16.02.2012 Брэсцкія дэпутаты не робяць справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі
Высветлілася, што ў газету “Вечерний Брест”, адным з заснавальнікаў якой з’яўляецца гарсавет, за мінулы год ніводны з дэпутатаў не прадставіў матэрыялаў пра сваю дзейнасць у выбарачай акрузе. Больш таго, за ўвесь мінулы год гэтае выданне у сваіх публікацыях узгадвала толькі трох асобаў у сувязі з выкананнямі імі дэпутацкіх абавязкаў.
16.02.2012 Аршанскія ўлады ўпарта працягваюць парушаць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, адказ на заяўкі павінен быць дадзены не пазней, чым за 5 сутак да пачатку масавага мерапрыемства. Тым не менш, па стане на 15 лютага, г.зн. за 3 дні да акцый, заяўнік Мікалай Дзямідаў адказу з Аршанскага гарвыканкама не атрымаў.
16.02.2012 Затрыманьні актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”
На кватэры, дзе месьціцца офіс грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь", пасьля ператрусу ўвечары 16 лютага былі затрыманыя актывісты гэтай кампаніі: Алег Рагоўскі, Аляксандр Салдаценка, Сяргей Лыскоў, Вольга Бандарэнка, Аляксандр Вялітчанка. Усіх іх адвезлі ў Савецкі РУУС Менска.
16.02.2012 Еўрадэпутат патрабуе вызвалення Івана Шылы
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі звярнуўся да міністра замежным спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і амбасадара Польшчы ў Беларусі Лешака Шарэпкі з просьбай умяшацца ў справу актывіста “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) Івана Шылы.
16.02.2012 Заява Прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца
Пасля сустрэчы з камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі еўрапейскага суседства Штэфанам Фюле, якая адбылася 14 лютага ў Страсбургу, Прэзідэнт Еўрапейскага Парламента Марцін Шульц зрабіў заяву з асуджэннем сітуацыі ў Беларусі, патрабуючы памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, спыніць пераслед Сяргея Каваленкі і рэабілітаваць ўсіх палітычных зняволеных.
16.02.2012 "Свабодны рэгіён" прапануе падтрымаць палітвязняў
На Полаччыне заснаваны аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб'яднання "Свабодны рэгіён". Яго праца ўжо пачалася: створаны адмыслова інтэрнэт-сайт, а на ім размешчана адна з першых прапановаў да землякоў – падтрымаць палітвязняволеных, якія трапілі за краты за сваю палітычную і грамадскую дзейнасць.
16.02.2012 Маладафронтаўца адлічылі з вучобы
Міхась Мускі быў студэнтам 3 курсу БНТУ механіка-тэхналягічнага факультэта. Сёньня хлопец падаў скаргу на імя міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.
16.02.2012 Былы палітвязень -- пад пільным наглядам міліцыі
Супрацоўнік Баранавіцкай гарадской міліцыі Віталь Пляшко па тэлефоне выклікаў для размовы ў ГАУС былога палітзняволенага Дзмітрыя Новіка. У пачатку 2011 года грамадскі актывіст Дз. Новік быў асуджаны на 3,5 гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года ў Мінску, але датэрмінова вызвалены 14 верасня.
16.02.2012 Ідэолагі зоймуцца «ідэалагічным забеспячэннем правядзення парламенцкіх выбараў»
На 2012 год перад ідэолагамі Гомельскай вобласці (дарэчы, такія пасады займаюць 1372 чалавекі, а ў рэзерве кадраў – яшчэ больш за 2 тысячы) пастаўлены канкрэтныя задачы абласным кіраўніцтвам.
16.02.2012 Яскевіч і Севярынец падалі наглядныя скаргі
Тацяну Севярынец і Ірыну Яскевіч аштрафавалі за правядзенне 8 кастрычніка 2011 году Народнага сходу: Кастрычніцкі райсуд расцаніў яго як несанкцыянаваную акцыю. Суддзя абласнога суду Ірына Смалякова падзяліла гэтае меркаванне і пакінула пастанову ў сіле.
16.02.2012 У Гомелі звальняюць актывіста БХД (відэа)
У Гомелі адміністрацыя кандытарскай фабрыкі вырашыла не працягнуць кантракт з актывістам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Андрэем Падзеруном. Кантракт з ім скончваецца 27 сакавіка 2012 года.
16.02.2012 Андрэй Палуда: "На жаль, беларускія ўлады не прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента"
Сёньня дэпутаты Еўрапарламенту абмяркуюць пытаньне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, Егіпце і Японіі. "Беларускія ўлады, на жаль, не асабліва прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента. І асаблівых спадзяваньняў на тое, што гэтая рэзалюцыя зможа неяк паўплываць на сітуацыю, у нас застаецца ўсё меньш і меньш”,- мяркуе каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда.
16.02.2012 Гомель: удзел у масоўцы за добрыя адзнакі
Па словах навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага ліцэю, ім загадалі ў абавязковым парадку быць на матчы выкладчыкі навучальнай установы, паабяцаўшы ў выніку падпарадкавання добрыя адзнакі і адсутнасць праблем.
16.02.2012 Маладэчна: “добраахвотныя” суботнікі на развіццё фермаў па разнарадцы райвыканкаму (дакумент)
З лютага па жнівень маладэчанцы будуць “добраахвотна” адпрацоўваць па аднаму ў месяц суботніку на карысць рэканструкцыі малочна-таварных фермаў. Акрамя таго, на гэтыя мэты дадаткова грошай “папрасілі” у недзяржаўных прадпрыемстваў.
16.02.2012 Клімавічы: “Калі адпусцяць палітвязняў?” (фота)
У горадзе Клімавічы 15 лютага на дошках аб’яў, каля ўваходаў у крамы і ў пад’ездах жылых дамоў з’явіліся ўлёткі з пытаннямі да ўладаў “Калі адпусцяць палітвязняў?” і “Калі нашы суды стануць незалежнымі?”.
2024: Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень