24.12.2008 За адмову ад дактыласкапіі журналісту пагражаюць расправай
Карэспандэнт «Комсомольской правды в Беларуси» Павел Міцкевіч адмовіўся ад дактыласкапіі. За гэта яму пагражаюць заклікаць на ваенныя зборы і выклікаць у КДБ.
24.12.2008 Уручаныя Нацыянальныя прэміі за абарону правоў чалавека
Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была ўручаная 23 снежня Хартыяй’97 вядомым праваабаронцам і былым палітычным вязням. У намінацыі «За асабістую мужнасць» былі ўзнагароджаныя Аляксандр Баразенка, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч і Галіна Юбко.
24.12.2008 Грамадзкасьць распрацуе Закон аб беларускай мове
У Беларусі сасьпела неабходнасьць прыняцьця Закона аб беларускай мове, у іншым выпадку мове тытульнае нацыі пагражае поўны заняпад. Гэтай праблеме быў прысьвечаны “круглы стол”, які днямі адбыўся ў сядзібе Беларускага народнага фронту і ў якім узялі ўдзел прадстаўнікі розных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў.
24.12.2008 МЗС: Кіраўніцтва БДІПЧ афіцыйна запрасілі ў Беларусь
Беларускі бок накіраваў афіцыйнае запрашэнне кіраўніцтву Бюро па дэмакратыі і правах чалавека з прапановай наведаць Беларусь. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Папоў.
24.12.2008 Суд па справе царквы "Новае жыццё" зноў перанесены
Паседжанне Вышэйшага гаспадарчага суду па справе царквы "Новае жыццё" ізноў было перанесена - з 22 снежня 2008 года на 13 студзеня 2009-га. Аб гэтым у царкве даведаліся за 10 хвілін да пачатку раней прызначанага паседжання.
24.12.2008 Беларускую моладзь караюць за сімволіку Еўрапейскага Саюза
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алег Ладуцька аштрафаваны за расклейку налепак з сымболікай Еўразвязу.
23.12.2008 У Мінску выйшаў зборнік вынішчаных у гады сталінізму пісьменнікаў
У мінскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў ілюстраваны зборнік “Расстраляная літаратура”, складзены з твораў беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў гады сталінізму, паведаміў БелаПАН дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.
23.12.2008 Рэчыцкі актывіст: Пасадзіце мяне ў турму
У Рэчыцы 59-гадовы грамадзкі актывіст, сябра ПКБ Анатоль Фралоў абвясьціў галадоўку. Патрапіўшы ў свой час пад скарачэньне, ён ужо два гады ня можа знайсьці працу. У мясцовага пракурора ён нават прасіўся пасадзіць яго ў турму, бо там хоць кормяць.
23.12.2008 Полаччына: умовы для бізнэсу — хоць уцякай
Уладзімер Захараў, уладальнік шэрагу гандлёвых цэнтраў у Полацку і Наваполацку, аддаў загад зачыніць крамы на знак пратэсту супраць неспрыяльных умоваў для разьвіцьця прадпрымальніцтва і гандлю. Полацкі гарвыканкам раіць найманым работнікам прыцягнуць бізнэсоўца да суду.
22.12.2008 Лёс часопіса «ARCHE» пакуль невядомы
Амаль два месяцы прайшло з моманту затрымання на беларуска-польскай мяжы ў Брэсце 10 асобнікаў часопіса «ARCHE», публікацыі ў якіх выклікалі ў мытнікаў падазрэнні наконт экстрэмізму. Але дагэтуль немагчыма даведацца пра лёс адабраных часопісаў.
22.12.2008 У суд па годнасьць
Сёньня суд Савецкага раёну Гомелю адклаў разгляд пазову грамадзкага актывіста, сябра АГП Леаніда Судаленкі на абарону гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі.
20.12.2008 Віцебскага падлетка Максіма Андрэева адабралі ў маці і змясцілі ў інтэрнат – без судовага рашэння
16 снежня Максіма Андрэева, вучня 9-г класа Віцебскай школы №6, супрацоўнікі міліцыі фактычна сілай вырвалі з рук маці і павезлі ў невядомым напрамку на машыне без апазнавальных знакаў міліцыі. Гэта адбылося, калі маці, Таццяна Андрэева, забірала сына дадому з абласной псіхіятрычнай клінікі, дзе хлопчыка беспадстаўна пратрымалі амаль тыдзень. У міліцыі і пракуратуры на тэлефанаванні жанчыны аб выкраданні дзіцяці не рэагавалі. І толькі бліжэй да вечара ёй ўдалося высветліць, што сын знаходзіцца амаль за за паўтары сотні кіламетраў ад Віцебску. Яго адвезлі ў Ветрынскую школу-інтэрнат, дзе знаходзяцца дзеці-сіроты і дзеці, пазбаўленыя апекі бацькоў. Максіма Андрэева забралі з сям’і без судовага рашэння.
20.12.2008 Суд прызнаў правамернай адмову ў правядзенні пікетаў, прысвечаных 60-годдзю Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
19 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна г.Віцебска адбыўся разгляд скаргі праваабаронцы БКХ Паўла Левінава на забарону намесьніка старшыні гарвыканкаму Лосіча ў правядзенні шэрагу пікетаў, прысвечаных 60-годдзю Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
20.12.2008 Гомельскія актывісты правялі акцыю "У будучыню - без КДБ"
У Гомелі 19 снежня актывісты стваранай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і арганізацыі "Малады фронт", правялі інфармацыйную акцыю "У будучыню — без КДБ", прымеркаваную да "Дня працаўніка дзяржбяспекі", які афіцыйна адзначаецца 20 снежня.
20.12.2008 Пачаўся ціск на школьніцу з выселенай брэсцкай сям'і?
Працягваецца справа сям'і Абрамавых, якую паводле позвы брэсцкіх уладаў высяляюць з кватэры. 19 снежня завуч школы, дзе вучыцца наймалодшая з сям'і, 6-гадовая Маша, даручыла класнай кіраўніцы абследаваць сацыяльныя ўмовы яе жыцця.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










