17.09.2008 У Гародні зноў дазволілі пікеты апазіцыянерам. Кандыдаты ад улады на пікеты да выбаршчыкаў не выходзяць.
У Гародні па 99 пікетаў дазволена правесці кандыдатам ад БНФ Вадзіму Саранчукову і Сяргею Антусевічу. Кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук запрасіў дазвол на 24 пікеты, якія таксама былі дазволеныя.
17.09.2008 Гародня. Кандыдат не можа сустрэцца з выбаршчыкамі
Кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай сельскай акрузе №52 Віктар Падчыненкаў не можа сустрэцца з скідзельскімі выбаршчыкамі. Па раскладзе яго сустрэча павінна была адбыцца ў Скідзельскім ліцэі ў мінулую пятніцу. Але намесніца дырэктара па ідэалагічнай рабоце, спаслаўшыся на нейкія нязручнасці, прапанавала яму перанесці сустрэчу на сераду. А ў аўторак заявіла, што дырэктар ліцэя Сяргей Клімовіч не можа на тое пайсці, спаслаўшыся на працоўны час. Таму пакой для сустрэчаў адміністрацыя можа выдзеліць, але такая сустрэча пройдзе без выбаршчыкаў.
17.09.2008 Баранавічы: Сарваныя некалькі сустрэч з выбаршчыкамі
16 верасня ў Баранавічах былі сарваныя некалькі сустрэч з выбаршчыкамі кандыдата ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса.
17.09.2008 Барысаў: На безальтэрнатыўнай акрузе кандыдат не абцяжарвае сябе сустрэчамі з выбаршчыкамі
Пасля таго, як актывіста дэмакратычнай апазіцыі Сяргея Салаша не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па гэтай акрузе, і выбары тут будуць праходзіць на безальтэрнатыўнай аснове, Васіль Гур'янаў, мабыць, нават не лічыць патрэбным імітаваць працэс барацьбы за галасы выбаршчыкаў.
17.09.2008 Светлагорск: “Чыстка” ў кіраўніцтве мясцовай газеты
У перыяд падрыхтоўкі да выбараў у Палату прадстаўнікоў у Светлагорску зменена кіраўніцтва мясцовай газеты “Ранак-плюс”. Былы галоўны рэдактар Андрэй Ліпскі паніжаны на дзве пасады.
17.09.2008 Кандыдаты АГП прад'явілі ЦВК ультыматум
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і яшчэ 5 менскіх кандыдатаў АГП заявілі аб магчымым зняцці з выбарчай кампаніі.
17.09.2008 Затрымліваюцца распаўсюднікі інфармацыі пра тэлевыступ кандыдатаў
У ноч з 15 на 16 верасня міліцыя затрымала ў Менску двух актывістаў 'Маладых дэмакратаў'. Яны расклейвалі абвесткі пра выступ лідэра АГП Анатоля Лябедзькі. Таксама за расклейванне абвестак пра тэлевыступ кандыдата Аляксандра Бухвостава міліцыя затрымала 16 верасня ў Менску двух сяброў яго ініцыятыўнай групы.
16.09.2008 29 сябраў участковых камісій на адной акрузе вылучаныя незаконна
Шэраг парушэньняў зафіксавана падчас выбарчай кампаніі на Салігорскай сельскай акрузе №76. Дваццаць дзевяць чалавек, вылучаных у склад выбарчай камісіі ад працоўых калектываў, на самой справе не зьяўляюцца супрацоўнікамі тых калектываў, якія іх вылучаюць, - паведаміў прэсавай службе аргкамітэту па стварэньні БХД Віктар Віктаравіч Дашкевіч, які зьяўляецца назіральнікам на названай акрузе.
16.09.2008 На недзяржаўную прэсу «пасыпаліся» скаргі, зыскі і папярэджанні
Зыск да недзяржаўнага рэгіянальнага выдання «Газета Слонімская» накіравала ў суд старшыня мясцовай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» Алена Новікава. Зыскоўца, пакрыўджаная на публікацыю ў жнівеньскім нумары «ГС», патрабуе ад газеты грашовай кампенсацыі за маральны ўрон у памеры 5 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Акрамя гэтага, жанчына напісала скаргі ў Слонімскую пракуратуру і Міністэрства інфармацыі.
16.09.2008 Уладзімір Вялічкін: “Супрацоўнікі міліцыі кіруюцца “Рашэннем на забеспячэнне аховы правапарадку…”
Праваабаронца лічыць, што затрыманьне і адміністратыўны арышт Міхася Ільіна і Яўгена Скрабца, якія мелі месца напярэдадні, носяць прэвентыўны характар і накіраваныя на нейтралізацыю так званых “дэструктыўных элементаў у грамадзтве напярэдадні выбараў”.
16.09.2008 Актывістаў "Руху За Свабоду" апытваюць у сувязі з выбухам
Раніцай 16 верасня міліцыянты прыйшлі да актывіста Руху “За Свабоду” Ігара Салаўя з Пінска, а таксама патэлефанавалі Аляксандру Рамановічу, каардынатару Руха, з просьбай тэрмінова сустрэцца па справе выбуху ў Мінску 3 ліпеня.
16.09.2008 Віцебск: Няроўныя ўмовы для кандыдатаў
Сёння адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэя Левінава з асабістым складам АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебску.
16.09.2008 Баранавічы: Акцыя “5 бульбачак”
Дзяржаўная ўстанова “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г.Баранавічы” рассылае ў школы лісты, у якіх «убедительно просят», каб кожны школьнік прынёс у навучальную ўстанову па 5 ці болей бульбін з мэтай “оказать помощь пожилым людям, особенно одиноким, в заготовке картофеля”.
16.09.2008 У Кангрэсе ЗША пройдуць слуханьні, прысьвечаныя парлямэнцкім выбарам у Беларусі
Хельсінкская камісія Кангрэса ЗША 16 верасня правядзе слуханні, прысвечаныя маючым адбыцца ў Беларусі парламенцкім выбарам. Як паведамляе прэс служба Кангрэса, падчас слуханняў будзе абмяркоўвацца сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека, а таксама выкананне беларускімі ўладамі сваіх абавязацельстваў перад АБСЕ напярэдадні прызначаных на 28 верасня выбараў у Палату прадстаўнікоў.
16.09.2008 "Правільная" ідэалогія ў тэлеэфіры набірае сілу
Да канца верасня ў Жодзіна плануецца пачаць вяшчанне мясцовага тэлеканала, які будзе прыналежаць рэгіянальнай тэлекампаніі "Сфера".
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










