18.07.2012 Саранчукоў падаў заявы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ва ўсе Гарадзенскія акругі
Па словах прэтэндэнта ў кандыдаты Вадзіма Саранчукова, які з'яўляецца старшынёй Гарадзенскай гарадской арганізацыі ПБНФ, такі крок павінен паспрыяць інфармацыйнай кампаніі партыі ў бягучым выбарчым працэсе.
18.07.2012 Віцебск: былы палітвязень ідзе ў дэпутаты
Камісія Віцебскай Кастрычніцкай выбарчай акругі № 20 зарэгістравала ініцыятыўную групу былога палітвязня, актывіста кампаніі "Гавары праўду" Сяргея Парсюкевіча.
18.07.2012 Магілёў: паседжанне акруговай камісіі №87 не абыйшлося без казусаў
Праваабаронца Барыс Бухель, які прысутнічаў на паседжанні камісіі ў якасці назіральніка, кажа, што яму было забаронена весці дыктафонны запіс. За гэта сябры камісіі нават прагаласавалі. Супраць былі ўсяго два чалавекі. Адзін з тых, хто галасаваў “супраць”, быў актывіст Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.
18.07.2012 У Бабруйску пачаўся піяр праўладных кандыдатаў
Мяркуючы па апошняй інфармацыі ў гарадскіх газетах і актывізацыі дзейнасці некаторых персонаў з набліжэннем выбарчай кампаніі, на сённяшні дзень у Бабруйску вымалёўваюцца тры праўладныя кандыдаты ў дэпутаты – дзейсны дэпутат гарсавета Максім Суботкін, дзейсная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Шамаль ды галоўны ідэолага фабрыкі “Славянка” Мікалай Плаксіцкі.
18.07.2012 У Віцебскай вобласці адмаўляюць у рэгістрацыі ініцыятыўных груп за вылучэнне Мікалая Статкевіча
Паводле Аляксея Гаўруцікава, віцебскага аднапартыйца палітвязня, дакументы падавалі на рэгістрацыю, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да таго, што ў беларускіх турмах людзей утрымліваюць за апазіцыйныя погляды. Камісія Віцебскай Кастрычніцкай акругі № 20 першай адмовілася рэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне Статкевіча.
18.07.2012 Брэст: дэмакраты ідуць на акругу № 1
Кандыдатамі ў дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1 маюць намер вылучацца былы кіраўнік БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч, старшыня гарадской суполкі БСДП (Грамада) Ганна Канюс і кіраўніца мясцовай арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка.
18.07.2012 Віцебск: ініцыятыўная група Уладзіміра Правальскага зарэгістравана са скарачэннем
Групу ўдзельніка мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі камісія "скараціла" на восем чалавек, патлумачыўшы, што яны адмовілі факт добраахвотнага ўключэння ў ініцыятыўную групу. Але Уладзімір Правальскі адзіны, хто прадставіў камісіі ўсе дадзеныя пра сваіх прыхільнікаў, напісаныя імі ўласнаручна.
18.07.2012 "Аршанская газета" дае неіснуючыя тэлефоны выбаркамаў
«Няправільна набраны нумар. Калі ласка, удакладніце нумар і ператэлефануйце». Гэтую фразу чуюць у трубцы выбаршчыкі, якія тэлефануюць на пазначаны ў газеце нумар тэлефона ўчастковай камісіі па Крапівенскім участку № 10. Як паведамілі ў Аршанскім вузле электрасувязі, дадзены нумар бесправаднога тэлефона (WLL) зняты яшчэ 5 ліпеня.
18.07.2012 Жлобін: зарэгістравана ініцыятыўная група прадстаўніка “Справядлівага свету”
Ініцыятыўная група Валерыя Рыбчанкі, кіраўніка раённай арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет”, зарэгістравана па Жлобінскай выбарчай акрузе. Раённая структура Партыі БНФ мяркуе свой удзел у выбарах калі толькі ў якасці назіральнікаў. А актывісты АГП пакуль вызначаюцца на гэты конт.
18.07.2012 Карняенку і Ўхналёва выключылі са сьпісу невыязных
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка і намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валерый Ухналёў выключаныя з базы дадзеных асоб, выезд якім зь Беларусі часова абмежаваны.
18.07.2012 Вярхоўны Суд стаў на абарону суддзі, якая парушыла тэрміны разгляду скаргі Валянціна Стэфановіча
Вярхоўны Суд Беларусі, куды звярнуўся праваабаронца Валянцін Стэфановіч са скаргай на дзеяньні суддзі Цэнтральнага раёна Менска Алены Сямак, не зайшоў падстаў для ўзбуджэньня дысцыплінарнай вытворчасьці ў дачыненьні да суддзі.
18.07.2012 ЦВК вучыць камісіі, як дзейнічаць, калі на ўчастак прыйдуць сябры БНФ ці замежныя журналісты
Цэнтральная выбарчая камісія выдала яшчэ 5 ліпеня пастанову №37 «Аб правядзенні трэнінгаў для сябраў участковых выбарчых камісій» з мэтай «практычнай адукацыі сябраў участковых камісіі асноўным выбарчым дзеянням».
18.07.2012 Заява Amnesty International адносна крымінальнага пераследу Змітра Дашкевіча
Беларускаму вязню сумлення Змітру Дашкевічу пагражае падаўжэнне тэрміну зняволення на адзін год за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. Большую частку свайго зняволення ён правёў у штрафным ізалятары.
18.07.2012 Незалежны навіновы сайт САЛІГОРСК.org патрапіў у спіс забароненых
Пра гэта салігорскім карыстальнікам паслугаў перадачы дадзеных аператара сотавай сувязі ТАА СП “Белсэл” паведамілі ў самой кампаніі. Сайт заблакаваны для абанентаў ад суботы 14 ліпеня. Па словах прадстаўнікоў кампаніі блакіроўка адбылася ў сувязі з абнаўленнем спісу забароненых сайтаў, у які патрапіў і рэгіянальны рэсурс САЛІГОРСК.org.
18.07.2012 Старшыня Партыі БНФ падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 17 ліпеня падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай группы ў Аўтазаводзкую акруговую камісію № 92, дзе ён ўжо неаднарозава вылучаўся.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










