16.09.2008 У Полацку адмовілі ў правядзенні пікету за байкот выбараў
У адмове, падпісанай намеснікам старшыні Полацкага гарвыканкама М.Ільюшонкам, сцвярджаецца, што якраз “у межах правядзення планавых гарадскіх мерапрыемстваў… будзе дэманстравацца дзіцячы кінасеанс з удзелам вялікай колькасці вучняў навучальных устаноў горада” і ў сувязі з гэтым правядзенне пікета “можа ўскладніць грамадскую бяспеку на плошчы перад кінатэатрам”.
16.09.2008 У Полацку ўчора затрымалі Алеся Круткіна
Увечары 15 верасня ў Полацку быў затрыманы адзін зь лідэраў мясцовай філіі Маладога Фронту Алесь Круткін. Алеся затрымаў ў цэнтры гораду супрацоўнік міліцыі І. Крахотка, які пры даглядзе знайшоў ў рэчах маладафронтаўца газэты, прысьвечаныя фальсыфікацыям падчас парлямэнцкай выбарчай кампаніі.
16.09.2008 Чарговыя затрыманьні ў Салігорску
Чарговае затрыманьне валянцёра незалежнага выданьня "Свабодны Салігорск" адбылося ўвечары 15 кастрычніка. Гэтым разам была затрымана маладафронтаўка Хрысьціна Самойлава, якая ля ўнівэрмага "Салігорск" распаўсюджвала апошні нумар газэты прысьвечаны вызваленьню палітвязньняў і набліжаючымся выбарам у Палату Прадстаўнікоў.
16.09.2008 Браслаўскія перадвыбарчыя ініцыятывы
У Браславе мясцовы райкам БРСМ поўны рашучасьці зноў забясьпечыць дэпутацкае месца цяперашняму “палатніку” – кндыдату Ўладзіміру Скавародку. Першы сакратар Галіна Паніч пераконвае, што моладзь узварушыць “балота агітацыі”:
16.09.2008 Дзяніс Садоўскі атрымаў два папярэджанні
Кандыдату у дэпутаты па Мінскай Масюкоўшчынскай выбарчай акрузе №103 Дзянісу Садоўскаму акруговая выбарчая камісія за ўчорашні дзень вынесла адразу 2 папярэджанні – за заклік на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам і за распаўсюд “Народнай Волі”.
16.09.2008 Вілейка: Дадалася яшчэ адна безальтэрнатыўная акруга
13 верасня кандыдат у дэпутаты па Вілейскай выбарчай акрузе №64, дзеючы дэпутат Віктар Анікеенка падаў у акруговую камісію заяву аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў. На паседжанні 15 верасня камісія пажаданне дэпутата задаволіла.
16.09.2008 Брэст: Самы багаты з кандыдатаў -- дэпутат
У памяшканні Брэсцкай Заходняй выбарчай акрузе №1 можна азнаёміцца з агульным агітацыйным плакатам кандыдатаў, у тым ліку - з дадзенымі пра прыбыткі старшыні БСДП (Грамада) Анатоля Ляўковіча, сябра ЛДП Барыса Гасана і цяперашнега дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Вялічкі.
16.09.2008 “Гомельская праўда” пераконвае: лепшыя выбары – у Беларусі
У публікацыях газеты утрымліваецца рэзкая крытыка міжнародных арганізацый і выбарчых сістэм іншых краін.
16.09.2008 Полацкі алфавіт
Кандыдата Южыка, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама, на агульным плакаце, вырабленым акруговай выбарчай камісіяй, паставілі наперадзе. Прычына адна - высокае службовае становішча кандыдата.
16.09.2008 Гародня: Масавы “экстрэмізм”
Пяцёра грамадзка-палітычных актывістаў адразу выклікаюць 18 верасня ў суд Кастрычніцкага раёна Гародні.
16.09.2008 У Мінску сёння пройдзе акцыя ў памяць пра зніклых апазіцыянераў
Акцыя ў памяць пра зніклых апазіцыянераў Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага пройдзе сёння, 16 верасня, на Кастрычніцкай плошчы Мінску. Пачатак у 18 гадзінаў. Як інфармуе "Хартыя-97", людзі маюць намер выйсці на плошчу з партрэтамі апанентаў улады, якія зніклі без вестак. Сярод іншых, у акцыі прымуць удзел дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты.
16.09.2008 Вадзіму Саранчукову вынесена папярэджанне
Выбарчая акруговая камісія Гродзенскай – Занёманскай акругі №49 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты парламента, кіраўніку гарадской суполкі партыі Беларускі народны фронт Вадзіму Саранчукову.
16.09.2008 Ператрус у кватэры праваабаронцы Вялічкіна
15 верасня ў 19.40 берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты заявіліся на яго кватэру з ператрусам.
16.09.2008 Зьбілі за бел-чырвона-белы сьцяг
У Гомлі падчас сьвяткаваньня Дня гораду міліцыя схапіла мясцовага актывіста незарэгістраванага “Маладога фронту” Андруся Цянюту зь бел-чырвона-белым сьцягам. Было гэта вечарам 13 верасьня. Андрусь з паплечнікамі ішоў на канцэрт да Лядовага палацу. Міліцыянты выхапілі з натоўпу маладафронтаўца са сьцягам і, зьбіваючы, павалілі на зямлю.
16.09.2008 М.Ільіна і Я.Скрабца арыштавалі на 5 сутак
Хлопцы рабілі надпісы “Байкот” на вуліцах Берасьця. Міліцыянты трымалі іх да абеду, а потым склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле абвінавачаньня Яўген і Міхась нецэнзурна лаяліся.
Суд пакараў хлопцаў арыштам на 5 сутак.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










