Навіны за Сьнежань 2010

Слуцк: Сябраў участковых камісій заклікалі не ўдзельнічаць у фальсіфікацыях

13.12.2010 Слуцк: Сябраў участковых камісій заклікалі не ўдзельнічаць у фальсіфікацыях

У размове са слуцкімі выбаршчыкамі Віктар Гарбачоў, давераная асоба кандыдата Уладзіміра Някляева, заклікаў не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні, нагадаў сябрам участковых выбарчых камісій пра адказнасць за фальсіфікацыю выбараў.

Студэнты БДУ атрымліваюць указанне галасаваць датэрмінова

13.12.2010 Студэнты БДУ атрымліваюць указанне галасаваць датэрмінова

У Беларускім дзяржаўным універсітэце студэнтам абвясцілі, што яны павінны прагаласаваць датэрмінова. Аднымі з першых атрымалі такое ўказанне будучыя грамадазнаўцы – філосафы, псіхолагі, сацыёлагі і спецыялісты па інфармацыі і камунікацыі.

Баранавічы: Сустрэча Рымашэўскага з выбаршчыкамі ледзь не скончылася бойкай

13.12.2010 Баранавічы: Сустрэча Рымашэўскага з выбаршчыкамі ледзь не скончылася бойкай

Сустрэча запомніцца тым, што надзвычай агрэсіўна сябе паводзілі прадстаўнікі “Саюза беларускіх афіцэраў” і мясцовыя БРСмаўцы на чале са старшынём Сяргеем Пяцігоравым. Каб не дапусціць сапраўднай бойкі, у справу ўмяшаліся з аднаго боку Павел Севярынец і прыхільнікі БХД, а з другога – супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пузікаў і начальнік Палаца афіцэраў падпалкоўнік Андрэй Некрылаў.

Кіраўск: Сустрэцца з даверанай асобай Рымашэўскага прыйшлі міліцыянер і аператар

13.12.2010 Кіраўск: Сустрэцца з даверанай асобай Рымашэўскага прыйшлі міліцыянер і аператар

Вячаслаў Шэлег, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, наведаў 12 снежня Кіраўск. На сустрэчу, якая была запланавана ў будынку ліцэя, ніхто з кіраўчан не прыйшоў, акрамя аднаго супрацоўніка міліцыі і відеааператара.

13.12.2010 Сяргея Рыжова аднавілі на працы

Нагадаем, палітыка звольнілі з Віцебскага пладова-агародніннага камбіната падчас перадвыбарнай кампаніі. Сп. Рыжоў займаў пасаду начальніка аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці. Суд з былымі працадаўцамі пачаўся 6 снежня.

Прадпрымальнікі Брэстчыны – за Лукашэнку

13.12.2010 Прадпрымальнікі Брэстчыны – за Лукашэнку

Прадпрымальнікі Брэстчыны прынялі зварот да калег па бізнэсу, у якім пажадалі перамогі на выбарах А. Лукашэнку як гаранту абранага курсу, накіраванага на стварэнне спрыяльных умоваў для развіцця бізнэсу і інвестыцыйнага клімату.

У дзяржСМІ Лукашэнка – толькі станоўчы, апазіцыя – “фальшывая”

13.12.2010 У дзяржСМІ Лукашэнка – толькі станоўчы, апазіцыя – “фальшывая”

У дзяржаўных СМІ Івацэвіцкага, Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў прозвішчы апазіцыйных кандыдатаў на працягу ўсёй прэзідэнцкай кампаніі амаль не ўзгадваліся, а калі такое здаралася – то ў выключна негатыўным кантэксце. У чатырох апошніх нумарах бярозаўскай газеты “Маяк“ ім прысвечаны шэраг артыкулаў пад агульнай назвай “Фальшывыя…”.

Гродзеншчына: Напады на агітатараў за Някляева

13.12.2010 Гродзеншчына: Напады на агітатараў за Някляева

За апошнія два дні зафіксаваныя два напады на агітатараў за кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Абодва актывісты агітацыйнай кампаніі пішуць заявы ў міліцыю і маюць намер дамагацца, каб невядомыя хуліганы былі выяўлены і пакараны.

Мінск: Нападніка на давераную асобу Рымашэўскага так і не асудзілі

13.12.2010 Мінск: Нападніка на давераную асобу Рымашэўскага так і не асудзілі

Хулігана, які зрываў агітацыйныя плакаты ў дазволеных для іх размяшчэння месцах і спрабаваў збіць давераную асобу Рымашэўскага -- Валерыю Чарнаморцаву, затрымалі больш за тыдзень таму, але суда над ім так і не адбылося.

Бабруйск: На сустрэчы з Раманчуком -- аншлаг

13.12.2010 Бабруйск: На сустрэчы з Раманчуком -- аншлаг

Зала Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, у якой прайшла сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком, была перапоўненая. Арганізатарам давялося прыносіць нават дадатковыя крэслы, каб размясціць усіх жадаючых. Агулам на сустрэчу прыйшло больш за 170 чалавек.

Полацк: З пад’ездаў зрываюць улёткі

13.12.2010 Полацк: З пад’ездаў зрываюць улёткі

Улеткі на вялікіх дошках аб’яў і афішных тумбах ніхто не знішчае, аднак тыя ўлёткі, якія актывісты перадвыбарчага штаба кандыдата Алеся Міхалевіча расклейваюць на маленькіх дошках аб’яў, якія ў шматкватэрных дамах у Полацку зроблены каля кожнага пад’езда, знікаюць праз дзень.

Беларускія ўлады адмовілі ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта

13.12.2010 Беларускія ўлады адмовілі ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта

Беларуская амбасада ў Стакгольме адмовіла ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Бёрну Энгесланду.

Барысаў: Назіральнікі гатовыя да датэрміновага галасавання

13.12.2010 Барысаў: Назіральнікі гатовыя да датэрміновага галасавання

Сёння заканчваюць рэгістрацыю 45 назіральнікаў, якія вылучаны пяццю дэмакратычнымі структурамі на выбарчыя ўчасткі Барысава. Як распавядае арганізатар доўгатэрміновага назірання ў горадзе Марына Статкевіч, яны будуць працаваць на выбарчых участках з 14 снежня і ў дзень выбараў, 19 снежня.

Брэст: Сустрэцца з выбаршчыкамі Кастусёў прыехаў разам з Мілінкевічам

13.12.2010 Брэст: Сустрэцца з выбаршчыкамі Кастусёў прыехаў разам з Мілінкевічам

Сустрэцца з кандыдатам ад Партыі БНФ сабралася каля 200 жыхароў Брэста. У падтрымку Кастусёва выступіў і ўдзельнік былой прэзідэнцкай кампаніі Аляксандр Мілінкевіч, паводле словаў якога, менавіта такі прэзідэнт зараз патрэбен Беларусі.

Радашковічы: Не прагаласуеш датэрмінова – развітвайся з працай

13.12.2010 Радашковічы: Не прагаласуеш датэрмінова – развітвайся з працай

Кіраўніцтва Радашковіцкага керамічнага заводу правяло агульны сход, дзе абвясціла падначаленым, што датэрміновае галасаванне для кожнага з’яўляецца абавязковым. Таго, хто знойдзе прычыну не галасаваць з 14 па 18 снежня ўключна, пагражаюць нядопускам да працоўнага месца і неатрыманнем у канцы года прэміі.

2024: Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства