Навіны за Лістапад 2011

09.11.2011 Міхалевіч атрымаў канадскую праваабарончую прэмію

Алесь Міхалевіч, дэмакратычны кандыдат на мінулагодніх прэзідэнцкіх выбарах, як першы еўрапеец стаў лаўрэатам прэміі імя Джона Хамфрэя, аўтара першага праекта Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Аляксандр Малчанаў ізноў на волі

09.11.2011 Аляксандр Малчанаў ізноў на волі

Аляксандр Малчанаў увечары 8 лістапада быў вызвалены з ізалятара часовага ўтрымання ў Барысаве. Былога палітзнявязня арыштавалі спачатку на 10 сутак нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, а затым яшчэ на трое па падазрэньні ў здзяйсненьні крымінальнага злачынства.

Павел Севярынец: “Я заклікаю да салідарнасці з Алесем Бяляцкім”

09.11.2011 Павел Севярынец: “Я заклікаю да салідарнасці з Алесем Бяляцкім”

"Судовае паседжанне па справе Бяляцкага пры сённяшнім рэжыме не можа скончыцца нічым іншым, як абвінавачваннем. Таму зараз, канешне, я заклікаю да салідарнасці з Алесем Бяляцкім. У выпадку з кожным зняволеным мы павінны быць усе за аднаго".

Выйшаў новы фільм у падтрымку Алеся Бяляцкага (ВІДЭА)

09.11.2011 Выйшаў новы фільм у падтрымку Алеся Бяляцкага (ВІДЭА)

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, прэзентуючы дакументальны фільм, канстатуе ўзмацненне рэпрэсій супраць праваабаронцаў ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. На фоне дэманстрацый у падтрымку Алеся Бяляцкага яго калегі з розных краінаў распавядаюць пра найбольш распаўсюджаныя тыпы пераследу ў рэгіёне.

“Гродзенская праўда” далучылася да шальмавання Алеся Бяляцкага

09.11.2011 “Гродзенская праўда” далучылася да шальмавання Алеся Бяляцкага

Галоўны афіцыйны орган гарадзенскай улады – “Гродзенская праўда” выплюхнула на галовы сваіх прыхільнікаў пасквіль на праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Народны сход у Брэсце перанесены на Міжнародны дзень правоў чалавека

09.11.2011 Народны сход у Брэсце перанесены на Міжнародны дзень правоў чалавека

Як паведаміла намесніца старшыні незалежнага прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк, якая з’яўляецца адным з ініцыятараў правядзення Народнага сходу ў Брэсце, аргкамітэт вырашыў перанесці яго з 12 лістапада на 10 снежня.

У Дзяржынску двух актывістаў аштрафавалі за пікет

09.11.2011 У Дзяржынску двух актывістаў аштрафавалі за пікет

Актывістаў з Дзяржынска Аляксандра Тарнагурскага і Яўгена Сьцепаненку асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце 29 кастрычніка. Суддзя Раман Крыловіч прызнаў хлопцаў вінаватым па арт. 23.34. КаАП РБ (Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання).У

Адміністрацыя Гомельскага вагонарамонтнага заводу шукае ініцыятараў звароту да дырэкцыі

09.11.2011 Адміністрацыя Гомельскага вагонарамонтнага заводу шукае ініцыятараў звароту да дырэкцыі

На мінулым тыдні рабочыя транспартнага цэху Гомельскага вагонарамонтнага заводу накіравалі зварот адміністрацыі прадпрыемства з патрабаваннем падвысіць заробкі. Пад зваротам паставілі подпісы 30 чалавек.

У Брэсце ўлады не дазволілі пікет супраць забароны пікетаў

09.11.2011 У Брэсце ўлады не дазволілі пікет супраць забароны пікетаў

Намеснік старшыні грамадскай арганізацыі “Перспектыва” Віктар Чайкоўскі падаў у суд Ленінскага раёна Брэста скаргу на дзеянні прадстаўнікоў мясцовай улады. Нагодай для складання скаргі з’явілася чарговае рашэнне гарвыканкама забараніць правядзенне пікету.

Васіля Палякова будуць судзіць за падрыхоўку да Народнага сходу

09.11.2011 Васіля Палякова будуць судзіць за падрыхоўку да Народнага сходу

Васіль Палякоў паспеў паведаміць паплечнікам, што яму інкрымінуюць артыкул 23.34 КаАП — парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.

Ад Еўрасаюза патрабуюць выразнай пазіцыі ў дачыненні да рэпрэсій у Беларусі

09.11.2011 Ад Еўрасаюза патрабуюць выразнай пазіцыі ў дачыненні да рэпрэсій у Беларусі

На старонках уплывовага французскага выдання Le Monde, у рубрыцы “Трыбуна” нумара ад 3 лістапада, апублікаваны зварот лідэраў міжнароднай грамадскасці да Еўрапейскага Саюза з заклікам “заняць агульную, выразную і прынцыповую пазіцыю, патрабуючы неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных, таксама як і незваротных дэмакратычных зменаў, каб больш не аказвацца адным з бакоў такога ганебнага па сваёй сутнасці гандлю”.

09.11.2011 З камеры Саннікава перавялі хворага на сухоты асуджанага

З камеры кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэя Саннікава ўрэшце перавялі хворага на сухоты асуджанага. Ужо тыдзень палітык утрыліваецца ў памяшканні камернага тыпу адзін.

Праваабаронца Левінаў: Віцебскі аблвыканкам здзекуецца з мяне

09.11.2011 Праваабаронца Левінаў: Віцебскі аблвыканкам здзекуецца з мяне

Як зьдзек успрыняў праваабаронца Павал Левінаў апавяшчэньне, атрыманае ім надоечы зь Віцебскага аблвыканкаму. У ім чыноўнікі паведамляюць, што зварот, які праваабаронца меў намер асабіста перадаць губэрнатару Аляксандру Косінцу, зарэгістраваны і ў вызначаны заканадаўствам тэрмін будзе разгледжаны Ўпраўленьнем аргкадравай работы выканкаму.

Чэшскі Хельсінскі камітэт выказаў абурэнне працэсам Бяляцкага

09.11.2011 Чэшскі Хельсінскі камітэт выказаў абурэнне працэсам Бяляцкага

Чэшскі Хельсінскі камітэт распаўсюдзіў адмысловую заяву з нагоды судовага працэсу па крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. “Чэшскі Хельсінскі камітэт абураны судовым працэсам, які гэтымі днямі праходзіць у Мінску”,- гаворыцца ў заяве.

09.11.2011 Гомель. Старшыня аргкамітэту Народнага сходу — за кратамі

Блізу 17-й гадзіны пры выхадзе ў пад’езьдзе ўласнага дома міліцыя затрымала старшыню гарадзкога аргкамітэту правядзеньня Народнага сходу, кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіля Палякова.

2024: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства