Павел Северинец: «Я – сукоруб третьего разряда»

2007 2007-05-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 ru Правозащитный центр «Весна» Правозащитный центр «Весна»
Правозащитный центр «Весна»

Стенограмма онлайн-конференции «Белорусских новостей» с Павлом Северинцем, одним из лидеров белорусской оппозиции, почти два года отсидевшим на «химии» за организацию в 2004 году массовых акций протеста.

— Вітаю! Вы казалі, што абавязаныя сваім вызваленьнем тым абставінам, дзякуючы якім беларускія ўлады захацелі нармалізаваць адносіны з Захадам? Вы насамрэч лічыце, што зараз афіцыйны Менск мае такое жаданьне?

— Афіцыйны Менск мае зараз такую вострую патрэбу. Рэжым вымушаны прадпрымаць такія крокі, як вызваленьне палітвязьняў.

— Як Вы лічыце, ці вызваляць і Казуліна?

— Гэта магчыма, бо эканамічная сітуацыя, як даводзіць гісторыя з ільготамі, для рэжыму цяжкая. Момантам ісьціны для мяне ў гэтым пытаньні будзе 28 траўня, 10 гадзінаў раніцы, калі ў Савецкім судзе Менску пачнецца разгляд справы “маладафронтаўцаў”. Іх абвінавачваюць паводле 193 артыкулу Крымінальнага кодэксу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Калі справа разваліцца, гэта будзе азначаць, што магчыма вызваленьне і ўсіх палітвязьняў.

— Што было самае цяжкае для вас у гэтай адсідцы? Як ставіліся да Вас людзі па той бок дроту?

nn

— Самым цяжкім было назіраць, як Полаччына, калыска беларускай дзяржаўнасьці і беларускага хрысьціянства, разбураная духова, маральна і сацыяльна. У радыюсе 30 кіламетраў ад вёскі Сітна, дзе я адбываў “хімію”, няма ані царквы, ані касьцёлу, ані малітоўнага дому. 90 адсоткаў жыхароў рэгулярна п’юць. Беспрацоўе сягае паловы дарослых. І людзі ня вераць, што гэта можна зьмяніць. Адзіны момант, калі ў вачох праблісквала надзея, — гэта калі слухалі “Радыё Свабоду”, чыталі “Народную волю” ці гутарылі з Аляксандрам Мілінкевічам, які тройчы наведваў мяне за гэтыя амаль два гады.

Людзі ў вёсцы спачатку ўспрынялі мяне насьцярожана. Але калі мы пачалі разам займацца іхнімі праблемамі, давер усталяваўся. Напрыклад, мы правялі ў Маласіценскі сельскі Савет трох дэпутатаў, якія абавязаліся вырашаць сацыяльныя пытаньні, і трымаюць гэтае слова.

“Хімікі” – асуджаныя да абмежаваньня волі, як і я, — хутка сталі на мой бок. Асаблівай папулярнасьцю у іх карысталіся значкі “За свабоду”. Пераважна такога роду пакараньне адбываюць асуджаныя за выпадковую бойку, нявыплату аліментаў, хуліганства. Паводле сёньняшніх законаў, “хімікам” можа стаць практычна любы беларус, які апынуўся ня ў той час ня ў тым месцы.

— Павел, з вызваленьнем! А што канкрэтна Вы рабілі ў лясгасе? Там увогуле вам плацілі за працу? Калі так, то колькі Вы зарабілі і на што пойдуць гэтыя грошы?

knight

— Дзякуй! На пачатку ў лясгасе я працаваў штабялёўшчыкам (уручную цягаў бярвеньні і з напарнікам складваў іх у штабелі). Затым, бліжэй да выбараў 2006 года, мяне адправілі на лесасеку, дзе працаваў сукарубам (насамрэч існуе такая прафесія) і нават атрымаў трэці разрад зь пяці магчымых. Пасьля працаваў стропальшчыкам — на пагрузцы лесу зачапляў і падаваў для раскрыжоўкі ствалы зь лесавозаў.

Грошы за такую працу сапраўды плоцяць. Штабялёўшчыку – каля двухсот тысячаў, сукарубу – трыста, стропальшчыку – сто пяцьдзесят тысяч за месяц. Калі ўлічыць выдаткі на харчаваньне і пражываньне, дык жыў ад заробку да заробку. Таму назапасіць не ўдалося.

— Павал, што, на Вашу думку, павінна быць зроблена, каб Алесь Мілінкевіч і рух "За Свабоду!" сталі сапраўды ўплывовай сілай на палітычным і грамадскім полі Беларусі? Ці ёсьць у лідэраў бачаньне, разуменьне гэтага шляху і адпаведны план дзеяньняў?

— На мой погляд, “Рух за Свабоду” мае пэўныя задаткі, каб зрабіцца беларускай “Салідарнасьцю”. Дзеля гэтага трэба ўкараняць рух у любой зьяве грамадзкага пратэсту: забастоўцы механізатараў, маладзёвым флэш-мобе, акцыях вернікаў... Калі “Рух за Свабоду” будзе прысутнічаць, а затым – і весьці рэй у кожнай з такіх падзеяў, змаганьне сапраўды зробіцца ўсенародным. Арганізацыя пратэсту на самым нізавым узроўні як прынцып, а не кангрэсы, “круглыя сталы”, геапалітычныя канферэнцыі.

Ведаю, што ўчора на адмысловым паседжаньні Рады руху гаворка йшла менавіта пра гэта. А з Аляксандрам Мілінкевічам мы ўчора абмяркоўвалі патрэбу стварэньня нацыянальнай базы зьвестак прыхільнікаў дэмакратыі ў Беларусі на два-тры мільёны чалавек.

— Павел, какие у Вас планы на ближайшие годы?

— Во-первых, я намерен помогать Александру Милинкевичу создавать «Движение за Свободу». Во-вторых, хочу сделать Белорусскую христианскую демократию ведущей партией Беларуси. В-третьих, всеми силами буду поддерживать «молодофронтовцев». Планирую объехать все города и местечки Беларуси, откуда мне писали письма на «химию» и приезжали люди.

— Добрый день! Вы согласны с мнением, что нынешнюю белорусскую оппозицию устраивает ее положение? Деньги с Запада поступают регулярно, и немаленькие. А приди они к власти, самим пришлось бы зарабатывать.

— Часть оппозиционной бюрократии действительно неплохо устроилась. Но большинство активистов и лидеров демократических сил действует искренне. Тех, кто хочет и умеет зарабатывать своим трудом, в белорусской оппозиции предостаточно.

— Белорусская оппозиция просто смешна своими потугами на власть. Бросайте Вы это дело!

— Слабость сегодняшней белорусской оппозиции – от того, что нынешние лидеры предпочитают вести борьбу силами нескольких тысяч уже уставших сторонников. Тогда как эффективное сопротивление возможно только в случае, если с режимом борется весь народ. Организовать, показать пример, донести информацию и укоренить сопротивление в самых низах, в гуще людей – вот задача. Этим и займусь. Оставьте свой пессимизм и присоединяйтесь!

— Якую канкрэтна стратэгію Вы асабіста намераныя прапанаваць на Кангрэсе дэмакратычных сіл?

— Стратэгію змаганьня, народнай салідарнасьці, еўрапейскага выбару і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў. Праект гэтай стратэгіі ўжо распрацаваны мной зь Мікалаем Статкевічам і будзе вынесены на разгляд кангрэсу.

— Не обидно Вам, молодому человеку, тратить свои молодые годы на какую-то политическую возню, вместо того чтобы жить веселой жизнью, как все ваши сверстники?

— Обидно, что мои сверстники живут как раз не такой веселой жизнью, как хотелось бы. Особенно это касается регионов и глубинки. Молодежь не видит перспектив и либо спивается, либо уезжает за границу. Так что все их веселье – пьянки и драки, пустое времяпрепровождение, отсутствие жизненных целей. Действительно люди не знают, что можно и нужно жить иначе.

— Очевидно, что в нашей оппозиции – кризис идей и возраста. Старые политики ничего нового и существенного родить уже не смогут. Поэтому приветствуем Вас и желаем успеха. Сделайте то, что они не могут!

— Спасибо за добрые слова. Верым, можам, пераможам!

— Як, на Вашую думку, будуць разьвівацца беларуска-расейскія адносіны ў бліжэйшыя гады? Ці разваліцца ўрэшце Расія?

— На другое пытаньне мне адказаць значна прасьцей. Калі Расія не пакаецца, не зробіцца сутнасна хрысьціянскай і па-еўрапейску дэмакратычнай – абавязкова разваліцца.

Што ж да разьвіцьця беларуска-расейкіх стасункаў, дык Крэмль будзе спрабаваць паглынуць Беларусь. Беларускі рэжым будзе спрабаваць надурыць Крэмль і захавацца. А беларускі народ па-ранейшаму будзе слухаць надаедную рыторыку пра братэрства і сяброўства ды матаць на вус.

— Павел, якія Вашыя літаратурныя планы? Увогуле раскажыце пра сваю творчасць.

— Галоўнае, чым займаюся зараз, — напісаньне рамана пра Беларусь. У друку зараз знаходзяцца дзьве кнігі – “Лісты зь лесу” і зборнік публіцыстычных артыкулаў за 1997-2007 гады (“Брату”). Да гэтага выйшлі тры кнігі: мэтадычны зборнік асьветніцкіх тэхналёгіяў “Ды-джэй Адраджэньня”, манаграфія, прысьвечаная пакаленньню “маладафронтаўцаў”, і філасофская праца “Нацыянальная ідэя”. Знайсьці іх можна ў распаўсюднікаў альбо на маім сайце www.sieviarynets.net.

— Мне кажется, что политическая судьба Милинкевича предрешена. Как в свое время Гончарик, он уйдет с политической сцены. Что, такова судьба всех, и будущих, политических конкурентов Александра Лукашенко? Значит ли это, что объявление единого кандидата от оппозиции означает его фактическое заклание?

— Милинкевич жив. И как политик тоже. Другое дело, что любой лидер, который претендует на звание единого, наживает себе кучу конкурентов и завистников. Объявление единого кандидата, таким образом, означает его вступление в жесткую и бескомпромиссную борьбу. И прежде всего — внутри оппозиции.

— Вы прыхільнік стварэньня новай партыі – хрысьціянскай дэмакратыі. Але ў Беларусі цяпер стварэньне партый – гэта ўсё роўна што выраб дамавін? Небаіцеся пахаваць сябе ў ёй як палітык?

— Ствараючы Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю, мы з патрыётамі і вернікамі розных канфесій ставім сабе выразную мэту пабудовы масавай, а не кадравай або кабінетнай партыі. Такіх партыяў, на жаль, сёньня ў Беларусі няма. Так што я не лічу, што займаюся мёртвай справай. Наадварот, за партыямі – будучыня беларускай палітыкі.

— Павел, неоднократно читала в интервью ваши негативные высказывания в адрес белорусских гомосексуалов. Вы смотрите на гомосексуальные отношения с позиции секса, называя их «греховной связью», цитируете Библию (часто абсолютно не к месту), при этом не отдаете себе отчет, что в системе европейских демократических ценностей, за которые вы так ратуете, гомосексуальность связана, в первую очередь, с правами человека. Потому что сексуальные меньшинства, как и многие другие малые группы (евреи, «цветные» и т.д.), дискриминируется большинством по признаку в данном случае своей якобы «ненормативной» сексуальности. Но вы не понимаете или не хотите этого понять? Получается, что вы «за свободу!», но не для всех. В таком случае вы ничем не отличаетесь от «старой» неконструктивной оппозиции, от которой стремитесь отойти, хоть и заявляете о желании реальных перемен в нашей стране. Известно ли вам, что гомофобия наравне с ксенофобией, антисемитизмом и т.д. — это признаки тоталитарного государства?

Юля, Минск

— Бог дал каждому человеку свободу. Вы свободны жить той жизнью, какой считаете нужным. Вы свободны даже грешить. Но Вы персонально ответственны за это перед Творцом. Таким образом, индивидуально и интимно гомосексуалисты свободны. Но общество должнобыть защищено от пропаганды греховности.

Свобода – это главное из данных Богом человеку прав. Но Ваша свобода заканчивается там, где начинается свобода других. Возможно, гомофобия – признак тоталитарного государства, однако далеко не определяющий. Гомофилия же сама по себе не является признаком демократического государства.

Если и это мое высказывание Вы считаете негативным, то Бог Вам судья.

— В Польше после смены власти бывшие коммунисты и им сочувствующие подверглись жесткой дискриминации. А у нас, если вы победите, те же члены БРСМ как-то пострадают? Или ОМОНовцы бывшие?

— Те, кто совершил преступления и непосредственно занимался политическими репрессиями, должны будут ответить по закону. А невинным бояться нечего.

— Шаноўны Павел, найперш — з вызваленнем! А цяпер — мае пытанні... * Скажы, што было самым цяжкім за гэтыя мінулыя два гады ў няволі? * Як справы са стварэннем Хрысціянска-дэмакратычнай партыі? Калі ўстаноўчы сход? Ці ёсць падтрымка ў гэтай ідэі? Дзякуй

— Дзякуй за віншаваньне! Пра цяжкасьці я ўжо казаў. Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ўжо стварыла ініцыятыўныя групы для правядзеньня ўстаноўчага сходу больш чым у трыццаці гарадох Беларусі. Ідэю падтрымліваюць у асноўным маладыя вернікі розных канфесій і патрыёты.

— А спортом вы интересуетесь? Теннисом? Хоккеем? Футболом? У ваших оппонентов от власти неплохо получается поддерживать белорусский спорт на плаву. А у оппозиции, если что, получится?

— С Марией Шараповой в теннис сыграл бы : Занимался футболом. Болею : Для национальной идеи спорт и пропаганда здорового образа жизни безусловно важны. Но делать из этого основу “государственной идеологии” явно не стоит.

— Павел, и не надоело ли Вам страдать юношеским максимализмом и борьбой с ветряными мельницами? Неужели вы до сих пор не поняли, что абсолютной демократии и абсолютной свободы не существует, а есть только ее видимость, которую создают правящие элиты в любой стране мира? Может пора уже прислушаться к мнению большинства белорусов, которые хотят спокойно жить, работать и растить своих детей? Или же для Вас главное — подстрекать легко возбудимую и доверчивую молодежь, использовать недовольство небольшого количества маргиналов и неудачников и отрабатывать западные гранты? Вы действительно думаете, что были полит.заключенным? Вы действительно считаете, что скажем, если бы Козулин организовал толпу и призывал взять штурмом тюрьму, а потом устроил разгром в полицейском участке, скажем, где-то в США, то перед ним бы извинились и отпустили? Спасибо, Андрей.

— Вы пишете, что живете в Орше. А у меня такое впечатление, что на другой планете. Абсолютной демократии, действительно, не существует, но стремиться к ней надо. Кстати, большинству белорусов хочется жить лучше. Как в Европе или в тех же США. В Соединенных Штатах нет ни одного случая, когда кандидата в президенты не пускали на собрания с избирателями. Или избивали бы. Или бы после выборов посадили в тюрьму.

— Кашуля ў вас прыхожая. Хто вам яе вышываў? Ці дзе набылі (мо падарыў хто)?

— Кашулю падаравалі “маладафронтаўцы” на 30-годзьдзе. Ведаю, што набылі яе ў нейкай менскай краме. Дзякуй за камплімент.

— Павел, ці ёсць у вас сайт? ЖЖ? Як навогул вы ставіцеся да сучасных тэхналогій ды да іх ролі ў пабудове дэмакратыі? Асабліва ў нашай краіне, дзе акрамя Сеткі няма дзе прачытаць ці пачуць праўду пра тое, што робіцца навокал?

— Сайт ёсьць, спасылку на яго глядзіце вышэй. “LiveJournal” пакуль не завёў. Сучасныя тэхналёгіі – гэта, сапраўды, прарыў для змаганьня з рэжымам. І мая канферэнцыя ў “Беларускіх навінах” – доказ гэтаму.

— Павел, Вы тут вот жаловались на жизнь в белорусской глубинке. А Вы в глубинках демократических стран были? В деревнях в Польше и Литве? В арабских пригородах Парижа? В негритянских кварталах Штатов? Там есть перспектива? Там жизнь достойна? Я просто умолчу о глубинке Украины и Грузии, на которые нам предлагают равняться...

— В литовских деревнях, не в пример Малому Ситно, любой уголок досмотрен. Там на каждом шагу – кемпинги, кафе, фермерские хозяйства. Пьют там и в Польше не в пример меньше. Молодежь этих стран после их вступления в Евросоюз может свободно учиться и работать в любой из европейских стран. Как, впрочем, и жители арабских пригородов Парижа, и негритянских кварталов Штатов. В Гарлеме в любом продуктовом магазине Вы купите пачку чая. А в Новополоцке я смог найти «гарбату» только в четвертой «краме». В остальных просто не знали, что это такое. Там жизнь достойна у тех, кто ведет себя достойно. И кто Вам предлагает равняться на «глубинки Украины и Грузии»? Не соглашайтесь»! Равняйтесь на глубинки Латвии, Германии, Франции и других европейских стран. Нет никаких причин от Бога, по которым белорусы не могли бы жить так же хорошо.

Справка:

В мае 2005 года Павел Северинец вместе с Николаем Статкевичем был приговорен судом Центрального района Минска к трем годам ограничения свободы. Оба политика обвинялись в организации 18-19 октября 2004 года в Минске массовых несанкционированных выступлений против официальных итогов парламентских выборов и референдума. В связи с амнистией по случаю с 60-летия победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 годов срок наказания был сокращен на год.

С августа 2005 года П.Северинец отбывал наказание, работая в лесхозе в деревне Малое Ситно Полоцкого р-на.

20 февраля 2007 г. комиссия Новополоцкой спецкомендатуры отказала Павлу в условно-досрочном освобождении на основании того, что он "не стал на путь исправления".

22 мая 2007 г. условно-досрочно освобожден.

Последние новости

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international