24.09.2008 Берасьце: назіральнікі адзначылі шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства ў першы дзень датэрміновага галасавання
23 верасня падчас працы выбарчай камісіі ў 12:10 на выбарчым участку № 36, дзе праходзіла датэрміновае галасаванне, за сталом прызначаным для назіральніка два студэнты здавалі залік. Калі назіральнікі ўвайшлі і запыталіся, што адбываецца на участку для галасавання і хто гэтыя людзі, старшыня выбарчай камісіі В.П. Шчэрбач загадаў студэнтам пакінуць памяшканне.
24.09.2008 Магілёўшчына: сустрэча рабочых свінакомплекса “Светлае” з праўладным кандыдатам Аляксандрам Разганавым адбылася ў значна паменшаным складзе
Пасля таго, як рабочыя ААТ “Светлае”, што каля вёскі Верамейкі, Чэрыкаўскага раёна, Магілёўскай вобласці масава пачалі выказваць незадавальненне і нежаданне падпарадкоўвацца рашэнню кіраўніцтва свінакомплекса, якое вырашыла іх пасля працоўнага дня цэнтралізавана даставіць на сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты спадаром Разганавым, адміністрацыя ААТ “Светлае” пайшло на саступкі.
24.09.2008 На Высоцкага ў памежнікаў ёсьць інструкцыя
Лідэра незарэгістраванай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага высадзілі зь цягніка на беларуска-ўкраінскай мяжы.
24.09.2008 Барысаў: Незарэгістраваны кандыдат звярнуўся да выбаршчыкаў
Шматлікія выбаршчыкі, якія пражываюць на тэрыторыі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі №63, атрымалі ўлётку, што уяўляе сабой перадвыбарчую праграму незарэгістраванага дэмакратычнага кандыдата Сяргея Салаша.
24.09.2008 Сябра Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру
Алесь Лагвінец звярнуўся ў Генеральную пракуратуру са скаргай на дзеянні Фрунзенскай акруговай выбарчай камісіі г. Мінска і Цэнтрвыбаркаму, якія адмовіліся зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты. Палітык таксама хоча звярнуць увагу пракуратуры на грубыя парушэнні закону, дапушчаныя пры фармаванні ўчастковых выбарчых камісіяў у Сухараўскай выбарчай акрузе №102.
24.09.2008 Віцебск: За першы дзень на некаторых участках датэрмінова прагаласавалі да 10% выбаршчыкаў
На кантрольных выбарчых участках у датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел ад 1% (№54 Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга №20) да 10,14% (№19 Віцебская-Горкаўская выбарчая акруга №17).
24.09.2008 Віцебск: Ідэолаг нагадвае, хто "гаспадар" на ўчастку
Ідэолаг раёна нагадаў сябрам камісіі пра заяву кіраўніка дзяржавы аб тым, што гаспадарамі на выбарчым участку з'яўляюцца яны і толькі яны.
24.09.2008 Магілёў: На акрузе -- толькі адно месца для сустрэч з выбаршчыкамі
У Кастрычніцкім раёне горада Магілёва знаходзяцца дзве выбарчыя акругі -- №86 і №87. Для сустрэч з кандыдатамі ў дэпутаты адведзена ўсяго толькі па аднаму месцу ў кожнай з гэтых акругаў.
24.09.2008 Віцебск: Дадзеныя пра колькасць выбаршчыкаў і бюлетэняў атрымаць немагчыма
Адмовілася старшыня камісіі прадставіць прадстаўнікам СМІ звесткі пра колькасць выбаршчыкаў, занесеных у спісы для галасавання, колькасць атрыманых бюлетэняў, а пасля завяршэння першага дня галасавання -- колькасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова.
24.09.2008 Брэст: На ўчастках адсутнічае інфармацыя пра кандыдатаў
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1, старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч 23 верасня накіраваў заяву ў Цэнтрвыбаркам.
24.09.2008 Магілёў: Кандыдат ад АДС “азмрочыў” сваёй прысутнасцю мерапрыемства ў падтрымку праўладнага канкурэнта
Выпадкава праходзячы праз Плошчу зорак у цэнтры горада, Аялксей Паўлоўскі пабачыў моладзевае мерапрыемства, якое арганізавалі сябры гарадской арганізацыі БРСМ у падтрымку кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Юшкевіча.
24.09.2008 Назіральніку не дазволілі сфатаграфаваць пячатку на выбарчай урне
У Мінску зафіксаваны першы выпадак аказання ціску на незалежнага назіральніка. Сябра “Маладых дэмакратаў” Віталя Стажарава спрабавалі адвезці ў пастарунак.
24.09.2008 Акруговая камісія прагаласавала за зняццё кандыдата Жукоўскага
Камісія разгледзела заяву, прыняла да ўвагі яе змест і рэкамендавала кандыдату ў далейшыя 10 дзён вярнуць у бюджэт сродкі, патрачаныя ім на агітацыю – 1 мільён 750 тысяч беларускіх рублеў.
24.09.2008 Буда-Кашалёў: Агітацыйныя матэрыялы кандыдата ад улады -- ва неўстаноўленых месцах
У вёсцы Івольск Буда-Кашалёўскай акругі №38 партрэты кандыдата ад улады, цяперашняга дэпутата Уладзіміра Кужанава вісяць паўсюль, у тым ліку -- на калодзежах і платах.
24.09.2008 Рэчыца: Леанід Невар мае праблемы ў сустрэчах з выбаршчыкамі
Для начальніка фінансавага аддзела Рэчыцкага райвыканкама Алы Ісачанкі праводзяцца сустрэчы з выбаршчыкамі на прадпрыемствах. Незалежны кандыдат Леанід Невар мае праблемы ў правядзенні сустрэч.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










