04.09.2012 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу бабруйскай прэтэндэнткі ў кандыдаты
На пасяджэнні ў Вярхоўным судзе 4 верасня разглядалася скарга Аксаны Самуйлавай, актывісткі кампаніі "Гавары праўду" з Магілёва. Яна спрабавала абскардзіць рашэнне АВК і ЦВК аб нерэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
04.09.2012 Беларускія медыя не надаюць сур’ёзнай увагі тэме парламенцкіх выбараў
“У краіне велізарная праблема – палітыкі не здольныя свабодна камунікаваць, уступаць у дыялог, выказваць крытычнае меркаванне. У нас з савецкага часу пераважае маналагічная камунікацыя, што характэрна для таталітарнага і аўтарытарнага грамадства”.
04.09.2012 Брэст: Ніхто не хоча браць адказнасць за цэнзуру
Кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 Дыяна Касцюковіч, якая вылучана Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, не можа пакуль атрымаць дакладнага адказу на свае скаргі ў розныя інстанцыі наконт абмежаванняў, з якімі яна сутыкнулася падчас запісу выступу на рэгіянальным тэлебачанні.
04.09.2012 Мінск: Кандыдаты ад АГП выступілі без цэнзуры
Падчас тэлевыступу Дзмітрый Раманоўскі (Паўднёва-заходняя выбарчая акруга № 99) і Ганна Канапацкая (Заходняя выбарчая акруга №102) абвесцілі пра пачатак кампаніі “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі” і патлумачылі выбаршчыкам, чаму яны здымуць свае кандыдатуры напярэдадні галасавання.
04.09.2012 Слонім: кандыдаты скардзяцца на няроўныя ўмовы для агітацыі
Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе №58 Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч сёння падалі ў акруговую выбарчую камісію дзве скаргі, звязаныя з няроўнымі ўмовамі правядзення агітацыі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў на Зэльвеншчыне.
04.09.2012 Зэльва: мэтанакіравана зрываюцца сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі
Сёння, 4 верасня, раніцай, перад пачаткам працоўнага дня, механізатары мехдвара СВК “Сынковічы” Зэльвенскага раёна не змаглі сустрэцца з кандыдатамі ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Іванам Шэгам і Міхаілам Караткевічам, хаця пра сустрэчу загадзя ведалі кіраўніцтва мехдвара і СВК.
04.09.2012 У Клімавічах парламенцкія выбары нікога не цікавяць?
Інтэрнэт-сайт Клімавіцкага райвыканкама з 29 жніўня праводзіць апытанне “Ці маеце вы намер удзельнічаць у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў”? Па стану на 11-00 4 жніўня ўдзел у апытанні прынялі толькі дзевяць наведвальнікаў інтэрнэт-сайта Клімавіцкага райвыканкама.
04.09.2012 Крычаў: ніякага перадвыбарчага руху
“Пануе проста мёртвая цішыня, ніякага значнага варушэння не назіраецца, - кажа назіральнік ад БХК пры акруговай камісіі Крычаўскай выбарчай акругі № 83, рэдактар незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны. – Нідзе не бачна ўлётак кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, амаль не чутна пра нейкія сустрэчы з выбаршчыкамі".
04.09.2012 Ярмошына: агітацыйныя сустрэчы ў дварах могуць парушыць спакой грамадзян
Іван Шыла, які з’яўляецца даверанай асобай салігорскага кандыдата ў дэпутаты Віктара Малочкі, атрымаў адказ з ЦВК на сваю скаргу на рашэнне Салігорскага выканкаму “Аб вызначэнні месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў, якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты ў Салігорскім раёне”.
04.09.2012 Шклоў: Намеснік старшыні Камітэту дзяржкантролю збірае грошы на агітацыю
Рыгор Кастусёў: "Што датычыцца адкрыцця спецыяльнага рахунку маім апанентам Аляксандрам Агеевым, то не маю сумневу, што грошы на ім з’явяцца ўжо ў хуткім часе. Дапамагаць весці агітацыю высокаму начальніку будуць разнастайныя сельскагаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы з усёй Шклоўскай выбарчай акругі”
04.09.2012 Свіслач: з’явіліся ўлёткі “Я ни за кого не буду голосовать. Всё равно обманут…”
У раённым цэнтры Свіслач, што ў Гарадзенскай вобласці, невядомыя асобы расклеілі ўлёткі наступнага зместу: “Осень 2012 года – “выборы” в Палату представителей”. Ніжэй размешчаны партрэт Аляксандра Лукашэнкі і дакладная цытата з яго даўняга выступу.
04.09.2012 Зьміцера Дашкевіча этапавалі з Глыбокага ў Віцебск
Лідара «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча уначы з 3 на 4 верасьня этапавалі ў Віцебскі следчы ізалятар. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная сяброўка Наста Палажанка.
04.09.2012 Сайты гомельскай дзяржаўнай перыёдыкі: выбары як нязначная палітычная кампанія
Некаторыя сайты дзяржаўнай перыёдыкі па-ранейшаму марудна асвятляюць выбарчы працэс. “Калінкавіцкія навіны” у рубрыцы “Выбары-2012” змясцілі толькі 10 публікацый, пры тым 2 з іх не датычацца тэмы выбарчага працэсу. А банер пра выбары размешчаны ў раздзеле “Рэклама”.
04.09.2012 Зэльвенскі раён: старшыня сельсавета забараніў сустрэчу з выбаршчыкамі
Калі кандыдаты ў дэпутаты прыехалі на сустрэчу ў вёску Елка, там каля Дома культуры іх сустрэў Сяргей Духцік і сказаў, што “сустрэчы не будзе, таму што гэта масавае мерапрыемства і на правядзення яго павінен быць дазвол з Цэнтральнай выбарчай камісіі”.
03.09.2012 Маладэчна: “сямейны падрад” на піяр
У апошнім нумары “Маладэчанскай газеты” можна ўбачыць вялізнае фота рэдактаркі мясцовага радыё Галіны Лазоўскай, якой на свяце журналістыкі ўручае кветкі міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі. У дадзены момант спадарыня Лазоўская з’яўляецца кандыдаткай у дэпутаты па Маладэчанскай гарадской акрузе №72, а рэдактар “Маладэчанскай газеты” – яе муж.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










