26.05.2014 Суд абмяжоўвае магчымасць знаёміцца з матэрыяламі справы
У Ленінскім раённым судзе Магілёва не даюць азнаёміцца з матэрыяламі справы. У сувязі з гэтым член валейбольнай каманды "Тэхнапрыбор" Антон Бандарэнка напісаў скаргу на дзеянні намесніка старшыні Ленінскага раённага суда суддзі Лапацінай у Магілёўскі абласны суд, Вярхоўны суд і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
26.05.2014 Ігар Пастноў прапануе землякам разам збіраць фотафакты
Віцебскі "ўрач-праўдаруб" лічыць, што кепскія бытавыя ўмовы ў гарадскіх шпіталях зневажаюць людзей. Асабліва з улікам таго, што "доўгабуды" і зацягнутыя на дзесяцігоддзі рамонты фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту, а па вялікім рахунку – за кошт падаткаў тых жа пацыентаў.
26.05.2014 Мікалая Дземідзенку пасля ЦІПу ноч пратрымалі ў РУУСе
Актывіста «Маладога фронту» Мікалая Дземідзенку пасля сканчэння тэрміну адміністратыўнага арышту ўсю ноч міліцыянты пратрымалі ў РУУСе Фрунзенскага раёна Менска, бо “чэмпіянат яшчэ не скончыўся”.
26.05.2014 Хакей скончыўся: спецназ зачысціў зону гасціннасці
Сотні людзей, здаецца, святкавалі б і да раніцы, але спецназ пачаў зачышчаць Зону гасціннасці ля Палаца спорту і адцясняў людзей у бок Нямігі. Былі выпадкі, калі людзей жорстка білі за тое, што яны не хацелі сыходзіць са святочнага замчышча.
26.05.2014 Праваабарончыя вынікі ЧС: рэпрэсіўная машына нагадала пра сябе ў дзеянні
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч падводзіць свае, праваабарончыя, вынікі чэмпіянату свету па хакеі, які адбываўся ў Мінску з 9 па 25 траўня.
26.05.2014 Гутарка зь Юліяй Ляшкевіч, ініцыятаркай яркіх кампаній па падтрымцы палітвязьняў у часе ЧС па хакеі
Якія кампаніі праводзіліся падчас ЧС па хакеі ў абарону сядзельцаў? Ці сапраўды грамадзянская супольнасьць Беларусі робіць максымум для падтрымкі палітвязьняў? Мы пагутарылі зь Юліяй Ляшкевіч, рэклямшчыцай, ініцыятаркай яркіх ідэяў на карысьць беларускага грамадзтва, даведаліся пра хаду кампаніі з хэштэгамі, таталізатар, а таксама задаліся пытаньнем, чаму апазыцыя не скарысталася магчымасьцю расказаць замежнікам пра беларускія рэаліі.
25.05.2014 Баранавічы: экс-кандыдат дамагаецца прыцягнення да адказнасці старшыні камісіі
Мікалай Чарнавус просіць старшыню абласнога суда адмяніць рашэнні судоў першай і другой інстанцый і прыцягнуць да адказнасці былую старшыню камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларысу Антонаву за парушэнне выбарчага заканадаўства і перадузятаць ў адносінах да незалежных кандыдатаў у дэпутаты.
25.05.2014 Ад бялыніцкіх прадпрымальнікаў зноў патрабуюць грошы (фота)
Бялыніцкія прадпрымальнікі, якія пасля праведзенага суботніка адмовіліся пералічваць грошы на разліковы рахунак Бялыніцкага райвыканкама, зноў атрымалі паўторныя ўведамленні з настойлівай прапановай зрабіць гэта ў абавязковым парадку.
25.05.2014 Юрый Рубцоў абвясціў галадоўку супраць новага арышту
22 траўня суд Чыгуначнага раёна Гомеля асудзіў апазіцыйнага актывіста Юрыя Рубцова, які толькі вызваліўся пасля 25-сутачнага арышту з Мінскага ЦІПу, да 5 сутак адміністратыўнага арышту. У знак пратэсту супраць міліцэйскага і судовага свавольства ў ІЧУ Рубцоў абвясціў галадоўку.
24.05.2014 Андрусь Цянюта адлічаны з універсітэту
Сустаршыня “Маладога Фронту” Андрусь Цянюта адлічаны з гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Актывіст завочна навучаўся па спецыяльнасці “Правазнаўства” на 3 курсе. Андрусь Цянюта пракаментаваў такое рашэнне: “Гэта форма ціску на мяне. Універсітэт Скарыны, рэктар якога — стаўленік самога Лукашэнкі, даўно зарэкамендаваў сябе як “кішэнны” ўніверсітэт, у якім адлічваюць за грамадскую дзейнасць".
24.05.2014 Футбольнага заўзятара аштрафавалі за нацыянальную сімволіку
24-гадовы жыхар сталіцы Алег быў затрыманы ўвечары 22 траўня на “Мінск-Арэне” - прыцягнуў да сябе ўвагу намаляваным на шчацэ бел-чырвона-белым сцяжком. 23 траўня суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня пакарала яго штрафам за "дробнае хуліганства".
24.05.2014 Бабруйск: У блогера Жалнова зноў сканфіскавалі тэхніку
Вынікам ператрусу, які прайшоў у кватэры бабаруйчаніна Алега Жалнова, канфіскацыя тэхнікі, другая за апошнія сем месяцаў. У гэты раз, сцвярджае блогер, супрацоўнікі міліцыі знеслі з сабой вінчэсцер, флэшкі, ноўтбук, нядаўна набыты відэарэгістратар, дыскі.
23.05.2014 Юрый Рубцоў зноў затрыманы і знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ
Выявілася, што Юрый Рубцоў па невядомай прычыне знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ. Дзяжурны ІЧУ пацвердзіў дадзеную інфармацыю, але не паведаміў ніякіх падрабязнасцяў. «Знаходзіцца за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння», - адзінае, што адказаў дзяжурны. Ці быў ужо суд, у якім менавіта правапарушэнні абвінавацілі жыхара Гомеля – дзяжурны адмовіўся паведаміць.
23.05.2014 Улады зрываюць з'езд АГП
Партыі адмоўлена ў 15 памяшканнях для правядзення з'езду. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
23.05.2014 Актывісты АГП нагадалі бабруйчанам пра палітвязняў (фота)
Бабруйскія актывісты АГП правялі 23 траўня каля цэнтральнага рынка яшчэ адну "інфармацыйную гадзінку". Бабруйчанам расказалі пра мясцовыя выбары і палітвязняў, а таксама раздалі свежы нумар газеты "Новы Час".
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










