26.09.2008 Агітацыя ў Віцебску: адным пуста, іншым -- густа

У Віцебску амаль не засталося агітацыйных плакатаў кандыдатаў не ад улады. Ствараецца ўражанне, што ўсе акругі безальтэрнатыўныя.

26.09.2008 СМІ для “сваіх”

Газета Пружанскага раёна “Раённыя будні” надрукавала інтэрвью са старшынёй суда Камянецкага раёна Мікалаем Андрайчуком (ён жа кандыдат у дэпутаты па выбарчай акрузе № 8) “Законы дыктуе жыцьцё”.

26.09.2008 Гарадзеншчына: Актывіста БСДГ трымалі на мяжы 6 гадзін

Грамадскага актывіста трымалі на мяжы ажно 6 гадзін. Прычынай таму сталі выяўленыя ў машыне Віктара Дзесяціка газеты. У выніку у яго сканфіскавалі 40 асобнікаў газеты “Ніва” – тыднёвіка беларусаў Польшчы.

26.09.2008 Бабруйск: Незалежныя кандыдаты звярнуліся да грамадскасці

Сем кандыдатаў ў дэпутаты з Бабруйска напісалі зварот да выбаршчыкаў, СМІ, унутраных назіральнікаў, міжнароднай грамадскасці і міжнародных назіральнікаў. Нагодай сталі публікацыі ў газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”, - з палёпам і абразамі ў іх бок.

25.09.2008 Суды адмовіліся разглядаць скаргу з нагоды фармавання ўчастковых камісій

У прыватнай скарзе заяўнікі аспрэчвалі законнасць азначэння суда Цэнтральнага раёна г. Менска аб адмове ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы (суддзя Ясеновіч Л.З.). У суд Цэнтральнага раёна яны раней накіроўвалі скаргу аб незаконнасці фармавання ўчастковых выбарчых камісій Адміністрацыяй Цэнтральнага раёна Менска.

Баранавічы: Назіральнікі пазбаўленыя ўсялякіх правоў

25.09.2008 Баранавічы: Назіральнікі пазбаўленыя ўсялякіх правоў

Адказ назіральніку старшыні акруговай камісіі А.Русенчыка варта цытаваць без скарачэнняў: “Назіральнік не мае права звяртацца з запытамі ў выбарчыя камісіі для атрымання звестак па падрыхтоўцы выбараў, у тым ліку і пра колькасць выбарнікаў і атрыманых бюлетэняў”.

25.09.2008 Шклоў: Новыя выбарчыя тэхналогіі?

На адным з выбарчых участкаў Шклоўскай выбарчай акругі №90, які знаходзіцца ў вёсцы Гавяды, 25 верасня “выпрабавалі” новую тэхналогію галасавання: без старшыні і членаў выбарчай камісіі, без міліцыі, але з адкрытымі для галасавання скрынямі.

Гародня: прадстаўнікам БХК даюць адпіскі і прапаноўваюць азнаёміцца з вынікамі выбараў толькі 29 верасня

25.09.2008 Гародня: прадстаўнікам БХК даюць адпіскі і прапаноўваюць азнаёміцца з вынікамі выбараў толькі 29 верасня

Як паведаміў прадстаўнік РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” па Гродзенскай вобласці Раман Юргель, сябры БХК накіравалі ў акруговыя камісіі афіцыйныя запыты з просьбай прысутнічаць на паседжаннях акруговых камісій, дзе яны зарэгістраваныя назіральнікамі і забяспечыць магчымасць азнаямлення з вынікамі выбараў у пратаколах участковых выбарчых камісій увечары 28 верасня.

Слуцк: Настаўнікаў прымушаюць галасаваць датэрмінова

25.09.2008 Слуцк: Настаўнікаў прымушаюць галасаваць датэрмінова

Фотаздымак абвесткі, якая вісіць у настаўніцкай Слуцкай гімназіі №1 змясціў у сваім блогу baradzied.livejournal.com

25.09.2008 Мазыр: На агітацыйнай прадукцыі кандыдата ад улады не пазначаны наклад

Кандыдат у дэпутаты па Мазырскай выбарчай акрузе №42 Я.А.Арцюшэнка (намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Мазырскі НПЗ" па эканоміцы і фінансах) распаўсюджвае свае агітацыйныя матэрыялы, вырабленыя з парушэннем Выбарчага кодэкса.

25.09.2008 Новыя затрыманьні ў Менску

У Менску, прыкладна ў 13 гадзін затрыманыя актывісты 'Маладых дэмакратаў' Раман Багдановіч і Аляксандр Сцепаненка. Яны раздавалі мінакам газету 'Глыток паветра' і 'Народную волю'. Як паведаміў іх калега Віталь Стажараў, актывісты дастаўленыя ў аддзел па ахове метрапалітэна на станцыі метро 'Плошча Я. Коласа'. Затрымаў моладзь супрацоўнік міліцыі Мікалай Мудры.

25.09.2008 Менск: Супрацоўнікаў Акадэміі навук прымушаюць галасаваць датэрмінова

Намеснік загадчыка па ідэалагічнай працы выклікае загадчыкаў аддзелаў Акадэміі і загадвае, каб тыя ў сваю чаргу прымушалі падначаленых галасаваць датэрмінова.

25.09.2008 Гародня: Змяніліся паводзіны кіраўніцтва ўчастковых камісій

Давераныя асобы дэмакратычных кандыдатаў і незалежныя назіральнікі адзначаюць істотныя зьмены ў паводзінах кіраўніцтва ўчастковых камісій па Гарадзенскіх выбарчых акругах. Калі ў аўторак прадстаўнікі участковых камісій ахвотна ішлі на кантакт і прадастаўлялі афіцыйную інфармацыю, то ў сераду іх нібы падмянілі. Абумоўлена гэта тым, што па некаторых даных у аўторак, пасля выступу напярэдадні Аляксандра Лукашэнкі і яго заяваў датычна таго, хто павінен быць сапраўдным гаспадаром на выбарчых участках, у Гарадзенскім аблвыканкаме прайшла нарада, на якой кіраўніцтва камісіямі атрымала новыя адпаведныя інструкцыі.

Барысаў: Журналісты пад назіраннем

25.09.2008 Барысаў: Журналісты пад назіраннем

Журналісты міжнароднага тэлеканала кругласутачнага вяшчання "France 24" сёння раніцай пабывалі ў Барысаве, дзе здымалі рэпартаж аб агітацыйнай кампаніі кандыдата ў дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62, кіраўніка зарэгістраванай ва Украіне кампаніі "За вольнае развіццё прадпрымальніцтва" Віктара Гарбачова.

25.09.2008 Магілёў: Праваабаронцы Барысу Бухелю адмаўляюць у прысутнасці падчас перадачы ўчастковымі выбарчымі камісіямі пратаколаў у акруговую выбарчаю камісію №86

“Учора я патэлефанаваў у акруговую выбарчую камісію №86, - гаворыць Барыс Бухель, - і выказаў жаданне прысутнічаць у якасці назіральніка падчас перадачы ўчастковымі выбарчымі камісіямі пратаколаў з вынікамі галасавання ў акруговую выбарчаю камісію”. “Слухалку зняла сакратарка гэтай камісіі Надзея Мыджына і сказала мне, што прысутнічаць падчас гэтага працэсу я не маю права, бо гэта не паседжанне акруговай выбарчай камісіі, а тэхнічная праца па прыёмцы пратаколаў. Спадарыня Мыджына падкрэсліла, што прысутнасць назіральнікаў падчас гэтага працэсу не прадугледжана законам”, - працягвае праваабаронца.

2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства