Навіны за Сакавік 2013
11.03.2013 Пасля здымкаў “Белсату” – адміністрацыйны пратакол
Дахаты да Валерыя Вусіка завітаў участковы інспектар Сяргей Карыткін. Падставай стала складанне чарговага пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое быццам бы здзейсніў Валерый Вусік падчас наведвання са здымачнай групай тэлеканала “Белсат” фермы мясцовай гаспадаркі СВК “Лебедзянка”
11.03.2013 Віцебск: чарговая забарона масавага мерапрыемства
Адмову ў правядзенні вулічнага шэсця ў гонар 150-х угодкаў паўстання К.Каліноўскага атрымаў ініцыятар мерапрыемства, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў. "У лісце з гарвыканкаму фактычна пацверджана тое, у чым віцебскія актывісты пераконваюцца раз за разам: правядзенне нашых акцый будзе забаронена любым коштам".
11.03.2013 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Люты 2013 года
Вызваленне Васіля Парфянкова не змяніла прынцыпова сітуацыю з палітычнымі зняволенымі, паколькі яно было звязана не са зменай пазіцыі беларускіх уладаў адносна наяўнасці ў краіне асуджаных па палітычных матывах, а ў сувязі са сканчэннем тэрміну адбыцця пакарання. У месцах пазбаўлення волі працягвалі знаходзіцца 11 палітзняволеных.
11.03.2013 Жыхару Брэста спатрэбілася 13 гадоў для перамогі над дзяржаўнай бюракратыяй
Жыхар Брэста Міхаіл Лукашук 13 гадоў таму падаў дакументы на прыватызацыю дома і зямельнага ўчастка ва УП праектны інстытут “Брэстгіпразем”, заплаціўшы патрэбную суму для афармлення дакументаў. Але патрэбныя дакументы так і не атрымаў.
11.03.2013 Канстытуцыйны суд не выключае разгляду пытання, пастаўленага праваабаронцам
Праваабаронца Сяргей Гоўша прасіў КС унесці прапанову аб дапаўненні Працэсуальна-выканаўчага кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях палажэннямі, якія б забяспечылі магчымасць вызвалення ад уплаты дзяржпошліны пры падачы скаргаў на пастановы суда.
11.03.2013 Любоў Кавалёва прыме ўдзел у канферэнцыі ў Варшаве
Любоў Кавалёва, маці расстралянага па абвінавачванні ў тэрарызме Уладзіслава Кавалёва, прыме ўдзел у канферэнцыі па праблеме смяротнага пакарання, якая сёння пройдзе ў Варшаве.
11.03.2013 Мікалай Аўтуховіч павіншаваў бярозаўскіх жанчын
Мікалай Аўтуховіч павіншаваў бярозаўскіх жанчын-актывістак з жаночым святам 8 сакавіка. Прыгожыя паштоўкі прыйшлі крышку са спазненнем, але аказаліся своеасаблівым прыемным адказам на вішаванне жанчынамі і іх сем’ямі Мікалая з юбілеем.
11.03.2013 Палітвязням да 25 сакавіка – імянныя канверты (фота)
Свіслацкія грамадска-палітычныя актывісты пачалі рассылаць палітвязням, якія знаходзяцца ў розных турмах Беларусі, паштоўкі і лісты да Дня Волі. Прычым робіцца гэта ў адмысловых імянных канвертах. Вырабіць такі канверт можа кожны і накіраваць яго праз пошту, наклеіўшы адпаведную марку.
11.03.2013 У Баранавічах публічная малітва -- пад забаронай
9 сакавіка ў Баранавічах маладым актывістам у цэнтры горада каля царквы святых Жон Міраносіц міліцыянты не дазволілі памаліцца за Беларусь. Ініцыятарамі публічнай малітвы выступілі хрысціянскія дэмакраты.
08.03.2013 Замест віншавання з Жаночым днём – затрыманне
Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Валянціна Цюрава была затрыманая 8 сакавіка ў 14-35 на Камароўскім рынку сталіцы. Ахоўнікі рынку схапілі яе і перадалі міліцэйскаму нараду.
08.03.2013 У Брэсце адбыўся круглы стол, прысвечаны правам жанчын
Па словах старшыні абласнога Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянціна Лазарэнкава, правы беларускіх жанчын парушаюцца ў эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сферах. Ім цяжэй уладкавацца на працу, жанчыны атрымліваюць ніжэйшы заробак, працэнт кіраўнікоў жанчын значна меншы, чым мужчын.
08.03.2013 Бярозаўскія актывісткі атрымалі падарункі да 8 сакавіка
Грамадскія актывісткі, жанчыны Бярозаўшчыны, атрымалі віншаванне ад мясцовых сяброў Праваабарончага цэнтра “Вясна” з Днём салідарнасці жанчын і падарункі у выглядзе настольных календароў на 2013 год з выявай універсальнага лагатыпу правоў чалавека з нацыянальным каларытам.
08.03.2013 Баранавічы: пададзена заяўка на правядзенне пікета з нагоды 95-х угодкаў БНР
Мэта пікета – праінфармаваць грамадзян горада Баранавічы, што 25 сакавіка 1918 года беларусы самі стварылі і абвясцілі незалежнасць сваёй дзяржавы, а таксама нагадаць жыхарам горада, што БНР – гэта той дзяржаўны падмурак, на якім выраслі БССР і цяперашняя Беларусь.
07.03.2013 Рэдактар «Слонімскага весніка»: чытачы выказаліся за рускую мову
Рэдактар «Слонімскага весніка” Кірыл Ляшчанка даслаў адказ на імя старшыні слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі на зварот, які падпісалі 39 слонімцаў, дзе патрабавалася вярнуць на старонкі раёнкі родную мову, якую галоўны рэдактар цалкам знішчыў, замяніўшы яе на рускую.
07.03.2013 Бялыніцкаму прадпрымальніку “парэкамендавалі” спыніць распаўсюд незалежнай прэсы
Днямі ў краму да бялыніцкага прадпрымальніка Мікалая Мяцеліцы завітаў супрацоўнік Бялыніцкага РАУС. Набыццё нейкіх тавараў супрацоўніка праваахоўных органаў не вельмі зацікавіла, яго цікавасць выклікала распаўсюджваемая ў краме незалежная прэса.
2024: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень