«...У мірнай і святочнай абстаноўцы»

2010 2010-04-26T09:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 ru http://spring96.org/files/images/sources/20042010h-mjasc-vyb-papjar-halasav-014-14.jpg

25 красавіка ў Беларусі прайшлі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання. Гэта першая выбарчая кампанія, якая адбылася па змененым у студзені 2010 года Выбарчым кодэксе.

Паўторныя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць у Беларусі на 10 участках. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі 26 красавіка. Па дадзеных ЦВК, у часе галасавання былі абраныя 21 293 дэпутаты мясцовых саветаў. На 9-і ўчастках дэпутаты не абраныя, бо атрымалі менш за палову галасоў выбаршчыкаў, а на адным участку выбары не праводзіліся ў сувязі са смерцю кандыдата.

У выбарах узяло ўдзел больш за 79% выбаршчыкаў. Па звестках ЦВК, амаль трэцяя частка з іх прагаласавала датэрмінова.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына яшчэ 25 сакавіка запэўніла, што выбары праходзяць «спакойна, у мірнай і святочнай абстаноўцы», а скаргі, якія паступілі ў ЦВК за час кампаніі, — адзінкавыя.

Між тым, незалежныя маніторынгавыя службы зафіксавалі шэраг канфліктных сітуацый у звязку з выбарамі, у тым ліку і ў галіне СМІ.

Яшчэ 16 лютага на семінары «Роля СМІ ў забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзян пры правядзенні выбарчых кампаній» спн. Ярмошына прыгадвала мінулыя выбарчыя кампаніі і пералічвала асноўныя тыпы канфліктаў з удзелам СМІ.

Па яе назіраннях, гэта цэнзура перадвыбарных тэле- і радыёвыступленняў (галоўным чынам у рэгіянальных СМІ), ухіленне друкарань ад вытворчасці перадвыбарных улётак апазіцыйных кандыдатаў (што спн. Ярмошына спісвае на «местачковую асцярожнасць»), а таксама няроўнае асвятленне дзейнасці кандыдатаў у залежнасці ад іх палітычных прыхільнасцяў. («Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты і ў прэзідэнты і іх прыхільнікі маюць прэтэнзіі: маўляў, чаму дзейнасць апазіцыі падаецца толькі ў негатыўным святле? Чаму адныя палітычныя персоны часцей мільгаюць на экране, чым іншыя? Аднак усё гэта не можа лічыцца парушэннем правоў кандыдатаў, паколькі СМІ валодаюць правам на ўласную аўтарскую пазіцыю і не абавязаныя мяняць яе ў залежнасці ад выбараў», — выказала тады ўпэўненасць старшыня ЦВК.)

Аналіз маніторынгавых паведамленняў часу выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы-2010 паказвае, што асноўныя тэндэнцыі засталіся нязменнымі. У прыватнасці, было зафіксавана:

— некалькі адмоваў незалежным журналістам у прадастаўленні афіцыйнай інфармацыі пра выбары: напрыклад, у Мінску (непасрэдна ў дзень выбараў быў выдалены з участку карэспандэнт «Еўрарадыё» і затрыманы журналіст газеты «Белорусы і рынок»), у Наваполацку на выбарчы ўчастак не пусцілі карэспандэнта сайта ximik.info, а таксама ў Ганцавічах і Баранавічах Брэсцкай вобл.;
— выпадкі ціску на кандыдатаў, якія маюць дачыненне да выдання і распаўсюду друкаваных СМІ: напрыклад, Георгій Станкевіч і яго самвыдатаўская «Крывінка» (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобл.), Вольга Карач і зарэгістраваны ў Расіі «Витебский курьер» (Віцебск);
— няроўныя ўмовы агітацыі кандыдатаў: больш выгадныя — для праўладных кандыдатаў (Гомель, Магілёў) і, наадварот, неспрыяльныя — для апазіцыйных (Маларыцкі раён Брэсцкай вобл., Віцебск, Бешанковіцкі раён Віцебскай вобл., Мазыр Гомельскай вобл.).

Гэтым разам Назіральная рада па СМІ, якая ў часе папярэдніх парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў займалася разборам канфліктных сітуацый і давала рэкамендацыі некаторым рэдакцыям, не стваралася. «Паколькі канфлікты, калі яны і будуць, будуць мець мясцовы характар», — выказвала ўпэўненасць Лідзія Ярмошына яшчэ на семінары 16 лютага. Але ў часе будучых прэзідэнцкіх выбараў такі орган будзе неабходны, — падкрэсліла старшыня ЦВК.

Местные выборы пройдут тихо и красиво

 

 

Последние новости

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international