Баранавічы: салдаты ёсць, а ўчастак для галасавання знік?

24.07.2012 Баранавічы: салдаты ёсць, а ўчастак для галасавання знік?

Афіцыйны сайт Баранавіцкага гарвыканкама 24 ліпеня надрукаваў межы участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. На Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 у параўнанні з 2008 годам знік участак для галасавання № 38 на базе воінскай часткі № 65263.

Бярозаўскія актывісты прапаноўваюць перагледзець палажэнні выбарчага заканадаўства

24.07.2012 Бярозаўскія актывісты прапаноўваюць перагледзець палажэнні выбарчага заканадаўства

Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна з Бярозы, падпісанты за вылучэнне Анатоля Сахарушы сябрам у акруговую камісію Пружанскай выбарчай акругі № 9, унеслі прапанову ў Цэнтрвыбаркам аб пераглядзе ў выбарчым заканадаўстве пункта, паводле якога пры судовым абскарджванні неўключэння ў камісію ў скарзе павінны падпісвацца ўсе грамадзяне, якія вылучалі свайго прадстаўніка ў камісію.

Магілёў: Аляксандр Ірхо абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

24.07.2012 Магілёў: Аляксандр Ірхо абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

Ускарзе ў Цэнтральную камісію па выбарах дэмакратычны актывіст просіць адмяніць рашэнне акруговай выбарчай камісіі № 86 аб адмове ў рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы, а таксама аднавіць тэрмін абскарджвання гэтага рашэння.

Працэдура вылучэння Аляксандра Папкова ад калектыву Багушэўскага лясгаса абскарджана ў Цэнтрвыбаркам

24.07.2012 Працэдура вылучэння Аляксандра Папкова ад калектыву Багушэўскага лясгаса абскарджана ў Цэнтрвыбаркам

Леанід Цімашкоў, назіральнік ад БХК у акруговай камісіі Сенненскай акругі № 30 па выбарах у Палату прадстаўнікоў, накіраваў скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Падставай паслужылі парушэнні пры вылучэнні дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў кандыдатам у дэпутаты ад працоўнага калектыву Багушэўскага лясгаса.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе вызвалення Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава

24.07.2012 Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе вызвалення Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае затрыманне і ўзяццё пад варту грамадзянаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава як эскалацыю страху ў грамадстве і спробу перакласці адказнасць за неналежную ахову дзяржаўнай мяжы і паветранай прасторы краіны на звычайных грамадзянаў.

У Быхаўскай выбарчай акрузе будуць збіраць подпісы толькі за кандыдата ад улады

24.07.2012 У Быхаўскай выбарчай акрузе будуць збіраць подпісы толькі за кандыдата ад улады

Як стала вядома, на паседжанні камісіі Быхаўскай выбарчай акругі № 81 былі зарэгістраваны дзве ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Але...

На выбарах-2012 у Мінску будзе на 19 выбарчых участкаў больш

24.07.2012 На выбарах-2012 у Мінску будзе на 19 выбарчых участкаў больш

Але ў цэлым колькасць выбарчых участкаў у краіне ў параўнанні з папярэднімі парламенцкімі выбарамі скарацілася на 220 участкаў.

Партыйцы сутыкнуліся з адзінкавымі адмовамі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп

24.07.2012 Партыйцы сутыкнуліся з адзінкавымі адмовамі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп

Пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты актывісты партыі "Справядлівы свет" не атрымалі ніводнай адмовы. Зарэгістраваныя і ўсе 15 ініцыятыўных груп ад 12 актывістаў Партыі БНФ.

Лукашэнка: “Пажадана, каб у новы парламент увайшла трэць дэпутатаў ранейшага склікання”

24.07.2012 Лукашэнка: “Пажадана, каб у новы парламент увайшла трэць дэпутатаў ранейшага склікання”

Такую рэкамендацыю прэзідэнт выказаў на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкавым.

Актывістам БХД адмаўляюць у правядзенні пікетаў за байкот выбараў

24.07.2012 Актывістам БХД адмаўляюць у правядзенні пікетаў за байкот выбараў

Сябры менскай гарадской арганізацыі БХД падавалі 20 заявак на правядзенне пікетаў на тэму “Абмеркаванне ўмоў правядзення выбараў. Байкот выбараў”. Менгарвыканкам адмаўляе ў правядзенні пікетаў з прычыны блізкасці метро або ўвогуле без паведамлення прычыны.

Хоцімск: кіраўніка ініцыятыўнай групы незалежнага вылучэнца звальняюць з працы

24.07.2012 Хоцімск: кіраўніка ініцыятыўнай групы незалежнага вылучэнца звальняюць з працы

Адміністрацыя хоцімскага жылкамгаса 24 ліпеня ўручыла вартаўніку Пятру Басейку пісьмовае апавяшчэнне пра тое, што бліжэйшым часам ён будзе звольнены з працы “у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракту”. Мясцовы актывіст кампаніі “Гавары праўду” ў бягучай выбарчай кампаніі ачоліў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Валерыя Каранкевіча.

Мікалай Петрушэнка просіць ануляваць рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы

24.07.2012 Мікалай Петрушэнка просіць ануляваць рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы

Актывіст кампаніі «Наш Дом» і партыі «Справядлівы свет» тлумачыць свой крок салідарнасцю з палітвязнем Мікалаем Статкевічам, чыю групу камісія Аршанскай Дняпроўскай акругі № 27 адмовілася зарэгістраваць. Праўда, пры гэтым Петрушэнка захоўвае за сабой права вылучыцца кандыдатам ад партыі «Справядлівы свет».

Міжнародная Амністыя заклікае вызваліць Антона Сурапіна

24.07.2012 Міжнародная Амністыя заклікае вызваліць Антона Сурапіна

Фатографу і студэнту факультэта журналістыкі пагражае да сямі гадоў турэмнага зняволення пасля публікацыі фатаграфіі акцыі з удзелам плюшавых мядзведзяў, накіраванай на прыцягненне ўвагі да парушэнняў свабоды слова ў Беларусі, што вымушае Amnesty International заклікаць да яго неадкладнага вызвалення.

 Уса аштрафавалі на 2 мільёны за «заклікі да эканамічных санкцый»

24.07.2012 Уса аштрафавалі на 2 мільёны за «заклікі да эканамічных санкцый»

Мяркуючы па ўсім, Ленінскі суд завочна вынес прысуд Усу.

БРСМ ідзе на новыя выбары пад старым лозунгам

24.07.2012 БРСМ ідзе на новыя выбары пад старым лозунгам

У Мінску ўжо з’явіліся білборды з заклікам “Зрабі свой выбар”. Гэты лозунг выкарыстоўваўся на прэзідэнцкіх выбарах-2010, калі БРСМ падтрымліваў кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.

2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства