Ларису Гениюш в очередной раз признали "не подлежащей реабилитации"

2007 2007-12-14T17:06:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 ru

Генеральная прокуратура  Республики Беларусь отказала в реабилитации  Ларисе Гениюш. Такой ответ за подписью начальника отдела Генпрокуратуры Мельгуя в конце ноября получили Оргкомитет по увековечиванию памяти жертв сталинских репрессий,  Союз писателей и Белорусский Хельсинский комитет. 

Напомним,  в ноябре 1999 года белорусская поэтесса Постановлением Президиума Верховного Суда Республики Беларусь была признана  не подлежащей реабилитации.   Генпрокуратура, обосновывая свой отказ, ссылается на отсутствие у нее права опротестования постановлений Президиума Верховного. В связи с  отказом  властей реабилитировать Ларису Гениюш, члены Оргкомитета по увековечиванию памяти жертв сталинских репрессий подготовили и распространили обращение к гражданам Беларуси и соотечественникам за границей.  Приводим текст обращения полностью.

3 В А Р О Т
да грамадзян Беларусі і суайчыннікаў за мяжой

Прыняты у Мінску 10 снежня 2007 г.

Шаноўная грамада!

Ларысе Геніюш зноў адмоўлена ў рэабілітацыі.
Яе даўно няма на гэтым свеце. Даўно імя славутай паэткі i патрыёткі Бацькаўшчыны стала легендай для беларусаў. А вызваліць хаця б добрую памяць аб ей з калючых дратоў ГУЛАГу немагчыма. Для улады яна па-ранейшаму вораг. I рэабілітацыі не падлягае.

Гэтым разам перагляд яе справы ініцыявалі грамадскія арганізацыі -Аргкамітэт па ўшанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, Саюз бела-pycкix пісьменнікаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, а таксама акадэмік Радзім Гарэцкі,гісторык Iгap Кузняцоў, пicьмeннiкi Алесь Пашкевіч i Baсіль Якавенка. Яны накіравалі юрыдычна абгрунтаваны зварот у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

Як паведамляецца ў афіцыйным лісце ад 23 лістапада 2007г. за подпісам начальніка аддзела Генпракуратуры С.Мельгуя, "ваша прадстаўленне пакінута без задавальнення". Абгрунтоўваецца гэта тым, што ў 1999 годзе Прэзідыум Вярхоўнага Суда РБ прызнаў рэабілітацыю Ларысы Геніюш немагчымай, а Генеральны пракурор не надзелены правам апратэставання пастаноў Прэзідыума Вярхоўнага Суда.

Нічога нечаканага не адбылося. На працягу ўсяго 2007-га, абвешчанага грамадзянскай супольнасцью Годам Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, з якой бы прапановай нi звяртаўся Аргкамітэт у шматлікія дзяржаўныя ўстановы, у адказ прыходзілі ўсё тыя ж бюракратычныя адпіскі: нельга, немагчыма. Дзяржаўныя ўстановы ўcix узроўняў імгненна ператвараліся ў бездапаможныя i недзеяздольныя. Нічога немагчыма зрабіць на дзяржаўным узроўні ў гэтай краіне дзеля ўшанавання памяці бязвінных ахвяр сталінскага тэрору.

I Ларыса Геніюш - не выключэнне.

7 лютага 1949 года яна была асуджана на 25 гадоў. Па артыкулах Крымінальнага кодэкса БССР 66 i 76, прынятых яшчэ ў 1926 годзе.Сёння нават фармулёўкі гэтых артыкулаў гучаць дзіка i недарэчна: "контррэвалюцыйная арганізацыйная дзейнасць" i "дапамога міжнароднай буржуазіі ў ажыццяўленні варожай дзейнасці". Якая буржуазія? Якая контррэвалюцыя? Дзе ўвогуле той СССР, тыя палачі НКВДісты i кат Сталін? Xi6a не абсурд усё гэта?

На працэсе, праведзеным з неверагоднымі парушэннямі лубочнага СССРаўскага заканадаўства без дзяржаўных абвінаваўцаў i абароны, не было выяўлена нiякix слушных доказаў віны Ларысы Геніюш. Уся яе 'контррэвалюцыйнасць' была сфабрыкавана, пабудавана НКВДыстамі на тым, што некаторы час яна была скарбнікам Камітэта беларускай самапомачы ў Празе ды некалькі яе вершаў з'явіліся 'не ў тых' выданнях. I за гэта маладую жанчыну кінулі ў лагер, на лесапавал. Але нават там праз 8 гадоў, з улікам добрасумленнай працы, яе вызвалілі. Настолькі відавочнай была неабгрунтаванасць яе жорсткага прысуду.

Але для сённяшняй ўлады Рэспублікі Беларусь паэтка, чые вершы пpaсякнуты палымянай любоўю да роднай краіны i яе народа, застаецца ворагам. Настолькі небяспечным, што нават пасля смерці вызваліць яе ад сталінскага прысуду нельга. Гэта адзнака і таго, што наша сучасная судовая сістема салідарна са злачынствамі і беззаконнем таго часу. Чаму?
Магчыма, адказ на гэта, ў пэўнай ступені, дае інтэрв'ю Аляксандра
Лукашэнкі газеце "Эль Пaic", у якім на пытанне пра ахвяры сталінізму
было сказана, што сёння нельга гэта адмаўляць, але i перабольшваць не варта. I што Еўропа павінна прызнаць ролю Сталіна ў перамозе над фашызмам.

Для ўсяго свету Сталін, як і Гітлер, - кат i крывавый злачынца, а на 'тутэйшы' погляд -  неабходна прызнаць іхнія немалыя заслугі. I гэткая iнiцыятыва выказваецца менавіта ў той год, калі ўсе сумленныя людзі ўшаноўваюць памяць незлічоных ахвяр сталінізму.

Гэта не Ларыса Геніюш страціла шанс на рэабілітацыю. Яе светлая памяць не мае ў гэтым патрэбы. Для беларускага народа яна заўсёды застанецца патрыёткай і выдатнай лічнасцью Бацькаўшчыны.

Гэта патрэбна нам усім, каб мы маглі адчуць сябе сапраўднымі грамадзянамі Радзімы з яе сапраўднай гісторыяй і яе сапраўды выдатнымі людзьмі.

Гэта уладзе быў дадзены шанс вызваліцца ад сталінізму. Паказацца свету ў цывілізаваным абліччы. Але яна такую магчымасць не скарыстала.
Сорам і ганьба!

Члены Аргкамітэта па ўшанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.

Последние новости

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international