21.04.2010 Магілёў: На ўчастку для галасавання №118 сістэматычна знікаюць агітацыйныя плакаты дэмакрата Юры Новікава
У Магілёве на выбарчым участку для галасавання №118, які размешчаны ў будынку адміністрацыі ААТ “Лаўсанбуд” сістэматычна знікаюць агітацыйныя плакаты дэмакрата - аднаго з лідэраў Свабоднага прафсаюза Беларускага, які балатуецца кандыдатам у дэпутаты ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў, Юры Новікава. Кандыдат паведаміў, што з гэтай нагоды ён падаў скаргу ў Задняпроўскую акруговую выбарчую камісію.
21.04.2010 Віцебск: 30% выбаршчыкаў на ўчастку прагаласавалі ў першы дзень
Кандыдат у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Тэхналагічнай выбарчай акрузе №9 і актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Ўладзімір Раманавіч у першы дзень датэрміновага галасавання выявіў, што да 17 гадзін на ўчастку № 47 акруга прагаласавала каля траціны выбаршчыкаў.
21.04.2010 Сяргей Вазняк: Па бюлетэнях выразна відаць, як здзяйсняюцца маніпуляцыі
Распачатае датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання, па меркаванні экспертаў, - зусім недэмакратычная працэдура, паколькі ў беларускіх умовах яна прадугледжвае не cтолькі наяўнасць магчымасці прагаласаваць тым, хто сапраўды не можа з'явіцца на галасаванне ў дзень выбараў, колькі прымусовую яўку мноства грамадзян.
21.04.2010 Бабруйск: Участковыя камісіі атрымалі негалосны загад “рабіць 80 працэнтаў”
"Нягледзячы на адменены парог яўкі нам сказалі “рабіць” 80 працэнтаў”, - распавёў сябра камісіі. – Але акарамя гэтага прагучалі і канкрэтныя прозвішчы, якім трэба зладзіць “правал” на гэтых выбарах".
21.04.2010 Праўладны кандыдат у Гомельскі абласны савет нічога не абяцае, але выслухае ўсіх
Праўладныя кандыдаты ва ўсю выкарыстоўваюць для рэкламы саміх сябе дзяржаўныя газеты. Прынамсі, ва ўсіх раенках Гомельскай вобласці былі надрукаваны змястоўныя інтэрв'ю і артыкулы, прысвечаныя «дзяржаўным» кандыдатам у абласны і раенныя саветы. Праўда, не было публікацый пра дэмакратычных кандыдатаў — пра якія роўныя ўмовы можна казаць?
21.04.2010 Сяргея Каваленку судзяць за ўчорашні бел-чырвона-белы сьцяг
Адміністрацыйную справу віцебскага сябра КХП БНФ разьбірае судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ірына Грабоўская.
20.04.2010 Пікет кандыдата Фінкевіча не застаўся без увагі ўладаў
Артур Фінкевіч, які балатуецца кандыдатам ў дэпутаты Менгарсавета па Убарэвіцкай выбарчай акрузе №7, лічыць, што дзеянні ўладаў, зарганізаваныя падчас яго пікету – не іначай як спроба сарваць агітацыйнае мерапрыемства кандыдата.
20.04.2010 Полацк: Сутрэчы – толькі з кандыдатамі ад улады
Выбарча падыходзіць да размяшчэння абвестак пра сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі газета “Полацкі веснік”. У тым выпадку, калі на выбарчай акрузе балатуюцца два кандыдаты (а такіх акругаў у Полацку 9 з 32 наяўных), у абвестцы пра сустрэчу ідзе размова толькі пра кандыдата ад улады.
20.04.2010 Віцебск: Галасаванне праходзіць без ажыятажу
Выбаршчыкі ў першы дзень галасавання не выявілі ажыятажнага жадання прагаласаваць датэрмінова. На працягу першай паловы дня прагаласавалі на выбарчым участку №18 толькі два выбаршчыкі. Калі ўлады не “ўключаць” адміністрацыйны рэсурс, то яўка на гэтых выбарах у Віцебску будзе вельмі нізкай.
20.04.2010 Бабруйск: Агітацыйныя ўлёткі за праўладнага кандыдата з’явіліся ў крамах
Уладзімір Стэльмак, дырэктар бабруйскага аўтобуснага парка балатуецца ў абласны Савет дэпутатаў па Жукаўскай выбарчай акрузе №8. Агітацыйныя ўлёткі за гэтага кандыдата з’явіліся ў крамах па вуліцы Пушкіна. Так, напрыклад, “агіткі” ёсць у краме “Кольцо” і раённым прадуктовым аддзяленні - ляжаць стосамі на сталах для пакупнікоў. Па правілах, знаходжанне агітацыйных друкаваных матэрыялаў у пунктах гандлю забаронена, але, як паведаміў сакратар гарадской выбарчай камісіі Яўген Кушнароў, можна развесіць плакаты з дазволу начальства гандлёвай кропкі.
20.04.2010 Крычаў: Звесткі аб даходах праўладных кандыдатаў у дэпутаты па-ранейшаму адсутнічаюць
Галоўны рэдактар газеты “Вольны горад” і адначасова кандыдат у дэпутаты ў раённы і абласны Саветы дэпутатаў Сяргей Няроўны адзначае, што звестак аб даходах няма ні ў агульных інфармацыйных плакатах кандыдатаў у дэпутаты ў раённы Савет, ні ў раённай дзяржаўнай газеце “Крычаўскае жыццё”.
20.04.2010 Магілёў: Улётка кандыдата Аляксея Паўлоўскага прайшла цэнзуру
“У Магілёўскай абласной друкарні пагадзіліся надрукаваць мае ўлёткі, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі, - але потым узніклі пэўныя праблемы. Дырэктар друкарні пагаджаўся іх надрукаваць толькі пры ўмове, што я змяню тэкст. Я прынцыпова адмовіўся, бо нічога супрацьзаконнага ў ёй няма і за кожнае слова і прыведзены ў ёй факт я цалкам нясу адказнасць, бо маю доказы, якія пацвярджаюць гэтыя факты. Тады яны самастойна ўнеслі змены”.
20.04.2010 Прыйсці пагутарыць у КДБ? А на якой падставе?
Позна вечарам 7 красавіка студэнтцы журфака БДУ Марыне Яўсейчык патэлефанаваў незнаёмы мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ Зміцерам. Ён настойліва прапанаваў дзяўчыне прыйсці заўтра раніцай ва ўпраўленьне КДБ на Казлова, 6а, для гутаркі. На пярэчаньні Марыны адказаў, што хоча апытаць яе па справе выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008 года. Раніцай 8 красавіка той жа голас пацікавіўся, ці збіраецца дзяўчына на сустрэчу. Марына ня ведала як сябе паводзіць у падобнай сітуацыі і змушана пагадзілася на сустрэчу.
20.04.2010 Cуд над Сяргеем Каваленкам (дапаўняецца)
Сяргея Каваленку затрымалі з бел-чырвона-белым сцягам. Суд прызначылі на сёньня!
20.04.2010 Праўладныя кандыдаты актыўна скарыстоўваюць дзяржаўныя СМІ
Пра выкарыстанне рэсурсу афіцыйных СМІ кандыдатамі ад улады сведчаць вынікі маніторынгу некаторых выданняў, заснаваных мясцовымі органамі ўлады.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










