У Калінкавічах не хаваюць, для чаго створаны грамадскія прыёмныя “Белай Русі”

20.10.2010 У Калінкавічах не хаваюць, для чаго створаны грамадскія прыёмныя “Белай Русі”

На сайце газеты “Калінкавіцкія навіны” змешчаны матэрыял “У прыёмных “Белай Русі”, дзе паведамляецца, што збор подпісаў па вылучэнні А. Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі працягнецца ў грамадскіх прыёмных РГА “Белая Русь”. Далей газета змяшчае звесткі, колькі ўсяго ў краіне арганізавана пунктаў і пікетаў гэтай прадзяржаўнай арганізацыяй.

Маладэчна: Пікеты як асноўны сродак інфармацыі

20.10.2010 Маладэчна: Пікеты як асноўны сродак інфармацыі

У Маладэчне па-ранейшаму рэгулярна выстаўляюцца пікеты ў падтрымку Андрэя Саннікава, Рыгора Кастусёва і Яраслава Раманчука.  Адзін дзень праходзілі пікеты па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева. Як кажуць пікетоўшчыкі, цікавасць маладэчанцаў да пікетаў крыху зменшылася. Але яны па-ранейшаму застаюцца асноўным сродкам інфармавання шараговых маладэчанцаў аб тым, што на выбарах існуе альтэрнатыва.

Мазыр: Рэкламуюць грамадскія прыёмныя, але не згадваюць пра “Белую Русь”

20.10.2010 Мазыр: Рэкламуюць грамадскія прыёмныя, але не згадваюць пра “Белую Русь”

На дзяржаўным тэлеканале «Мазыр» у бягучым радку ідзе рэклама грамадскай прыёмнай, але аб тым, што яна дзейнічае ад райвыканкама, а дакладней ад прадзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, – ні слова.

Мазыр: З’явіліся дадатковыя ўчасткі для галасавання

20.10.2010 Мазыр: З’явіліся дадатковыя ўчасткі для галасавання

Новыя ўчасткі з’явіліся ў адным з новых мікрараёнаў Мазыра (ў народзе яго называюць "Поле цудаў"), дзе было пабудавана ў апошні час шмат дамоў.

Такім чынам, у Мазырскім раёне зараз створаны ўсяго 81  участак для галасавання, у тым ліку ў горадзе – 49. На кожны выбарчы  участак прыпадае прыкладна па 2 – 2,5 тысяч выбаршчыкаў.

Бялынічы: Першы пікет за альтэрнатыўнага кандыдата

20.10.2010 Бялынічы: Першы пікет за альтэрнатыўнага кандыдата

У гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці 19 кастрычніка быў выстаўлены пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь У.Някляева. Запланаваны візіт прэтэндэнта ад партыі БНФ Р.Кастусёва ў апошні момант быў адменены, пікет у яго падтрымку ў мястэчку так і не з’явіўся.

Магілёўшчына: Выбарчых участкаў паменела

20.10.2010 Магілёўшчына: Выбарчых участкаў паменела

У Магілёўскай вобласці створана 818 участкаў па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З іх 153 у Магілёве, 109 – у Бабруйску. Пра гэта паведамляе сакратарка абласной выбарчай камісіі Людміла Макаранка.

З яе словаў, колькасць участкаў на 12 меней, чым была на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

Віцебск: Ініцыятыўная група А.Міхалевіча пачала здаваць подпісы

20.10.2010 Віцебск: Ініцыятыўная група А.Міхалевіча пачала здаваць подпісы

Гэта першая ініцыятыўная група незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты, якая вырашыла здаць сабраныя подпісы. Да 19 кастрычніка подпісы здавалі толькі сябры ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі.

Сталіца і выбары – паняцці, якія цяжка спалучаюцца?

20.10.2010 Сталіца і выбары – паняцці, якія цяжка спалучаюцца?

Да выбараў кіраўніка дзяржавы засталося ўжо толькі 2 месяцы, а прэзідэнцкая кампанія ў Мінску праходзіць практычна незаўважна для сайтаў афіцыйных інфармацыйных рэсурсаў галоўнага горада краіны.

Мы вырашылі зрабіць невялікі агляд кантэнту гэтых рэсурсаў менавіта 19 кастрычніка.

Сяргей Слюсар ізноў затрыманы за “кактэйлі Молатава”

20.10.2010 Сяргей Слюсар ізноў затрыманы за “кактэйлі Молатава”

З 17кастрычніка ў Бабруйскім ІЧУ знаходзіцца актывіст анархісцкага руху Сяргей Слюсар. Ён быў затрыманы пасьля таго, як невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю ў будынак КДБ у Бабруйску. Па факце хуліганства была заведзеная крымінальная справа.

Міхася Башуру аштрафавалі на 17,5 мільёнаў

20.10.2010 Міхася Башуру аштрафавалі на 17,5 мільёнаў

19 кастрычніка ў Савецкім раённым судзе Менску завяршыўся працэс у справе актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры. Суд прызнаў яго вінаватым і пакараў штрафам 17.500.000 рублёў.

У першай мінскай школе настаўнікаў абавязалі збіраць подпісы

19.10.2010 У першай мінскай школе настаўнікаў абавязалі збіраць подпісы

Як стала вядома, адміністрацыя сярэдняй школы №1, якая месціцца ў Кастрычніцкім раёне сталіцы, загадала кожнаму настаўніку школы прынесці па 16 подпісаў за Аляксандра Лукашэнку.

У Малечы адміністрацыі ўстановаў падпісваюць падначаленых за Лукашэнку

19.10.2010 У Малечы адміністрацыі ўстановаў падпісваюць падначаленых за Лукашэнку

У мястэчку Малеч Бярозаўскага раёна падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты А.Лукашэнкі выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс. Напрыклад, загадчык Малецкай сельскай бальніцы Аляксандр Серада наказвае асабіста кожнаму супрацоўніку бальніцы прынесці пашпарт і ў яго кабінеце паставіць подпіс за Лукашэнку.

“Рассакрэчаны” месцы працы сяброў Мінскай раённай камісіі

19.10.2010 “Рассакрэчаны” месцы працы сяброў Мінскай раённай камісіі

Зараз можна пабачыць, што ў спісе раённай камісіі шэсць чалавек з трынаццаці -- супрацоўнікі розных службаў райвыканкама, ад сацыяльнай да ідэалагічнай, вылучаныя ў тым ліку і шляхам збору подпісаў ад грамадзян.

Берасцейшчына: Грамадзян  пераконваюць у правільнасці цяперашняга курсу развіцця дзяржавы

19.10.2010 Берасцейшчына: Грамадзян пераконваюць у правільнасці цяперашняга курсу развіцця дзяржавы

21 кастрычніка ў Брэсцкай вобласці адбудзецца адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У гэты дзень інфармацыйна-прапагандысцкія групы выканаўчых камітэтаў насельных пунктаў вобласці  правядуць сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства. Тэма сустрэчаў – “Усебеларускі народны сход – досвед дэмакратыі”.

Збіральніцу подпісаў не пусцілі ў інтэрнат Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў

19.10.2010 Збіральніцу подпісаў не пусцілі ў інтэрнат Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў

Алена Шабуня збіраецца праверыць, ці насамрэч існуе такое рашэнне, ці гэта прыватная ініцыятыва адміністрацыі хлебакамбінату. Пакуль што яна падала скаргу ў абласную выбарчую камісію.

2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства