Навіны за 6 чэрвеня 2011
06.06.2011 Магілёўскія амапаўцы збілі гледача байк-фэста
Не паспеў яшчэ сцішыцца скандал з газам “чаромха”, якім прапаршчык Рэцікаў “пачаставаў” пяцігадовага малога на футбольным матчы ў Бабруйску, а магілёўскія амапаўцы працягваюць “працаваць” у сваім стылі.
06.06.2011 Справу Дзмітрыя Няфёдава суд накіраваў на дапрацоўку
6 чэрвеня ў судзе Заводскага раёна Менска пачаўся разгляд адміністратыўнай справы сябра “Руху будучыні” Дзмітрыя Няфёдава па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства” нібыта за нецэнзурную лаянку падчас ператрусу. Высветлілася, што ўказаны ў пратаколе час, калі Няфёдаў лаяўся, не супадае з часам правядзення ператрусу. З гэтай прычыны суддзя Мікалай Балаўнёў накіраваў справу на дапрацоўку. Грамадскага актывіста вызвалілі ў залі суду.
06.06.2011 “Вытокі” - спроба выратаваць ад цемры і ілжы найноўшую гісторыю нашай свабоды
Прэзентацыя грамадскага вэб-архіву "Вытокі", што адбылася 6 чэрвеня ў кнігарні “ЛогвінаЎ”, сабрала разам палітыкаў і гісторыкаў, грамадскіх дзеячаў і архівістаў. Упершыню на Беларусі зробленая спроба стварыць унікальны архіў па гісторыі развіцця грамадзянскай супольнасці і вызвольнага руху цягам апошняга паўстагоддзя.
06.06.2011 Гомельскія дэмакраты збіраюць подпісы за бясплатны праезд дзяцей
Каб пазбегнуць дыскрымінацыі навучэнцаў Гомельскай вобласці ў параўнанні з навучэнцамі Мінска, дзе Саветам дэпутатаў ужо прынята рашэнне аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў пры праездзе ў грамадскім транспарце, апазіцыянеры прапануюць прыняць аналагічнае рашэнне ў Гомельскай вобласці.
06.06.2011 Рэдактар дзяржвыданя прызнаў крызіс і раскрытыкаваў чыноўнікаў
У апошнім нумары газеты “Магілёўская праўда” у сваім артыкуле “Рахунак за банкет” рэдактар дзяржаўнага выдання Аляксандр Тарпачоў разважае над тэмай крызісу і параўноўвае, як паводзілі сябе еўрапейцы падчас крызісу і як паводзяць сябе зараз японцы.
06.06.2011 Маці абвінавачанага ў тэракце не дазволілі быць законным прадстаўніком сына
У адмове за подпісам кіраўніка следчай групы, якая займаецца расследваннем выбуха ў мінскім метро, намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа напісана, што маці не дазволілі быць законным прадстаўніком сына, бо ён поўнагадовы і дзеяздольны.
06.06.2011 У Шклоўскім раёне не хапае сродкаў для стварэння безбар’ернага асяроддзя
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шклоўскага райвыканкама Наталля Захарава паведаміла, што ў Шклове праводзяцца мерапрыемствы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя (абсталяванне пандусаў, ліквідацыя парогаў і г. д.), але з-за недахопу сродкаў тэмпы выканання работ нізкія.
06.06.2011 У Пінску нават у новыя будынкі няма доступу інвалідам
А ў пабудаваным летась будынку Белаграпрамбанку ў Пінску, з першага погляду ўсё ў парадку – маецца прыгожы пандус і нават, адзінае ў горадзе, адмысловае прыстасаванне для пад’ёму інваліда-вазочніка на другі паверх. Аднак, аказалася, ніхто з работнікаў банку не ўмее карыстацца гэтым пад’ёмнікам.
06.06.2011 Павел Сапелка: Пасля працэсаў па справе 19 снежня Мінюст напэўна хоча аддаць адвакатам “па заслугах”
Павел Сапелка накіраваў у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь зварот з нагоды Загаду Міністэрства юстыцыі пра пазачарговую атэстацыю адвакатаў. Ён указвае, што гэты дакумент парушае і міжнародныя прававыя нормы і палажэнні нацыянальнага заканадаўства. Былы адвакат лічыць гэты крок Мінюста чарговай спробай умяшальніцтва ў дзейнасць незалежнага інстытута адвакатуры і расправы з адвакатамі, якія прыйшліся не да спадобы.
06.06.2011 Дысцыпліна да абсурду
На прадпрыемствах Маладэчна пасля распараджэнняў прэзідэнта кантроль над працоўнай дысцыплінай стаў асабліва жорсткім. Часам старанні разнастайных кантралёраў і адказных асобаў прыводзяць да кур’ёзных сітуацый.
06.06.2011 Журналіст “Радыё Рацыя” чарговы раз дамагаецца акрэдытацыі
Журналіст “Радыё Рацыя” Віктар Парфёненка чарговы раз падае паперы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з мэтай атрымання афіцыйнай акрэдытацыі. Папярэднія марныя спробы былі ў 2009-м і 2010-м гадах.
06.06.2011 Каардынатара Рагачоўскага БХД шантажуе КДБ
На каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" ў Рагачове, прадпрымальніка Дзяніса Дашкевіча пасьля прэзыдэнцкіх выбараў абрынуўся шквал праверак з боку фінансавай міліцыі. У выніку яму выпісалі штраф у памеры 1,2 млн. рублёў, які, праўда, абяцалі скараціць у тры разы, калі ён перастане займацца палітычнай дзейнасьцю.
06.06.2011 У Бабруйску з’явіліся ўлеткі аб змяншэнні заробку
На шэрагу аўтобусных прыпынкаў у Бабруйску былі вывешаны самаробныя ўлёткі, у якіх параўноўваўся сярэдні заробак беларусаў у доларавым эквіваленце ў 2010 і 2011 гадах.
06.06.2011 Сёньня - прэзэнтацыя грамадскага вэб-архіву "Вытокі"
Грамадскі вэб-архіў "Вытокі" - супольная ініцыятыва праваабарончага цэнтру "Вясна", арганізацыі "Дыярыуш", Асамблеі НДА і "Цэнтра Супольнасць".
06.06.2011 Уладзімір Някляеў сёння падасць скаргу ў ААН аб катаваннях
Нагодай для яе, па словах Някляева, сталі заявы мноства ўдзельнікаў судовых працэсаў па "справе 19 снежня".
2023: Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень