09.01.2012 Бярозаўскія актывісты на Раство наведалі Паўла Севярынца
Бярозаўскія дэмакратычныя актывісты наведалі палітзняволенага Паўла Севярынца, павіншавалі яго з Калядамі і Нараджэннем Хрыстовым, завезлі калядныя пачастункі. Павел Севярынец выказаў вялікую ўдзячнасць усім, хто не забывае яго ў зняволенні.
09.01.2012 Кіраўніка віцебскай “Моладзі БНФ” выклікаюць у АБЭЗ
Кіраўніка віцебскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандра Кузьняцова 9 студзеня а 15-й гадзіне выклікаюць у 9-е ўпраўленьне АБЭЗ (па Віцебскай вобласьці) да сьледчага Барысава С.В. У позьве не пазначана, зь якой нагоды і ў якасьці каго выклікаюць Аляксандра.
09.01.2012 Былы падпалкоўнік міліцыі будзе звяртацца ў Следчы камітэт
Пракуратура Мінскай вобласці не знайшла падставаў для правядзення праверкі ў дачыненні супрацоўнікаў салігорскай міліцыі, якія далі ілжывыя сведчанні ў судзе Салігорскага раёну па справе аб маўклівых пратэстах. У сувязі з гэтым былы падпалкоўнік фінансавай міліцыі Вікатар Малочка прыняў рашэнне звярнуцца з адпаведным запытам у новаствораны Следчы камітэт
09.01.2012 Жыхары Горак сабралі ўжо каля 100 подпісаў за захаванне дома, у якім жыў Максім Гарэцкі
Дом, у якім у 1926-1928 гадах жыў у Горках класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі, плануецца знесці ў межах падрыхтоўкі да рэспубліканскіх “Дажынак”, якія павінны прайсці ў горадзе ў 2012 годзе.
09.01.2012 Куды глядзелі супрацоўнікі сацыяльнай абароны?
Напрыканцы мінулага тыдня на шэрагу інтэрнэт-сайтаў з’явілася інфармацыя пра тое, што супрацоўніца аднаго з банкаў у Бялынічах скрала з разліковага рахунка дзяўчынкі-сіраты грошы. Гэтая гісторыя выклікае шмат пытанняў наконт таго, наколькі эфектыўна у нашай краіне арганізаваны працэс аказання дапамогі дзецям-сіротам і людзям з абмежаванымі магчымасці з боку органаў сацыяльнай абароны.
09.01.2012 Слонімскія камвольшчыкі 10 дзён без працы
Работнікі Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі 10 дзён знаходзіліся без працы. Прадпрыемства спыніла сваю работу ў канцы мінулага года з-за таго, што склады запоўнены прадукцыяй і няма яе рэалізацыі.
09.01.2012 Машыну вярнулі, а друкаваныя выданні – не
Кіраўніку Гарадзенскай абласной рады Руху “За Свабоду” Сяргею Трафімчыку вярнулі тэхніку, забраную Мастоўскай раённай пракуратурай яшчэ ў кастрычніку мінулага году. Аднак вярнулі грамадскаму рэгіянальнаму лідару з гораду Бярозаўка толькі аўтамашыну і нэтбук. Усе ж друкаваныя выданні, якія былі ў машыне, і былі забраныя міліцыянтамі, вярнуць “забыліся”.
09.01.2012 Кіберзброя беларускага КДБ?
Расследаванне пераднавагодніх узломаў charter97.org і electroname.com дало ашаламляльны вынік.
09.01.2012 З Алеся Кіркевіча патрабуюць штраф за перадвыбарчую сустрэчу з Міколам Статкевічам
6 студзеня ў кватэру грамадска-палітычнага актывіста Алеся Кіркевіча з Гародні заявіліся судовыя выканаўцы. Гэта было зусім нечаканым для нядаўняга палітвязня, які да ўсяго неаднаразова быў пакараны рознымі штрафамі.
09.01.2012 У судзе Ашмянскага раёну сёння пройдуць слуханні па справе Уласевіча
Паседжанне пачнецца ў 11.00. Яго прычынай стала скарга Мікалая Уласевіча, якую ён падаў яшчэ ў красавіку мінулага году на шматразовыя злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі старшыні Астравецкага райвыканкаму Адама Кавалько.
09.01.2012 Затрыманьні ля КДБ
Ля будынку КДБ у Менску 8 студзеня затрыманы актывіст " Эўрапейскай Беларусі". Ён ладзіў адзіночную акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі.
06.01.2012 Шэсць фактаў па справе Алеся Бяляцкага, пра якія не распавядае БТ і не пішуць у “Советской Белоруссии”
Афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі, якія распачалі шалёную кампанію дыфамацыі супраць вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, вельмі любяць распавядаць пра ягоную маёмасць. У сувязі з гэтым мы, калегі Алеся Бяляцкага, вырашылі агучыць рэальныя факты, якія замоўчваюцца ці скажаюцца штатнымі прапагандыстамі ў мэтах дыскрэдытацыі зняволенага праваабаронцы.
06.01.2012 Выдаўца газеты "Крывінка" Георгія Станкевіча аштрафавалі на 1 400 000 рублёў
На знак пратэсту супраць парушэння ягоных правоў спадар Станкевіч пакінуў залу суду, і пастанову суддзя Вольга Белавус вынесла ў ягоную адсутнасць. Рэдактара і выдаўца самвыдатаўскай рэгіянальнай газеты аштрафавалі за парушэнне парадку распаўсюду выдання.
06.01.2012 Беларускія актывісты хочуць сустрэцца з міністрам юстыцыі Польшчы
Пасля плённай сустрэчы ў генпракуроры Польшчы, беларускія актывісты збіраюцца сустрэцца з кіраўніцтвам міністэрства юстыцыі Польшчы.
06.01.2012 Брэсцкі актывіст дамагаецца ад чыноўнікаў галоснасці ў справе лёсу гісторыка-культурных каштоўнасцяў
Суд Ленінскага раёна Брэста не задаволіў скаргу мясцовага каардынатара руху “За Свабоду” Дзяніса Турчаняка на дзеянні адказных асобаў гарвыканкаму, якія не жадаюць паведамляць пра рашэнні, што тычацца будынкаў, маючых гістарычна-культурную каштоўнасць.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










