04.10.2010 Шануй суд суботні
Публікацыю пад такой назвай зьмясціў у сваім Live Journal адзін з лідэраў Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Палітык, якога Рада Партыі БНФ Цэнтральнага раёну Менску вылучала ў склад адпаведнай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, распавядае, як у судзе праходзіла абскарджваньне яго неўключэньня.
04.10.2010 Барысаў. Да выбарчай кампаніі падключыліся вайскоўцы
Ва ўпраўленні Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання сфармавана працоўная група па арганізаванай падрыхтоўцы і правядзенні прэзідэнцкіх выбараў, якую ўзначаліў намеснік камандуючага войскамі ПЗАК па ідэалагічнай працы палкоўнік Сяргей Кароль.
04.10.2010 Бабруйск: На сайце адміністрацыі Першамайскага раёна ні слова пра выбары
У Бабруйску дзейнічаюць чатыры афіцыйныя сайты – Бабруйскага гарвыканкама, газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”, а таксама адміністрацыяў Ленінскага і Першамайскага раёнаў. На трох з іх інфармацыя аб выбарах, хоць і не заўсёды поўная, з’яўляецца. А вось адміністрацыя Першамайскага раёна (у ім жыве каля 114 тысячаў чалавек) вырашыла праігнараваць гэтую падзею.
04.10.2010 У Лёзна выбараў Прэзідэнта не будзе?
На афіцыйным сайце http://liozno.vitebsk-region.gov.by Лёзненскага райвыканкаму да сёння няма аніякай інфармацыі пра будучыя выбары Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
04.10.2010 Адзіны прадстаўнік дэмсілаў у Віцебскай абласной камісіі на першае пасяджэнне не трапіў
Паводле Мікалая Селівашкі, які з’яўляецца старшынём абласной арганізацыі партыі “Справядлівы свет”, пра першае пасяджэнне камісіі ён даведаўся за дзьве з паловай гадзіны да пачатку.
04.10.2010 Аршанскі суд прызнаў фармаванне тэрытарыяльных камісій законным
У якасці сведак выступілі члены Прэзідыума гарсавета і члены гарвыканкама. У судзе яны далі настолькі розныя паказанні, што лебедзь, рак і шчупак з вядомай байкі на іх фоне выглядаюць дружнай і зладжанай камандай.
04.10.2010 Бараньскія чыноўнікі даюць задні ход
У мясцовай газеце апублікавана рашэнне Бараньскага гарвыканкаму № 168 "Аб унясенні змяненняў у рашэнне № 166 ад 21.09.2010». Сэнс гэтага рашэння - у сувязі з тлумачэннямі Цэнтрвыбаркаму ў папярэдні варыянт дакумента ўносяцца змены. Зараз на прыпынках грамадскага аўтатранспарту збор подпісаў дазваляецца.
04.10.2010 Бяроза: Райвыканкам усё паведаміў, але нічога не патлумачыў
Жыхары Бярозы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі атрымалі з райвыканкама паведамленні за подпісам намесніка старшыні Яўгена Тарасюка пра тое, што іх не ўключылі ў склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі.
04.10.2010 Гародня: Першыя факты прымусовага падпісання за Аляксандра Лукашэнку
У дзіцячым садку №73, які знаходзіцца па вуліцы Дзяржынскага-133, тых супрацоўнікаў дашкольнай установы, якія не хочуць падпісвацца ў падтрымку цяперашняга кіраўніка дзяржавы, прымушаюць пісаць пісьмовыя тлумачэнні. А ў дамах на вуліцы Церашковай (№38, 40, 42) сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі хадзілі з ужо запоўненымі друкаванымі падпіснымі лістамі. Прычым, калі жыхары, унесеныя ў спісы, адмаўляліся падпісвацца за Аляксандра Лукашэнку, зборшчык подпісаў ставіў насупраць іх прозвішча пазнаку “отказ”.
04.10.2010 Лібералізацыя па-рэчыцку: Рашэнне аб вызначэнні месцаў, забароненых для збору подпісаў, змянілі
Здавалася б – рашэнне ліберальнае і пашырае магчымасці пікетоўшчыкаў. Але ў новым рашэнні райвыканкам дадаў пункт, які дае шырокія паўнамоцтвы тым асобам, якія захочуць стварыць перашкоды пікетоўшчыкам. Бо зразумела, што ў горадзе пікет тэарэтычна можа перашкаджаць некаму ўсюды, у любым месцы.
04.10.2010 Збор подпісаў у сталіцы. Фотафакт
З 30 верасня распачаты збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў ў прэзідэнты. Падчас прагулкі па Менску гараджане могуць сустрэць сяброў ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду ў розных месцах, не забароненых для пікетавання мясцовымі ўладамі.
04.10.2010 Брэст: Сябра абласной камісіі выйшаў са складу ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука
Сябра АГП Сяргей Магонаў выступіў з заявай, у якой паведаміў пра рашэнне спыніць сваё сяброўства ў ініцыятыўнай групе па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты РБ Яраслава Раманчука. Сваё рашэнне юрыст Сяргей Магонаў матываваў уключэннем у склад Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай камісіі.
04.10.2010 Дэмакратыя па-капцёўску: як галасавалі супраць птушкафабрыкі
Жыхары вёскі Капцёўка Гарадзенскага раёна на сходзе упаўнаважаных сябраў сельгаскааператыва адзінагалосна галасавалі супраць будаўніцтва птушкафабрыкі, якую плянуюць збудаваць у 800 метрах ад тае часткі вёскі куды яна пашыраецца.
04.10.2010 Міліцыя перасьледуе абаронцаў касьцёлу
2 кастрычніка міліцыянты затрымалі чатырох маладафронтаўцаў. Як паведамляе прэс-служба МФ, непаўнагадовага Паўла Сяргея беспадстаўна трымалі ў пастарунку 6 гадзін. Сёння юнакі падаюць скаргі на супрацьпраўныя дзеянні міліцыі.
04.10.2010 Брэст: Старшыня аблвыканкама фактычна прызнаў фальсіфікацыю вынікаў папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў
Канстанцін Сумар узгадаў прэзідэнцкія выбары 2006-га года і сказаў, што тады Аляксандра Лукашэнку на Брэстчыне падтрымала так шмат людзей, “што нам прыйшлося на 16 тысячаў зменьшыць колькасць тых, хто за яго прагаласаваў”.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










