Навіны за Люты 2012
02.02.2012 Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротную кару ў Беларусі
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротную кару ў Беларусі.
02.02.2012 Салігорск: Масавыя забароны на масавыя мерапрыемствы
Адразу шэсць масавых мерапрыестваў забаранілі ўлады ў Салігорску. Фармальнай падставай для гэтага стала нібыта парушэнне новаўведзеных патрабаванняў у атрыкул 8 Закона “Аб масавых мерапрыествах” - абвяшчэнне ў Інтэрнэце даты правядзення пікетаў і мітынгаў. Сам заяўнік мерапрыемстваў называе прычыны надуманымі.
02.02.2012 У Брэсце абмеркавалі механізмы абароны правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Прадстаўнікі Офіса па правах людзей з інваліднасцю, якія гэтымі днямі ладзяць інфармацыйны тур па буйных гарадах Беларусі, 1 лютага сустракаліся з грамадскасцю Брэста. Такія сустрэчы маюць на мэце інфармаванне грамадзянаў Беларусі пра механізмы абароны правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі і сутнасць міжнародных прававых актаў у гэтым накірунку.
02.02.2012 У Гомелі душаць грамадзянскую супольнасць
За апошнія некалькі дзён мясцовыя ўлады канфіскоўвалі ўлёткі, а таксама спрабавалі сарваць два публічныя мерапрыемствы.
02.02.2012 У Казахстане амніставалі праваабаронцу Яўгена Жоўціса
Вядомы ў Казахстане праваабаронца, былы кіраўнік Казахстанскага бюро па правах чалавека Яўген Жоўціс будзе датэрмінова вызвалены з калоніі, дзе адбывае пакаранне за ДТЗ са смяротным зыходам. Па словах жонкі асуджанага Святланы, на волю, у адпаведнасці з пастановай суду, ён выйдзе праз 15 сутак.
02.02.2012 На «Граніце» звальняюць жонак актывістаў прафсаюзу
На мікашэвіцкім прадпрыемстве па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» звольнілі жонак двух актывістаў незалежнага прафсаюзу.
01.02.2012 Кавалёў азнаёміўся з пратаколамі судовага паседжаньня
Адзін з асуджаных на сьмяротнае пакараньне па справе аб тэракце ў менскім мэтро Уладзіслаў Кавалёў і ягоны адвакат скончылі знаёміцца з пратаколамі судовага паседжаньня.
01.02.2012 Вярхоўны суд адхіліў скаргу на прысуд палітвязьню Эдуарду Лобаву
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адваката на прысуд актывісту «Маладога фронту» Эдуарду Лобаву, які адбывае пакараньне 4 гадамі калёніі.
01.02.2012 Непаўнагадовага Лобава аштрафавалі за локшыну на ганку Белтэлерадыёкампаніі
На паседжанні адміністратыўнай камісіі пры адміністрацыі Маскоўскага раёну Менска непаўнагадовага актывіста аргкамітэту па стварэньні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Ўладзіслава Лобава аштрафавалі на 30 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі 3 сьнежня каля будынку Белтэлерадыёкампаніі.
01.02.2012 Суд стаў на бок Белтэлерадыёкампаніі
Хоць на той час жанчына не мела статуса абвінавачанай па крымінальнай справе, яе паказалі па тэлебачанні ў перадачы «Зона X», сцвярджаючы, што гамяльчанка займалася крымінальным бізнесам. У выніку шматлікіх скаргаў суд перакваліфікаваў абвінавачванне, прычым артыкул «гандаль людзьмі» быў наогул ануляваны.
01.02.2012 Тацяна Севярынец просіць пракуратуру праверыць шпіталь для сухотнікаў
Каардынатарка па стварэнні партыі БХД звярнулася ў Віцебскую абласную пракуратуру, каб там арганізавалі праверку Багушэўскага шпіталя для хворых на сухоты. Яна мае звесткі, што там парушаюцца правы пацыентаў. У прыватнасці, ім пагражаюць рэпрэсіямі, калі яны будуць скардзіцца на ўмовы ўтрымання і лекавання.
01.02.2012 Сутнасць Указу №13 слонімцам абяцаюць растлумачыць толькі к красавіку
Чыноўнікі Слонімскага райвыканкама не ведаюць, як патлумачыць людзям, што будзе адбывацца на рынку жылля і ільготнага крэдытавання будаўніцтва кватэр. Але найперш прадстаўнікі ўлады прасілі, каб людзі не пісалі скаргі і звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта, бо яе ўжо завалілі лістамі з усёй краіны.
01.02.2012 Адвакаты Саннікава звярнуліся ў суд з нагоды нядопуску да падабароннага
Як паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ірына Халіп, 31 студзеня адвакаты падалі ў магілёўскі суд пазоў з нагоды іх нядопуску да Саннікава ў час яго знаходжання ў турме Магілёва.
01.02.2012 БХК накіраваў у камісію па памілаванні ліст у абарону асуджаных
Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэта дабіваюцца права прысутнічаць на паседжанні камісіі па памілаванні, якая будзе разглядаць справу прызнаных вінаватымі ў тэрарызме і прысуджаных да смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
01.02.2012 Перад праверкай бытоўкі абсталявалі ўмывальнікамі
Пасля скаргі магілёўскага актывіста незалежнага прафсаюза РЭП Аляксея Паўлоўскага ў Камітэт па архітэтуры і будаўніцтву Магілёўскага аблвыканкама была праведзена праверка. Паўлоўскі скардзіўся на парушэнне санітарна-бытавых умоваў знаходжання будаўнікоў на будаўніцтве новага дрэваапрацоўчага завода.
2024: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень