Навіны за Кастрычнік 2013

Праваабаронца Уладзімір Малей прысвяціў марафонскі забег Алесю Бяляцкаму (фота)

07.10.2013 Праваабаронца Уладзімір Малей прысвяціў марафонскі забег Алесю Бяляцкаму (фота)

На 30-ты юбілейны марафон, які адбыўся у Маларыце, праваабаронца прыйшоў у майцы з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Бяляцкаму!”. Уладзімір Малей заняў трэцяе прызавое месца у сваёй узроставай групе. Прэтэнзіяў з боку ўладаў не было.

Віцебск: Сёння быў затрыманы Барыс Хамайда

07.10.2013 Віцебск: Сёння быў затрыманы Барыс Хамайда

Віцебскага актывіста, распаўсюдніка незалежнай прэсы завезлі ў Чыгуначны РАУС за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Але адпусцілі без складання пратаколу. Барыс Хамайда кажа, што як заўжды распаўсюджваў незалежную прэсу у цэнтры Віцебска, і ніякіх прыкметаў пікетавання не было.

"Смяротнае пакаранне. Абыякавасць забівае"

07.10.2013 "Смяротнае пакаранне. Абыякавасць забівае"

Дыскусія, прысвечаная праблеме смяротнага пакарання, адбудзецца ў Менску ў аўторак, 8 кастрычніка. Мерапрыемства арганізавана валанцёрамі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» у рамках «Тыдня супраць смяротнага пакарання».

“Апошні золак” – магчымасць данесці сваю пазіцыю пра смяротнае пакаранне

07.10.2013 “Апошні золак” – магчымасць данесці сваю пазіцыю пра смяротнае пакаранне

5 кастрычніка ў Беластоку адбыўся канцэрт “Апошні золак”, прысвечаны тэме смяротнага пакарання ў Беларусі. Дзякуючы онлайн трансляцыі, яго змаглі ўбачыць тысячы беларусаў, нягледзячы на межы паміж Польшчай і Беларуссю, “чорныя спісы” з музыкантаў, якія прымалі ўдзел у канцэрце, і забарону на абмеркаванне тэмы смяротнага пакарання ў публічнай прасторы.

Суд па справе Лабковіча сёння таксама не адбыўся

07.10.2013 Суд па справе Лабковіча сёння таксама не адбыўся

7 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Мінска сябру Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміру Лабковічу паведамілі, што працэс адбудзецца заўтра, пачнецца а 9-й раніцы. Гэта ўжо чацвертая дата, на якую суд прызначае перагляд адміністратыўнай справы праваабаронцы.

Мінгарсуд адмяніў пастанову ад прыцягненні да адказнасці нацбола Дзмітрыя Паліенкі

07.10.2013 Мінгарсуд адмяніў пастанову ад прыцягненні да адказнасці нацбола Дзмітрыя Паліенкі

4 кастрычніка Менскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна сталіцы аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці актывіста нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрыя Паліенкі.

 Алесь Бяляцкі ў турме напіша ўспаміны пра Віктара Івашкевіча

07.10.2013 Алесь Бяляцкі ў турме напіша ўспаміны пра Віктара Івашкевіча

Наталля Пінчук, жонка палітзняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага, пасля тэлефоннай размовы з мужам распавяла, што Алесь з газетаў даведаўся пра смерць свайго блізкага сябра і паплечніка Віктара Івашкевіча.

У Віцебску заяўлены пікет супраць смяротнага пакарання

07.10.2013 У Віцебску заяўлены пікет супраць смяротнага пакарання

Заяўка пададзена ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну. Заяўнік, праваабаронца Леанід Свецік, хоча правесці пікет, каб абмеркаваць з жыхарамі Віцебску праблемы, звязанымі з наяўнасцю і ўжываннем смяротнага пакарання ў Беларусі.

07.10.2013 За выдавецтва «Логвінаў» заступіліся прадстаўнікі васьмі журналісцкіх арганізацый, у тым ліку МФЖ

Зварот да Міністэрства інфармацыі Беларусі з заклікам перагледзець рашэнне аб адкліканні ліцэнзіі падпісалі 20 журналістаў.

Святар Аляксандр Шрамко: “Смяротнае пакаранне ўступае ў супярэчнасць з Евангеллем”

07.10.2013 Святар Аляксандр Шрамко: “Смяротнае пакаранне ўступае ў супярэчнасць з Евангеллем”

Пра тое, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена, гаворыць праваслаўны святар Аляксандр Шрамко, які служыць у царкве Святога Архангела Міхаіла ў Мінскім мікраёне Сухарава.

Семінар «Правы студэнтаў простай мовай»

07.10.2013 Семінар «Правы студэнтаў простай мовай»

Што з сябе ўяўляе сучасны студэнт? З якімі праблемамі ён сутыкаецца кожны дзень? Якія ў яго ёсць правы? Чаму важна іх ведаць? Чаму студэнт больш не змагаецца за свае правы? І як наогул гэта можна рабіць у сучасным свеце? Гэтыя і многія іншыя пытанні з жыцця сучаснага студэнта ты зможаш даведацца на семінары «Правы студэнтаў простай мовай».

Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сустрэчы па чалавечым вымярэнні АБСЭ

07.10.2013 Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сустрэчы па чалавечым вымярэнні АБСЭ

На штогадовай сустрэчы АБСЕ па чалавечым вымярэнні 3 кастрычніка ў Варшаве прайшло паралельнае мерапрыемства «Захаванне правоў чалавека ў Беларусі: актуальнае становішча». Арганізатарамі дыскусіі выступілі Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і тры беларускія арганізацыі - Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Цэнтр прававой трансфармацыі.

Хоцімск: пададзена чарговая заяўка на пікет супраць замежных вайсковых баз

07.10.2013 Хоцімск: пададзена чарговая заяўка на пікет супраць замежных вайсковых баз

"Спачатку ад мяне запатрабавалі спіс мяркуемых удзельнікаў пікетавання, на што я адказаў чыноўніцы, што падача такога спісу не прадугледжана ніякім законам. Пасля ў яе з’явіліся прэтэнзіі да арфаграфіі заявы на правядзенне пікету, быццам бы не паўсюль па тэксту расстаўлены знакі прыпынку".

Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём настаўніка

07.10.2013 Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём настаўніка

Баранавіцкія грамадскія актывісты і праваабаронцы 6 кастрычніка наведалі і павіншавалі Статкевіча Віктара Паўлавіча з Днём настаўніка. Нягледзячы на перанесеную аперацыю і пагаршэнне здароўя, Статкевіч-старэйшы быў вельмі рады і гасцінна сустрэў іх у сваёй хаце.

“Смяротнае пакаранне: шлях у мінулае” (відэа)

06.10.2013 “Смяротнае пакаранне: шлях у мінулае” (відэа)

Новы відэафільм, прысвечаны тэме адмены смяротнай кары ў Беларусі, створаны ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Ягоная прэзентацыя на youtube прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка ў большасці краінаў свету.

2024: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства