Навіны за Верасень 2008

09.09.2008 Ляхавічы: Няма дзе праводзіць агітацыю?

Ляхавіцкі райвыканкам вызначыў сваім рашэннем месцы, дзе дазволена размяшчаць агітацыйныя матэрыялы па выбарах – дошкі аб’яў, вітрыны (вокны) гарадскіх і сельскіх крамаў, а таксама прадпісаў, дзе сустракацца кандыдатам з выбаршчыкамі. Такімі месцамі стануць дамы культуры горада і райаграсервісу, стадыён “Колас” і сельскія клубы. Але ж далёка не ва ўсіх вёсках ёсць клубы, а ў такую гарачую пару людзі ў горад на сустрэчы паехаць не змогуць.

09.09.2008 Баранавічы: Для дэмакратаў і кандыдатаў ад улады – розныя ўмовы запісу для эфіру

Кандыдат у дэпутаты Мікалай Чарнавус, прадпрымальник з Баранавічаў адзначае, што неаднолькавыя ўмовы для кандыдатаў ад улады і кандыдатаў ад дэмакратычных сіл створаныя не толькі пры вылучэнні і рэгістрацыі, а нават і пры запісу для эфіру.

09.09.2008 15 з 19 вылучэнцаў ад БНФ супраць байкоту

Яны зьвярнуліся да Сойму партыі з просьбай перагледзець рашэньне аб зьняцьці кандыдатаў.

09.09.2008 Судовыя выканаўцы шукаюць маёмасць Панамарова

У панядзелак 8 верасня ў 20.30 да каардынатара Клецкага рэгіёна Руху “За Свабоду" Сяргея Панамарова з'явіліся судовыя выканаўцы. Мэта прыходу - выкананне рашэння абласнога Мінскага гаспадарчага Суду ад 10.10.2006 гады, па якому судовыя выканаўцы спадзяюцца спагнаць 8846348 рублёў.

09.09.2008 Андрэй Лянкевіч атрымаў прэмію Завадзкага

8 верасня, у Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў, БАЖ вызначыў лаўрэатаў дыплому імя Змітра Завадзкага

09.09.2008 Сяргей Антусевіч: “Нават пенсіянеры стаміліся чакаць падарункаў ад гэтай улады”

У інтэрв’ю “Салідарнасці” старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ “Гродна Азот”, член Сойма Партыі БНФ Сяргей Антусевіч расказаў, навошта выставіў сваю кандыдатуру на выбары, як рэальна патрапіць у парламент і чаму ён збіраецца праігнараваць рашэнне партыі байкатаваць выбары.

09.09.2008 Андрэя Бастунца апыталі па справе аб выбуху

¬Намесніка старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», юрыста Андрэя Бастунца апыталі па справе аб выбуху 4 ліпеня ў Мінску. Як паведаміў А. Бастунец прэс-службе БАЖ, 7 верасня, у нядзелю, яму патэлефанавалі на хатні нумар з Ленінскага РУУС Мінска і запрасілі прыйсці адказаць на пытанні, датычныя справы аб выбуху 4 ліпеня ў Мінску. Па словах юрыста, ён не стаў настойваць на павестцы і пагадзіўся з’явіцца ў міліцыю ў прызначаны час 8 верасня.

09.09.2008 Каля 150 прадпрымальнікаў удзельнічаюць у форуме грамадскага аб'яднання "Перспектыва" ў Мінску

8 верасня ў Мінску праходзіць форум прадпрымальнікаў, арганізаваны рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Перспектыва". У мерапрыемстве бяруць удзел каля 150 індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) з Мінска і ўсіх абласцей краіны.

09.09.2008 Звальняюць за ўдзел у выбарах?

Актывісты аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі заяўляюць пра перасьлед сваіх сяброў у часе сёлетняй выбарчай кампаніі. Некалькі чалавек, якія самі спрабавалі зарэгістравацца ў якасьці кандыдатаў, страцілі працу ці вучобу. Некалькі актывістаў ініцыятыўных груп таксама пазбавіліся працы.

09.09.2008 Давераныя асобы не вытрымліваюць ціску

Літвінаў Юрый – давераная асоба кандыдата ад Беларускага саюзу афіцэраў па Днепра-Бугскай выбарчай акрузе №10 Ткачука Мікалая – напісаў заяву аб выхадзе з выбарчага штабу Ткачука.

09.09.2008 Незарэгістраваныя прэтэндэнты чакаюць рашэння Вярхоўнага суда

8 верасня ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд дзевяці з чатырнаццаці пададзеных скаргаў прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія атрымалі адмовы ў рэгістрацыі. Вярхоўны суд з'яўляецца апошняй інстанцыяй, якая разглядае скаргі на рашэнне Цэнтрвыбаркама.

08.09.2008 Дзятлава: Замест выступу кандыдата -- навіны

Жыхары Дзятлава і іншых населеных пунктаў раёну былі пазбаўленыя магчымасці пазнаёміцца з адным з кандыдатаў у дэпутаты.

08.09.2008 Баранавічы: “Правільны” падыход Ярмошынай

Назіральнік за выбарчым працэсам ад БХК Карней Пятровіч атрымаў адказ на свой зварот ад старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

08.09.2008 Наваградак: Суд над Юрыем Істоміным адкладзены ці адменены?

Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП атрымаў афіцыйны адказ з Наваградскага суду за подпісам старшыні раённага суду Васіля Аляхновіча. Справа пра адміністратыўнае правапарушэнне ў дачыненні да яго вернутая пракурору Наваградскага раёну “для устранения недостатков”.

08.09.2008 У Гародні з’явіўся “чорны піяр”

На Гарадзеншчыне падчас выбарчай кампаніі з’явіўся новы прыклад "чорнага піяру". Істотным адрозненнем гэтага артыкулу з’яўляецца скіраванасць яго не супраць адной асобы, а адразу цэлай групы ўплывовых рэгіянальных палітыкаў - Сяргея Антусевіча, Віктара Сазонава, Вадзіма Саранчукова, Юрыя Істоміна і іншых.

2024: Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства