Навіны за Верасень 2012

Брэст: студэнтаў тэхнічнага універсітэта таксама прымушаюць галасаваць датэрмінова

21.09.2012 Брэст: студэнтаў тэхнічнага універсітэта таксама прымушаюць галасаваць датэрмінова

Толькі на працягу 19 верасня на згаданым участку прагаласаваў 431 выбаршчык, што з’яўляецца сваеасаблівым рэкордам. Амаль усе, хто прыходзіў у гэты дзень на ўчастак для галасавання, з’яўляюцца студэнтамі БДТУ. Прычым, назіральнікі заўважаюць, што студэнты, як правіла, прыходзяць галасаваць арганізавана і ў той час, калі у іх павінны быць заняткі.

Івацэвічы: Міліцыянерам загадана прагаласаваць датэрмінова

21.09.2012 Івацэвічы: Міліцыянерам загадана прагаласаваць датэрмінова

Намеснік начальніка Івацэвікага РАУС па выхаваўчай працы і жонка пракурора Івацэвіцкага раёна Ларыса Колбік далі каманду прагаласаваць кожнаму супрацоўніку райаддзела да абеда ў першы дзень галасавання, “каб пазбегчы непрыемнасцяў”. Колбік папярэдзіла, што пракантралюе.

Кандыдат патрабуе сцерці свастыку  каля выбарчага ўчастку

21.09.2012 Кандыдат патрабуе сцерці свастыку каля выбарчага ўчастку

"У дзяржаўных СМІ не стамляюцца распавядаць, што выбары – гэта ўсенароднае свята. Дык вось атрымліваецца, што выбаршчыкаў сустракае не плакат, не транспарант і не сцягі ці шарыкі, а трохметровая свастыка на суседнім з выбарчым участкам будынку".

Гомель: участкі з канцэртамі, урачамі і псіхолагамі чакаюць выбаршчыкаў

21.09.2012 Гомель: участкі з канцэртамі, урачамі і псіхолагамі чакаюць выбаршчыкаў

Па Савецкаму раёну на інфармацыйных дошках размешчаны заклікі прыйсці на выбары. «Для вас, паважаныя выбаршчыкі! На кожным участку для галасавання Савецкага раёна! - Канцэрты, кансультацыі урачоў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў..."

Салігорск: назіральнікі прапануюць зрабіць падлік галасоў празрыстым

21.09.2012 Салігорск: назіральнікі прапануюць зрабіць падлік галасоў празрыстым

Салігорскія незалежныя назіральнікі накіравалі старшыням участковых камісіяў звароты з прапановай выкарыстоўваць празрысты спосаб падліку галасоў. Ініцыятыву назіральнікаў падтрымала прадстаўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая ў гэты дзень наведвала ўчасткі салігорскіх выбарчых акругаў.

Жодзіна:  для назіральнікаў ад БРСМ “закон не пісаны”

21.09.2012 Жодзіна: для назіральнікаў ад БРСМ “закон не пісаны”

У прадстаўніцы БРСМ зусім не аказалася з сабою неабходнай копіі пратаколу ад сваёй арганізацыі. Яна патлумачыла, што ўсе дакументы знаходзяцца ў выканкаме. Нягледзячы на адсутнасць неабходнага дакумента, старшыня камісіі пачала акрэдытоўваць прадстаўніцу БРСМ у якасці назіральніка.

За тры дні датэрміновых выбараў прагаласавалі 12,5% выбаршчыкаў

21.09.2012 За тры дні датэрміновых выбараў прагаласавалі 12,5% выбаршчыкаў

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў, што з Брэсцкай вобласці прагаласавала 11,4% выбаршчыкаў (за два дні - 6,5%), Віцебскай -14,7% (8,2%), Гомельскай - 13,8% (7, 9%), Гродзенскай - 11,7% (6,3%), Мінскай - 10,9% (6,4%), Магілёўскай - 14,1% (8,1%), Мінску - 11,8% (7,1%).

Вынікі назірання  за трэцім днём датэрміновага галасавання

21.09.2012 Вынікі назірання за трэцім днём датэрміновага галасавання

Амаль на трэцяй частцы ўчасткаў, дзе прысутнічаюць назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", зафіксавана адрозненне колькасці прагаласаваўшых за дзень паміж афіцыйнымі дадзенымі і дадзенымі назіральнікаў. Амаль на 20% участкаў прысутнічаюць пабочныя асобы.

Гомель: цікавішся яўкай – пакінь участак

20.09.2012 Гомель: цікавішся яўкай – пакінь участак

20 верасня з участка №3 Гомельскай-Цэнтральнай акругі №33, які месціцца ў сярэдняй школе №19, былі выдалены два назіральнікі – Андрэй Цянюта і Андрэй Жалезнічэнка.

Светлагорскі раён: шасцёх партыйных назіральнікаў знялі з участкаў

20.09.2012 Светлагорскі раён: шасцёх партыйных назіральнікаў знялі з участкаў

У Светлагорскім раёне шасці партыйным назіральнікам адмоўлена ў праве працягваць назіранне. Яны былі накіраваны на выбарчыя ўчасткі ад раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет”. Сяргей Дайнека, прадстаўнік гэтай партыі, вылучаецца тут кандыдатам у дэпутаты.

Гародня: масавае галасаванне на “студэнцкім” участку

20.09.2012 Гародня: масавае галасаванне на “студэнцкім” участку

Масавы “загон” студэнтаў на датэрміновае галасаванне зафіксаваны на ўчастку №13 Гарадзенскай-Цэнтральнай акругі №50. Гэты ўчастак размяшчаецца ў інтэрнаце Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу.

Віцебск: назіральнікі вымушаны "бачыць скрозь сцены"

20.09.2012 Віцебск: назіральнікі вымушаны "бачыць скрозь сцены"

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №52 Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі Ніна Шубіна не дапусціла назіральнікаў у памяшканне для галасавання. Стол для іх паставілі ў суседнім пакоі.

Мінск: студэнтаў на галасаванне заганяюць у час заняткаў

20.09.2012 Мінск: студэнтаў на галасаванне заганяюць у час заняткаў

У Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя Сахарава іншагароднім студэнтам “прапанавалі” прагаласаваць датэрмінова замест заняткаў. У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва датэрмінова прагаласаваўшым абяцаюць дадатковыя выходны. А ў Мінскім інстытуце кіравання дэканы кантралююць іншагароднікаў.

Амбасада Беларусі ва Украіне адмовілася рэгістраваць незалежнага назіральніка

20.09.2012 Амбасада Беларусі ва Украіне адмовілася рэгістраваць незалежнага назіральніка

Старшыня выбарчай камісіі консул Юрый Слука абгрунтаваў рашэнне тым, што пастанова ЦВК адносна рэгістрацыі назіральнікаў не датычыцца выбарчых участкаў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца парушэннем заканадаўства.

Гародня: падвышаная актыўнасць выбаршчыкаў

20.09.2012 Гародня: падвышаная актыўнасць выбаршчыкаў

У Гародні адзначана неверагодна падвышаная актыўнасць грамадзянаў падчас датэрміновага галасавання. На ўчастках, дзе няма незалежных назіральнікаў, лічбы прагаласаваўшых увогуле “зашкалілі”.

2024: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства