17.04.2009 Мінюст: Рашэнне аб нерэгістрацыі БХД прыпыненае
16 красавіка аднаму з сустаршыняў БХД Аляксею Шэіну патэлефанаваў супрацоўнік Мін’юсту, які паведаміў, што рашэнне аб нерэгістрацыі партыі прыпыненае.
17.04.2009 У Брэсце затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці
У Брэсце затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў.
17.04.2009 Здымаць людзей у цывільным забаронена?
Суд над Алесем Любенчуком перанесены на 21 красавіка.
17.04.2009 Суд не задаволіў скаргу Хведарука
Суд Першамайскага раёну Менску не задаволіў скаргу моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука на незаконныя дзеяньні вайскоўцаў падчас прызыву.
17.04.2009 Акцыя салідарнасці ў Менску скончылася разгонам
Акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі і сем'ямі зніклых палітыкаў на Кастрычніцкай плошчы Мінска завяршылася выцясненнем часткі яе ўдзельнікаў уздоўж ракі Свіслач за вуліцу Арлоўскую, што прыкладна за шэсць кіламетраў ад плошчы.
16.04.2009 Сёння Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, які з 8 лютага 2009 году знаходзіцца ў следчым ізалятары па абвінавачванні ў падпале маёмасці, сёння абвясціў галадоўку, паколькі лічыць сябе невінаватым. Па словах адваката Паўла Сапелкі, які прадстаўляе інтэрасы Аўтуховіча, гэта адзіная законная ва ўмовах турмы мера, на якую мог пайсці абвінавачаны, пратэстуючы супраць беззаконня і самаўпраўнасці следчых органаў, адсутнасці пракурорскага нагляду за ходам расследвання сваёй справы.
16.04.2009 Вярхоўны Суд у аўторак разгледзіць скаргу на адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясны”
21 красавіка Вярхоўны Суд разгледзіць скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на адмову ў рэгістрацыі аб’яднання. Судовае паседжанне пачнецца аб 11-ай гадзіне. Пра гэта праваабаронцам паведамілі ў афіцыйным лісце.
16.04.2009 Эўрапарлямэнтары супраць цэнзуры ў Інтэрнэце
Ад сёньняшняга дня Эўрапарлямэнт распачаў кампанію супраць цэнзуры ў Інтэрнэце. Як заявіў яе галоўны ініцыятар, эўрадэпутат ад галяндзкай Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю (VVD) Жуль Маатэн: “У такіх краінах, як Куба, Беларусь, Іран, Бірма і Кітай, улады хочуць прымусіць апазыцыю маўчаць у Інтэрнэце. Наша мэта — шырокае інфармаваньне адносна спробаў блякаваць онлайн”.
16.04.2009 БХД адмоўлена ў рэгістрацыі
Сябры аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі атрымалі адмоўны адказ з Міністэрства юстыцыі аб рэгістрацыі партыі – асноўная прычынаў адмовы, нібыта, неадпаведнасць дакументаў апытанню заснавальнікаў, якое праводзіў сам Мінюст.
16.04.2009 На літоўскай мяжы затрымалі беларускіх апазіцыянераў
Беларускія памежнікі затрымалі на мяжы з Літвой чатырох апазыцыйных палітыкаў – лідэра АГП Анатоля Лябедзьку, былога палітвязьня Аляксандра Казуліна, намесьніка кіраўнік БНФ Вінцука Вячорка і лідэра “Эўрапейскай Беларусі”Артура Фінькевіча.
15.04.2009 Пры рэгістрацыі Мінюст будзе ставіць грамадскія аб'яднанні на ўлік у падатковую і Фонд сацабароны
З лютага 2009 года Міністэрства юстыцыі пры прыняцці рашэнняў аб дзяржрэгістрацыі новых грамадскіх аб'яднанняў, іх саюзаў (асацыяцыяў) і фондаў адначасова ажыццяўляе пастаноўку іх на ўлік у падатковых органах.
15.04.2009 Пад патранажам міліцыі 150 алкаголікаў добраахвотна пайшлі на кадзіраваньне? У “добраахвотнасьць” вераць далёка ня ўсе
Бясплатнай кадзіроўкай займаўся псыхатэрапэўт спадар Сайкоў. Хоць звычайна ён бярэ за тую працэдуру ад кожнага пацыента па 200 тысяч рублёў.
Па дамове зь міліцыяй адмысловыя сеансы прайшлі ў райцэнтры Паставы і ў пасёлку Ноўка пад Віцебскам, куды міліцыянты даставілі п’яніц яшчэ з чатырох бліжэйшых раёнаў.
15.04.2009 Палата прадстаўнікоў прыняла ў двух чытаннях законапраект аб амністыі
15 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях законапраект "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Як заявіў выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Анатоль Куляшоў, "у Беларусі заўсёды рэальна ўжываюцца прынцыпы гуманізму ў дачыненні да асуджаных і адзін з такіх прынцыпаў — прыняцце законапраекта аб амністыі".
15.04.2009 У Алеся Пушкіна на мяжы забралі літаратуру
Асобнік кнігі «Беларусь. Разрыў пакаленьняў. Адрозьненьні ў мэтах, каштоўнасьцях, стратэгіі» пад рэдакцыяй Андрэя Дынько, а таксама 1 асобнік часопіса «Беларускія ведамасьці» (№ 2 (64)/2008 (Нью-Ёрк — Варшава) забралі сёння ўначы брэсцкія мытнікі ў мастака Алеся Пушкіна, які вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.
15.04.2009 Зьміцер Хведарук судзіцца з ваенкаматам
Сёньня ў Першамайскім судзе сталіцы адбудзецца разгляд скаргі актывіста “Маладога фронту” Зьмітра Хведарука на незаконныя дзеяньні прызыўной і мэдычнай камісіяў. Суды ўжо разглядалі скаргі іншых прызыўнікоў, якіх гвалтоўна забіралі ў войска, але дагэтуль усім адмаўлялі.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










