08.10.2011 Чыгуначны райсуд Віцебску адмовіў праваабаронцу Леаніду Свеціку
Спадар Свецік звярнуўся ў суд пасля таго, як галава адміністрацыі Чыгуначнага раёну Юры Маскалёў забараніў яму правесьці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага, запланаваны на 22 жніўня. Суддзя Раман Дзягода палічыў аргументы праваабаронцы “неабгрунтаванымі” і не задаволіў ніводнага з заяўленых патрабаванняў.
08.10.2011 У Слоніме адмоўлена ў правядзенні пікету ў падтрымку Бяляцкага
Іван Шэга звярнуўся ў Слонімскі райвыканкам з заявай, у якой прасіў даць дазвол на пікет, прысвечаны інфармаванню жыхароў Слоніма аб дзейнасці праваабарончай арганізацыі “Вясна” і яе лідэра Алеся Бяляцкага. Адказ з райвыканкама прыйшоў за адзін дзень да запланаванай даты –7 кастрычніка, і ўтрымліваў адмову.
08.10.2011 У Барысаве месца сходу акупавана міліцыяй
Народны сход у Барысаве быў адменены з-за таго, што не атрымалася сабраць неабходнай колькасці подпісаў. Тым не менш, з 12 гадзін дня ўваходы на гарадскі стадыён і абвешчанае раней месца правядзення Народнага сходу - пляцоўку за стадыёнам - недаступныя.
08.10.2011 Барысаў: Марголін дастаўлены дадому пад канвоем
Арганізатар Народнага сходу Леў Марголін правёў у міліцыі каля двух гадзін, пад міліцэйскім канвоем дастаўлены па месцы жыхарства і не можа выйсці з дому да пяці вечара.
08.10.2011 У Магілёве заўважана скапленне міліцэйскай спецтэхнікі
У раёне Магілёўскага (Быхаўскага) рынка пустая пляцоўка вечарам 7 кастрычніка была запоўнена аўтазакамі, міліцэйскімі “уазікамі” і машынай, на якой замацавана вадамётнай пушка.
07.10.2011 Слонімскіх актывістаў папярэдзілі
Памочнік пракурора спадарыня Кароль папярэдзіла Івана Бедку аб недапушчальнасці падрыхтоўкі да здзяйснення дзеянняў, якія парушаюць нормы закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Падобнае папярэджанне атрымаў і актывіст Слонімскай суполкі БНФ Іван Шэга.
07.10.2011 Брэсцкага актывіста АГП папярэдзілі ў пракуратуры
Пракуратура Брэсцкай вобласці 7 кастрычніка вынесла папярэджанне Уладзіміру Вуеку, які зараз выкановае абавязкі старшыні абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а таксама ўваходзіць у склад аргкамітэта Народнага сходу.
07.10.2011 Народны сход у Салігорску будуць “глушыць” афіцыйнымі мерапрыемствамі
Шэраг афіцыйных культурна-масавых мерапрыемстваў запланваны ў Салігорску 8-га кастрычніка а 13-й гадзіне. Дзіўным чынам час іх правядзення супаў з часам правядзення апазіцыйнага Народнага сходу на стадыёне “Будаўнік”.
07.10.2011 Наваполацк: Арганізатара Народнага сходу Яўгена Парчынскага папярэдзілі
Паколькі Парчынскі з паплечнікамі збіралі ў Наваполацку подпісы за правядзенне Народнага сходу, пракурор абвясціў, што «несанкцыянаваным» ён будзе прызнаны ў тым выпадку, калі за яго правядзенне выказалася менш за 10% жыхароў горада.
07.10.2011 Затрыманы журналіст сайту westki.info, які збіраў матэрыялы да артыкула пра Народны сход
Незалежны журналіст Кастусь Шыталь кіраваўся ў Дзісну “аўтастопам”, і машыну, у якой ен ехаў, спынілі супрацоўнікі міліцыі. Хлопцу заявілі, што ён падобны да злодзея, які рабуе машыны на дарозе Глыбокае-Шаркоўшчына.
07.10.2011 Яшчэ адзін брэсцкі актывіст пакараны за распаўсюд інфармацыі пра Народны сход
Суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў сябра Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Вадзіма Рабцэвіча на дзве базавыя велічыні. Віна актывіста апазіцыйнай партыі палягала ў тым, што ён расклейваў улёткі пра Народны сход, які мусціць адбыцца 8 кастрычніка.
07.10.2011 Дактыласкапіяй не абыйдзецеся: Віктара Калесніка выклікалі і ў пракуратуру
Віктара Калесніка, арганізатара Народнага сходу ў Полацку, выклікалі ў пракуратуру, каб афіцыйна папярэдзіць "аб недапушчальнасці падрыхтоўкі да здзяйснення дзеянняў, якія парушаюць нормы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у РБ ".
07.10.2011 Пракуратура пагражае адміністрацыйнай адказнасцю за арганізацыю Народнага сходу ў Віцебску
Ірыне Яскевіч уручылі запрашэнне ў пракуратуру Кастрычніцкага раёну, падпільнаваўшы яе каля дзвярэй кватэры. Падчас гутаркі ёй было сказана, што Народны сход – гэта не санкцыянаваная ўладамі акцыя, а таму актывістку папярэджваюць аб адміністрацыйнай адказнасці за арганізацыю і правядзеньне імпрэзы.
07.10.2011 У Мастах да затрыманняў далучылася ДАІ
У Мастах сёння супрацоўнікі дарожнай аўтаінспекцыі затрымалі актывіста рэгіянальнага Руху”За свабоду” з Бярозаўкі Лідскага раёну Сяргея Трафімчыка. Міліцыянты патлумачылі затрыманне машыны Трафімчыка тым, што нібыта яна знаходзіцца ў вышуку, а яго самога выклікалі на заўтра ў Мастоўскі РАУС.
07.10.2011 У Оршы арганізатараў Народнага сходу папярэдзілі
Старшыня аргкамітэта па правядзенні Народнага Сходу ў Оршы Мінай Карніенка і сябра гэтага ж аргкамітэта Мікалай Дзямідаў, якія прадстаўляюць Аршанскую арганізацыю партыі «Справядлівы свет», 7 верасня па тэлефоне атрымалі запрашэнне з'явіцца ў Аршанскі ГАУС.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










