Навіны за Лістапад 2010

Каларыстыка ўчастковых камісій Мінска і  Мінскага раёна

09.11.2010 Каларыстыка ўчастковых камісій Мінска і Мінскага раёна

Калі правесці эксперымент -- пакласці перад сабой спісы камісій, замаляваць чырвоным прадстаўнікоў праўладных арганізацый, а зялёным – вылучэнцаў паслухмяных уладзе прафсаюзаў, мы атрымаем такія ж прапорцыі колераў, як дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг.

Брэст: Чарговыя правакацыйныя ўлёткі

09.11.2010 Брэст: Чарговыя правакацыйныя ўлёткі

Ва ўлётцы ўтрымліваецца вельмі негатыўная інфармацыя пра мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка Віктара Чайкоўскага, які з’яўляецца сябрам ініцыятыўных груп адразу некалькіх альтэрнатыўных вылучэнцаў кандыдатамі ў прэзідэнты РБ. Улётка выпушчана пад загалоўкам “Рэальная праўда ад кампаніі “Гавары праўду!”, і на ёй размешчаны лагатып гэтай грамадзянскай ініцыятывы.



09.11.2010 Актывіста групы Ўладзіміра Някляева адлічылі з інстытута

Актывіста выбарчага штаба Ўладзіміра Някляева Ўладзіміра Кумца адлічылі з Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

09.11.2010 У справе аб нападзе на амбасаду Расеі новы затрыманы

9 лістапада стала вядома пра затрыманьне яшчэ аднаго маладога чалавека ў справе аб нападзе на амбасаду Расеі, нападзе на ізалятар на Акрэсьціна ды іншых здарэньнях.

09.11.2010 Вэтэраны Аўганістану супраць сьледчых па справе Аўтуховіча

Вэтэраны вайны ў Аўганістане патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці сьледчую групу, якая вяла расьсьледаваньне справы Мікалая Аўтуховіча. Адпаведная заява перададзена ў Генэральную пракуратуру 8 лістапада.

Віцебскі праваабаронца ў камісію не трапіў - нават пасля суду

09.11.2010 Віцебскі праваабаронца ў камісію не трапіў - нават пасля суду

Паўла Левінава, якога дэлегавалі паўтары сотні жыхароў Віцебска,  ва ўчастковую камісію №35 не ўключылі. Судовае разбіральніцтва калектыўнай скаргі працягвалася амаль 8 гадзін, але станоўчага выніку, кажа праваабаронца, дабіцца так і не ўдалося.

09.11.2010 ЦВК: 10 прэтэндэнтаў у кандыдаты адолелі 100-тысячны бар’ер

Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Толькі прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі не справіўся з заданнем — ён не прадставіў нават адну тысячу арыгінальных подпісаў у сваю падтрымку.

Гродна: Ва ўчастковых камісіях відавочны гендэрны дысбаланс

09.11.2010 Гродна: Ва ўчастковых камісіях відавочны гендэрны дысбаланс

Прыкладам, у складзе 66 камісій па Ленінскім раёне ўсяго 779 чалавек. З іх 577 (74%) складаюць менавіта жанчыны, мужчын у камісіях толькі 202. Некаторыя камісіі цалкам складаюцца з жанчын. Па 13 кабет у камісіях выбарчых участкаў №№31, 35, 52, 57, 58. Толькі па адным мужчынскім прадстаўніку ўключаны ў камісіі ўчасткаў №№ 6, 9, 14, 17, 27, 30, 34, 39, 54. Падобная сітуацыя назіраецца і ў камісіях Кастрычніцкага раёну г.Гродна.

Рэчыца: Подпісы за Дзмітрыя Уса і Віталя Рымашэўскага забракаваны

09.11.2010 Рэчыца: Подпісы за Дзмітрыя Уса і Віталя Рымашэўскага забракаваны

Подпісы за Уса былі ануляваны на той падставе, што людзі адмовіліся ад таго, што падпісваліся за патэнцыйнага кандыдата. Былі хібы, па звестках камісіі, і ў подпісах за Рымашэўскага. Так як 5 з 24 подпісаў былі прызнаныя несапраўднымі, то і ўсе подпісы таксама былі зведзены да нуля.

09.11.2010 У дапамогу журналістам - «Шарлоцкі праект» у Беларусі

Дыскусія наконт таго, як журналістам варта асвятляць выбарчую тэматыку і, у прыватнасці, дзейнасць патэнцыйных кандыдатаў, вывела ­на архіўны артыкул Паўлюка Быкоўскага, надрукаваны ў 2004 годзе ў беларуска-расійскім часопісе «Медиа-эксперт». Рэдакцыя сайта БАЖ палічыла яго вартым апублікавання і абмеркавання і ў 2010-м годзе.

09.11.2010 Amnesty International занепакоеная затрыманнямі беларусаў ва Ўкраіне

Amnesty International ва Ўкраіне выступіла з заявай у справе затрымання беларускіх і ўкраінскіх грамадзян у Жытоміры па падозранні у распаўсюдзе наркотыкаў. Праваабаронцы заклікалі ўкраінскую ўладу правесці аператыўнае і бесстаронняе расследаванне дзеянняў міліцыянтаў.

Віцебск: Журналіста не запрашаюць на паседжанні раённых выбарчых камісій

09.11.2010 Віцебск: Журналіста не запрашаюць на паседжанні раённых выбарчых камісій

Леанід Свецік, які зарэгістраваўся ў трох раённых выбарчых камісій як незалежны журналіст, вымушаны пісаць скаргі: ён прапусціў па тры пасяджэнні ў камісіях Першамайскага і Чыгуначнага раёну, бо яго туды не запрасілі.



Зэльва. “Няхай усе балатуюцца і перамагаюць”

09.11.2010 Зэльва. “Няхай усе балатуюцца і перамагаюць”

Адбылося паседжанне Зэльвенскай раённай выбарчай камісіі, на якім былі падведзены і агучаны вынікі праверкі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.  

Магілёў: Суд Ленінскага раёна не задаволіў скаргі дэмакратаў

09.11.2010 Магілёў: Суд Ленінскага раёна не задаволіў скаргі дэмакратаў

8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна г.Магілёва адбылося адразу тры судовыя паседжанні, на якіх разглядаліся пытанні неўключэння прадстаўнікоў апазіцыі ў склад участковых выбарчых камісій. Ва ўсіх трох выпадках скаргі дэмакратаў не былі задаволены.

Мазырскі выканкам: “Працоўныя групы” не павінны цікавіць назіральнікаў

09.11.2010 Мазырскі выканкам: “Працоўныя групы” не павінны цікавіць назіральнікаў

Мазырскі райвыканкам адмовіўся прадаставіць назіральніку рашэнне аб ўтварэнні гэтак званых “працоўных груп”, якія фактычна прызначылі ўсіх людзей ва ўчастковыя камісіі, палічыўшы, што права на атрыманне інфармацыі “не ущемлено”.

2024: Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства