23.04.2010 Свіслацкі раён: За праўладнага кандыдата агітуюць у працоўны час
У Свіслацкім раёне апошнія дні актыўна ладзяцца сустрэчы з кандыдатам Ільём Епіфанавым, начальнікам абласнога ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму. Прычым гэтыя сустрэчы адбываюцца ў працоўны час і ў месцах, якія не прадугледжаныя для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі (такія месцы дакладна вызначаны мясцовай адміністрацыяй).
23.04.2010 Віцебшчына: Магчымасці для агітацыі -- розныя
Кандыдаты ў дэпутаты працягваюць весці агітацыйную кампанію. У кожнага з іх атрымліваецца гэта з розным поспехам і залежыць ад таго, каго і як падтрымліваюць улады. Тыя кандыдаты, да якіх улады ставяцца добразычліва, маюць дадатковы агітацыйны рэсурс - мясцовыя дзяржаўныя газеты.
23.04.2010 У Віцебску будуць судзіць Тараса Сургана
20 красавіка на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якую зладзіў каля Кастрычніцкага райсуду сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Апрача гэтага, Сургана вінавацяць у дробным хуліганстве.
23.04.2010 Будуць на Акрэсьціна коўдры і падушкі
Умовы ўтрыманьня арыштаваных у краіне нярэдка крытыкуюцца як міжнароднымі, так і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Асабліва ў цяжкім стане знаходзяцца адміністратыўна затрыманыя: перанаселенасьць камер, адсутнасьць ложкаў, душа, шпацыраў, немагчымасьць атрымліваць перадачы, нізкая якасьць ежы і вады.
23.04.2010 Магілёў: Кандыдатам занялася падаткавая інспекцыя
22 красавіка кандыдат у дэпутаты ў гарадскі Савет дэпутатаў па Крупскай выбарчай акрузе №7 і адначасова лідэр магілёўскага аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) Аляксандр Ірхо атрымаў позву ў падаткавую інспекцыю.
23.04.2010 Мазыр: Кандыдат застаўся без агітацыйнай прадукцыі
Гарантаванае законам права вырабіць агітацыйную друкаваную прадукцыю для кандыдата ад Партыі БНФ – засталося толькі артыкулам у Выбарчым кодэксе, які не мае нічога агульнага з рэальным ходам выбарчай кампаніі.
23.04.2010 Магілёў: Безальтэрнатыўны ідэолаг-кандыдат не прамінуў скарыстацца дзяржгазетай
21 красавіка на старонках газеты “Веснік Магілёва” з’явіўся артыкул “Инициатива в интересах народа”, дзе Фёдар Міхеенка выступае ў ролі старшыні Магілёўскай гарадской арганізацыі “Белая Русь”.
22.04.2010 Полацк: Кіраўнікі ўстаноў паведамляюць пра прагаласаваўшых супрацоўнікаў у выканкам
Кіраўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў кожную раніцу да паловы на дзевятую павінны паведамляць у гарвыканкам колькасць прагаласаваўшых датэрмінова работнікаў. Асаблівага ціску з боку адміністрацыі не назіраецца, але задаюцца пытанні: “Ці вы ўжо прагаласавалі”, і мяккія парады: “Трэба схадзіць, гэта ваш грамадзянскі абавязак”.
22.04.2010 Бабруйск: Праўладных кандыдатаў піярыць і недзяржаўная прэса
У апошніх нумарах недзяржаўных газет “Вечерний Бобруйск” і “Коммерческий курьер”, якраз перад выбарамі, выйшлі інтэрв’ю з трыма кандыдатамі ад улады, вельмі ўплывовымі ў Бабруйску людзьмі.
22.04.2010 Гародня: Кандыдаты ад улады выкарыстоўваюць службовае становішча для агітацыі
Праўладныя кандыдаты ў мясцовыя саветы на Гарадзеншчыне актыўна выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс і дзяржаўную прэсу. “Гродзенская праўда” ў нумары за 21 красавіка вызначылася адразу некалькімі агіткамі. Што цікава, на першай старонцы пад рубрыкай “Депутат выполняет наказ” карэспандэнт Мікалай Шлык услаўляе дзейнасць у якасці дэпутата абласнога савету якраз галоўнай рэдактаркі “Гродзенскай праўды” Алены Бераснёвай. Рэч у тым, што яна зноў збіраецца стаць “народнай абранніцай” па Маладзёжнай выбарчай акрузе №15.
22.04.2010 Зельва: Старшыня райвыканкаму пагражае кандыдату
22 красавіка у Зельве на выбарчым участку старшыня Зельвенскага райвыканкаму Валянцін Семеняка асабіста і ў прысутнасці ўсёй камісіі і назіральнікаў пагражаў незалежнаму кандыдату Яўгену Скрабутану.
22.04.2010 Віцебск: Агітацыйны плакат кандыдата ад Партыі БНФ палічылі “хуліганскім”
У дзвюх віцебскіх школах - № 40 і № 43 актывісту Партыі БНФ, кандыдату ў дэпутаты па Чарняхоўскай выбарчай акрузе №55 у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў Аляксандру Кузняцову адмовілі ў праве змясціць агітацыйны плакат на выбарчых участках.
22.04.2010 Барысаў: Сустрэча з выбаршчыкамі адменена
Як паведаміў Міхаіл Васільеў, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Барысаўскага райсавета Тамары Каважэнка, прыначаную на сёння, 22 красавіка, сустрэчу кандыдата з выбаршчыкамі вырашана адмяніць.
22.04.2010 У Жлобінскім раёне скрыню для бюлетэняў заляпілі скотчам
У Жлобінскім раёне падчас датэрміновага галасавання ў вёсцы Шчэдрын знайшлі скрыню для бюлетэняў, якая была залеплена скотчам, а ў вёсцы Папаратнае выдалілі з выбарчага ўчастку міліцыянта.
22.04.2010 Крымінальнай справы за зьнішчэньне “Пагоні” ня будзе
Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў атрымаў адказ з транспартнай міліцыі, якая праводзіла сьледзтва па факце зьнішчэньня ўнікальнага комплексу вітражоў падчас рэканструкцыі будынку віцебскага чыгуначнага вакзалу.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










