "Станцыя Харкаў" змяняе сваю лакацыю
"Зараз у гэтай няспынна працуючай арганізацыі будзе прасторны офіс, дзе ўзровень камфорта значна вышэй", - паведамляюць беларускія валанцёры.
20.07.2015 Алесь Кіркевіч чакае выкліку ў суд
На сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Алеся Кіркевіча складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за „незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі для замежнага сродку масавай інфармацыі”.
20.07.2015 ЦВК Беларусі завяршыла рэгістрацыю ініцыятыўных груп
Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў завяршыла сёння рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
20.07.2015 Заснавальнік "Платформ інавэйшн" Міхаіл Жамчужны рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд, знаходзячыся ў карцэры
Для праваабаронцаў па-ранейшаму застаюцца нявысветленымі абставіны крымінальнага пераследу Міхаіла Жамчужнага. Ён сам не паведамляе ў перапісцы звестак, якія б праяснілі сутнасць справы, спасылаючыся на тое, што ў такім выпадку ягоныя лісты не пройдуць цэнзуру.
20.07.2015 Прадстаўніка БХК не дапусцілі на паседжанне па стварэнні Баранавіцкай раённай камісіі
Па словах праваабаронцы, яго папрасілі пакінуць памяшканне, спаслаўшыся на тое, што арт. 34 ВК не дазваляе прысутнічаць прадстаўнікам грамадскіх арганізацый на пасяджэнні па фарміраванні ТВК, калі яны не вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчай камісіі.
20.07.2015 Сфармавана Гомельская абласная камісія па выбарах – без апазіцыі
Прадстаўнікоў апазіцыі - АГП (Зінаіда Шуміліна) і партыі левых «Справядлівы свет» (Віктар Хоміч) не ўключылі ў склад Гомельскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта. Сумеснае паседжанне прэзідыума Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама адбылося 20 ліпеня.
20.07.2015 Гродна: прадстаўнікі апазіцыйных партый у ТВК не ўвайшлі
У склад абласной ТВК было ўключана 13 чалавек, галасавалі за іх персанальна. Вылучана ў склад ТВК было 19 асоб, аднак адміністрацыя не рэкамендавала астатніх 6 чалавек для галасавання.
20.07.2015 Аршанскі райвыканкам – адзіны, які не размясціў да гэтага часу інфармацыю пра месцы, забароненыя для пікетаў
Усе афіцыйныя сайты райвыканкамаў Віцебшчыны надрукавалі інфармацыю пра вызначэнне месцаў, забароненых для арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Толькі на Аршаншчыне гэта застаецца таямніцай.
20.07.2015 Падатковая збірае звесткі пра заробак Леаніда Судаленкі
Праваабаронца спрабуе высветліць, хто за гэтым стаіць і каму трэба атрымаць інфармацыю ў рэжыме „строгай сакрэтнасці”. Але не сумняецца, што гэта справа спецслужбаў.
19.07.2015 У Бялынічах кантроль за правядзеннем пікетавання па збору подпісаў будзе ажыццяўляць чыноўнік, які з’яўляецца і старшынёй раённай “Белай Русі”
Бялыніцкі райвыканкам вызначыўся з месцамі, забароненымі для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.
18.07.2015 Смаргонь: улада аддаляе ад сваіх будынкаў пікеты па збору подпісаў
Дзіўна, але Смаргонскі райвыканкам у спіс забароненых месцаў не ўключыў мясцовае аддзяленне КДБ і Смаргонскі РАУС, парадныя ўваходы ў якія знаходзяцца праз дарогу ад будынка суда, у 20-30 метрах.
18.07.2015 Не ўсе райвыканкамаўскія інтэрнэт-сайты Магілёўскай вобласці змясцілі рашэнні аб забароненых месцах для збору подпісаў
Па стане на 18 ліпеня на пяці райвыканкамаўскіх інтэрнэт-сайтах Магілёўскай вобласці з 21-го немагчыма знайсці рашэнні мясцовых райвыканкамаў аб вызначанні месцаў, якія забаронены для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты.
18.07.2015 Салігорск: пракуратура намерана выкарыстоўваць парады праваабаронцаў па моўных пытаннях у практычнай дзейнасці
Пракуратура Салігорскага раёна разгледзела даклад мясцовых праваабаронцаў аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян і паабяцала актыўна выкарыстоўваць яго высновы ў сваёй практычнай дзейнасці.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










