Навіны за Лістапад 2010
16.11.2010 Талачынскі раён: Спачатку вырашылі, затым падумалі
У Талачынскім раёне прынята рашэнне «перасяліць» 5 участковых камісій. Шэраг памяшканняў, у якіх у адпаведнасці з рашэннем Талачынскага райвыканкама № 756 ад 11.10.2010 павінны размяшчацца ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, апынуліся малапрыдатнымі для арганізацыі галасавання.
16.11.2010 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу праваабаронцы
Праваабаронца Уладзімір Малей атрымаў з Вярхоўнага суда адмову на сваю просьбу праз судовую працэдуру даведацца пра месца працы сябраў Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай камісіі.
16.11.2010 У Оршы месцы для перадвыбарчай агітацыі засакрэчаныя?
Ці прынятыя адпаведныя рашэнні Аршанскім гарвыканкамам - застаецца загадкай. Ва ўсялякім выпадку, мясцовая дзяржаўная «Аршанская газета» па стане на 16 лістапада іх не апублікавала, на афіцыйным сайце Аршанскага гарвыканкама гэтых рашэнняў няма. Нічога не чулі пра такія рашэнні і ў гарадской тэрытарыяльнай камісіі.
16.11.2010 Глуск: Раённы суд без разгляду перанакіраваў скаргу выбаршчыкаў у абласны суд
Пяць глусчанаў накіравалі скаргу ў суд Глускага раёна на рашэнне выканкама, згодна з якім у склад участковай камісіі не ўвайшоў сябра БХК Ігар Кірын. Гэтую скаргу кансультант суда Аксана Краўчанка пераслала “па вуснай дамоўленасці” старшыні абласнога суда Аляксею Ткачову.
16.11.2010 Студэнты ЕГУ патрабуюць вызвалення Мікалая Дзядка
Студэнты ЕГУ працягваць патрабаваць вызвалення Мікалая Дзядка, які быў затрыманы па падазрэнні ў нападзе на расейскую амбасаду сёлета 30 жніўня і ўжо два з паловай месяцы знаходзіцца за кратамі.
16.11.2010 Бабруйск: Дэмакраты збіраюць подпісы за пашырэнне спіса месцаў для агітацыі
Прадстаўнікі дэмсілаў прапануюць бабруйскім чыноўнікам перагледзець вызначаныя месцы для агітацыі і дадаткова вызначыць кропкі, якія найбольш актыўна наведваюцца выбаршчыкамі - напрыклад, у дварах дамоў ці каля крамаў.
16.11.2010 Гомель: Агітацыя - як заўсёды ля Палаца культуры «Віпра»
Што тычыцца шматлюдных месцаў у цэнтры горада, то ні на плошчах, ні каля універмага «Гомель», дзе з поспехам збіралі подпісы за кандыдатаў, ні каля вакзалу ці рынкаў – там, дзе звыкла шмат людзей, пікетаваць ці мітынгаваць нельга.
16.11.2010 Барысаў: Сустрэчы з кандыдатамі - далей ад выбаршчыкаў
Усяго чатыры пляцоўкі для правядзення ў паведамляльным парадку сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі па-за памяшканнямі зацвердзіў сваім рашэннем Барысаўскі райвыканкам. Прычым, пляцоўкі для сустрэч размяшчаюцца па-за масавымі маршрутамі перамяшчэння гараджан.
16.11.2010 У Мінску і раёне ўлады вызначыліся з месцамі для агітацыі
Што датычыць раённых уладаў, то давялося крыху пачакаць, каб пабачыць на свае вочы іх рашэнні. На сайце Мінрайвыканкаму пералік месцаў для масавых акцыяў, агітстэндаў і залаў для сустрэчаў з’явіўся толькі ў другой палове дня 15 лістапада. Гэта тры асобныя рашэнні, на кожным з якіх стаіць дата прыняцця - 9 лістапада. Міжволі закрадаецца думка: што ж такого загадкавага ў рашэннях уладаў Мінскага раёну, што амаль тыдзень іх прыйшлося чакаць?
16.11.2010 Ці будзе слова адпавядаць справе?
- Хочацца верыць, што сітуацыя з размяшчэннем агітматэрыялаў будзе лепшай за папярэднія выбарчыя кампаніі, калі супрацоўнікі ЖЭСаў і адміністрацыі арганізацый па загадах зверху ўсе плакаты дэмакратычных кандыдатаў з раніцы абрывалі, - кажа сябра ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча Уладзімір Шыла.
16.11.2010 Бялынічы: Для правядзення масавых мерапрыемстваў – Ліпавы гай
"Там позняй восенню і зімой людзі амаль не ходзяць. Які сэнс арганізоўваць у гаі пікетаванне, абсалютна не зразумела. Я спецыяльна прастаяў там каля гадзіны: за гэты час прайшло два чалавекі. З такім жа поспехам райвыканкам мог дазволіць пікетаванне на балоце каля вёскі Забалоцце ў Бялыніцкім раёне", - кажа Барыс Вырвіч, назіральнік пры Бялыніцкай раённай камісіі.
16.11.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
16.11.2010 Затрымалі маладафронтаўца за заклікі выйсьці на плошчу
Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава. Хлопец распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы кампаніі «Сыходзь!», а таксама ўлёткі з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада.
16.11.2010 Вярхоўны суд Беларусі не дапамог “Брэсцкай вясне” зарэгістравацца
Вярхоўны суд Беларусі ў панядзелак адхіліў скаргу праваабарончай арганізацыі “Брэсцкая вясна” на нерэгістрацыю з-за тэхнічнай памылкі ўладаў. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё праваабаронца і юрыст Уладзімір Малей:
16.11.2010 Зьмітра Пармона выклікаюць у КДБ
15 лістапада у 15:00 сябру Партыі і Моладзі БНФ Зьмітру Пармону патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ, опэрупаўнаважаным Дудко Дзянісам Уладзіміравічам. Ён паведаміў Зьмітру Пармону, што яму неабходна 16 лістапада ў 9:30 зьявіцца ў КДБ па адрасе завулак Казлова, 6а для размовы "наконт аднаго знаёмага".
2024: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень