19.10.2012 Маларыта: пракуратура ігнаруе заклік сябра выбаркаму прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў
Яшчэ 1 кастрычніка былы сябра акруговай выбарчай камісіі па Белавежскай акрузе №8 Пётр Андрыевіч накіраваў свой зварот пракурору Маларыцкага раёну. Паводле словаў Андрыевіча, у звароце ўтрымлівалася просьба да пракурора правесці праверку і прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў на дзесяці выбарчых участках гэтай акругі.
19.10.2012 Каваленка і Пазняк далі прэс-канферэнцыю ў Варшаве
«Я дзякую ўсім за моцную падтрымку, пра якую я ведаў нават у турме», — заявіў былы палітвязень Сяргей Каваленка падчас адмысловай прэс-канферэнцыі ў Варшаве.
19.10.2012 “Не – смяротнаму пакаранню!” ў Магілёве
Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання адбылася ў Магілёве. Яе планавалася правесьці напярэдадні Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання 10 кастрычніка. Аднак валанцёры, якія распаўсюджвалі налепкі і постэры кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” былі затрыманыя.
19.10.2012 У Магілёўскай вобласці распавялі аб дасягненнях дзяржаўных СМІ
У Магілёўскай вобласці 17 кастрычніка прайшоў “адзіны дзень інфармавання насельніцтва”, асноўнай тэмай якога была “Дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці”. Сотні дзяржаўных чыноўнікаў у працоўны час наведвалі прадпрыемствы і арганізацыі вобласці.
19.10.2012 Алеся Бяляцкага абмежавалі ў атрыманні медыцынскіх бандэроляў
Палітычны зняволены, кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі абмежаваны адміністрацыяй Бабруйскай калоніі №2 у магчымасці атрымання медыцынскіх бандэроляў. Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, раней такіх праблемаў у яе мужа не было.
19.10.2012 Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва
Фармальна, як паведаміў у сябе ў Фэйсбуку Гулін, яму давялося напісаць заяву "па ўласным жаданні».
19.10.2012 У рэдактара «Arche» Валера Булгакава сканфіскавалі больш за 5000 кніг
Валер Булгакаў не выключае магчымасці крымінальнай справы супраць сябе.
19.10.2012 Уладзімір Някляеў: "Ды нішто і ніхто ў гэтым свеце не пахне турмою — Толькі мы" (відэа)
Паэт Уладзімір Някляеў у межах кампаніі Марафон Салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, які стартаваў напачатку верасня, чытае верш, прысвечаны зняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
19.10.2012 Міністэрства замежных справаў Польшчы не зрабіла ніякіх высноваў са справы Алеся Бяляцкага
МЗС выслаў прыкладна 30 беларускім апазыцыянерам падатковыя дэклярацыі за грошы, якія яны атрымалі ў Польшчы за ўдзел у Канфэрэнцыі грамадзянскай супольнасьці падчас саміту Ўсходняга партнэрства. Гэтыя сродкі, праўда, не былі замежнай дапамогай, якая забаронена беларускім законам, а толькі камандзіровачнымі за ўдзел у канфэрэнцыі.
18.10.2012 Конкурс на стварэньне hand-made прадукцыі працягнуты да 30 лістапада. Праяві крэатыў і далучайся!
ПЦ “Вясна” працягвае конкурс сярод моладзі (і не толькі) да 30 лістапада на hand-made вырабы - паштоўкі для палітвязняў, ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку!
18.10.2012 Праваабаронца падаў скаргу на дзеянні службовых асоб Баранавіцкага ГАУС і УУС Брэсцкага аблвыканкама
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша 18 кастрычніка накіраваў скаргу Міністру ўнутранных спраў на дзеянні службовых асоб Баранавіцкага ГАУС і УУС Брэсцкага аблвыканкама. У лісце паведамляецца, што падчас назірання за арганізацыяй і правядзеннем выбараў ім была зафіксавана фальсіфікацыя пратакола № 1 пасяджэння акруговай камісіі № 5.
18.10.2012 Палату прадстаўнікоў зноў узначаліў Уладзімір Андрэйчанка
Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання выбраны Уладзімір Андрэйчанка, які займаў гэтую пасаду ў ніжняй палаце мінулага склікання. За яго абранне 18 кастрычніка прагаласавалі 105 з 108 дэпутатаў, што ўзялі ўдзел у галасаванні, тры бюлетэні прызнаны несапраўднымі.
18.10.2012 Заяву аб вызваленні Халіп называе правакацыяй
Журналістка Ірына Халіп называе правакацыяй заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб сваім вызваленьні.
18.10.2012 Расіяніну даравалі арганізацыю забойства трох зуброў у Налібоцкай пушчы
Следчым камітэтам Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы, распачатай па факце выяўлення блізу вёскі Галубы Валожынскага раёна Мінскай вобласці астанкаў трох зуброў.
18.10.2012 Чаму памёр арыштаваны ў бальнічнай камеры СІЗА Менска?
У чарговым лісце аднаго з вязняў, які зараз адбывае пакаранне ў адной з беларускіх калоній, змешчаныя сведчанні аб трагічнай падзеі, якая мела месца ў другой палове дня 11 чэрвеня 2010 года Ў СІЗА на вул Валадарскага ў Менску.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










