Навіны за Верасень 2012
10.09.2012 Салігорск: Кандыдат не спыніў сваіх службовых паўнамоцтваў
Паводле выбарчага закандаўства, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вызваляецца ад выканання працоўных ці службовых абавязкаў з даты рэгістрацыі да дня выбараў. Аднак, па інфармацыі супрацоўнікаў “ЖКГ “Комлекс”, іх начальнік Ігар Дзялендзік працягвае выконваць абавязкі дырэктара, нягледзячы на рэгістрацыю кандыдатам.
10.09.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Ліпень-жнівень 2012 году
У ліпені-жніўні сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршалася. Не апраўдаліся спадзяванні на змякчэнне палітычнага клімату падчас вядзення кампаніі па выбарах дэпутатаў парламенту. Не толькі ні адзін з трынаццаці палітычных вязняў не быў вызвалены, але гэты спіс быў яшчэ папоўнены новымі прозвішчамі.
10.09.2012 Светлагорск: Агітацыйныя матэрыялы – на падрапаных прыватных абвестках (фота)
Стэндаў для выбарчых плакатаў на вуліцах Светлагорску няма. Для агітацыі вызначаны звычайныя афішныя тумбы і дошкі аб’яў, а таксама вітрыны гандлёвых установаў. 7 верасня на падрапаныя прыватныя абвесткі былі абы-як развешаны агітацыйныя ўлёткі старшыні райсавета Галіны Філіповіч, якія абяцаюць “разам зрабіць наша жыццё лепш”.
10.09.2012 Рэчыцкая газета: назіральнікі АБСЕ цікавіліся кветкамі і клумбамі
Рэчыцкая дзяржаўная газета “Дняпровец” змясціла артыкул пра наведванне Рэчыцы назіральнікамі АБСЕ. Калі верыць газеце, назіральнікі цікавіліся выключна клумбамі, фантанамі і чысцінёй у горадзе. Пра выбары, на якіх працуюць назіральнікі, у артыкуле – ні слова.
10.09.2012 “Усіх парву!” – паабяцаў кандыдат выбаршчыкам Маладэчна
Кандыдат занерваваўся і грубасцю адказаў выбаршчыку на рэпліку: “А якога ... ты лезеш у дэпутаты, калі нічога канкрэтнага нават не абяцаеш?”. Выбаршчыкі не спыняліся: “Паабяцайце нам дапамагчы”, кандыдат здаўся: “Усіх парву” – даслоўна сказаў ён.
10.09.2012 ЦВК “адфутболіла” зварот гарадзенскіх кандыдатаў
Гарадзенскія кандыдаты ў дэпутаты Вадзім Саранчукоў (Партыя БНФ), Юрый Істомін (АГП), Віктар Міхальчык і Павал Станеўскі (абодва БПЛ “Справядлівы свет”), Дзмітрый Бандарчук (кампанія “Гавары праўду”) атрымалі адказ з ЦВК на свой зварот, у якім прасілі разгледзець сітуацыю з абмежаваннем месцаў для выбарчай агітацыі.
10.09.2012 Полацк: у кандыдата-вядучага АНТ Міхальчанкі - толькі сярэдняя адукацыя
Двое кандыдатаў - Гуйвік і Філімонаў - маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю. А вось адукацыя палітычнага аглядальніка Міхальчанкі абмяжоўваецца полацкай сярэдняй школай.
10.09.2012 Шклоўскі “Ударны фронт” для “Пагоні” месца не знайшоў
“ Я спецыяльна прасіў рэдактараў усіх раённых газет змясціць побач з маёй перадвыбарчай праграмай выяву “Пагоні”, - кажа Рыгор Кастусёў. – Нават казаў, што гэта можна зрабіць, калі патрэбна, за кошт скарачэння тэкставага матэрыяла. Я ўдзячны рэдакцыйным калектывам круглянскага “Селькага жыцця” і бялыніцкай “Зары над Друццю”.
10.09.2012 Рагачоў: Дзяніса Дашкевіча выклікаюць у падатковую інспекцыю
Актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча, якому было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты па Рагачоўскай выбарчай акрузе, выклікаюць у раённую падатковую інспекцыю.
10.09.2012 Сёстрам Паўлоўскім па 2 мільёны штрафу за надпіс "Жыве Баларусь!"
Алену і Людмілу Паўлоўскую звінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі (арт.23.4 КаАП) і прысудзілі да штрафаў у памеры па 2 мільёны рублёў кожнай.
10.09.2012 Бяроза: пікет кандыдата здымаў чалавек у чорным (фота)
У Бярозе прайшоў першы пікет кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава. Яшчэ за хвілін 20 да пачатку пікета ў Маладзёвым скверы ўжо стаяў чалавек у чорным з відэакамерай.
10.09.2012 Слуцкая раёнка раіць замяніць майкі «Свабода Бяляцкаму» на «Беларускае - самае маё»
Прадстаўнікам «пятай калоны», палюбіўшым Эрыксана за сваё «веданне мовы» і любоў да ўсяго беларускага, аўтар раіць паслаць дыпламату жлобінскіх плюшавых мішак і льняныя майкі з надпісам «Беларускае - самае маё», а не футболкі з прынтам «Свабода Бяляцкаму».
10.09.2012 Анлайн-галасаванне на сайце “Полесскай правды”: перамагае “супраць усіх”
Газета “Полесская правда” вырашыла вывучыць меркаванне выбаршчыкаў па Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15 і арганізавала анлайн-апытанне на інтэрнэт старонцы свайго выдання.
10.09.2012 Выбарчая кампанія: тыднёвы аналітычны агляд (3-9 верасня)
Працягваецца цэнзура тэлевыступаў апазіцыйных кандыдатаў і іх праграм у дзяржаўнай прэсе. Назіральнікі фіксуюць факты выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць праўладных кандыдадаў. Перадвыбарная агітацыя суправаджаецца ціскам на дэмакратычных кандыдатаў і грамадскіх актывістаў з боку дзяржаўных структур.
10.09.2012 Брэст: Сумар запэўнівае назіральнікаў АБСЕ, што выбары пройдуць па закону
На сустрэчы з доўгатэрміновымі назіральнікамі місіі БДІПЧ АБСЕ старшыня Брэсцкага аблыканкама Канстанцін Сумар зазначыў, што для мясцовых уладаў вельмі важна, каб выконваліся ўсе патрабаванні нацыянальнага заканадаўства, якія датычацца выбарчага працэсу, а таксама стандарты, якіх прытрымліваецца АБСЕ.
2024: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень