Для Данілы Ганчарова запрасілі два гады пазбаўлення волі за ўдзел у шасці нядзельных маршах і перасылку інфармацыі ў Telegram Дополнено

2021 2021-07-08T17:08:00+0300 2021-07-08T21:19:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/goncharov_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Данила Гончаров в суде. Фото Белсат

Данила Гончаров в суде. Фото Белсат

У судзе Цэнтральнага раёну 8 ліпеня пачаўся суд па справе палітвязня Данілы Ганчарова, якога вінавацяць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) падчас нядзельных маршаў у жніўні і верасні 2020 года.

Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Данілы з вобшукам 15 сакавіка і затрымалі за “адзіночнае пікетаванне”, адшукаўшы ў мужчыны сцяг. Суд вынес рашэнне пакараць Ганчарова арыштам на 15 сутак. 30 сакавіка ён мусіў выйсці на волю, але 26 сакавіка Ганчарова прывезлі з ІЧУ Жодзіна ў Мінск на допыт, пасля чаго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Карсюк. Бок дзяржабвінавачвання прадстаўляе Цімафей Нічыпарук.

Паводле абвінавачвання, Даніла Ганчароў прыняў удзел з іншымі неўстаноўленнымі асобамі ў шэрагу несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, не падпарадкоўвааўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, чым груба парушыў грамадскі парадак, выходзіў у групе грамадзянаў на праездную частку дарогі, што пацягнула спыненне працы грамадскага транспарта і прадпрыемстваў.

Так, днём 16 жніўня палітвязень знаходзіўся на перакрыжаванні вул. Даўмана і пр. Машэрава ў Мінску, адтуль з іншымі пратэстоўцамі прайшоў калонай да праспекта Незалежнасці, плошчы Свабоды і праспекта Пераможцаў з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста, выходзіў на праездную частку, чым блакаваў рух транспарту, і адмаўляўся яе пакінуць, а таксама “выкрыкваў лозунгі, громка пляскаў у далоні, чым працяглы час парушаў спакой грамадзянаў”.

Таксама 23 жніўня Даніла Ганчароў прыняў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на праспекце Незалежнасці і Пераможцаў, дзе выходзіў на праездную частку, выкрыкваў лозунгі і неаднаразова не падпарадкаваўся патрабаванням міліцыянтаў. Аналагічныя дзеянні, па словах пракурора, абвінавачаны здзейсніў 13, 20, 27 верасня і 4 кастрычніка.

Акрамя гэтага, Данілу Ганчарова абвінавачваюць па ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("саўдзел у злачынстве"): нібыта ён праз інтэрнэт з ужыванне неабходнага праграмнага забеспячэння аказаў садзейнічанне ў арганізацыі іншымі асобамі группавых дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак, а менавіта дасылаў паведамленні і фотаздымкі ў тэлеграм-каналы Nexta і Nexta Live пра перамяшчэнні сілавікоў па горадзе.

Даніла Ганчароў сваю віну ў судзе не прызнаў.

Спачатку ў судзе вывучылі пісьмовыя матэрыялы справы, частку з іх праглядалі ў закрытым рэжыме, так як мелася інфармацыя, прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Ад дачы паказанняў абвінавачаны у судзе адмовіўся, таму зачыталі інфармацыю з пратаколаў, якія былі складзеныя падчас следства. У іх абвінавачаны таксама адмаўляўся ад дачы паказанняў, казаў, што сутнасць абвінавачвання яму не зразумелая.

Падчас спрэчак бакоў Цімафей Нічыпарук прасіў прызнаць Данілу Ганчарова вінаватым і прызначыць яму канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыма.

Абарона абсалютна не згодная з пазіцыяй дзяржабвінаваўцы. Па яе меркаванні, прысуд не можа быць прызначаны, так як не даказаны склад злачынства. Даніла Ганчароў нават не мог разабрацца, што канткрэтна яму ставіцца ў віну. У судовым следстве не было даказана, што палітвязень меў на мэце выкананне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што ён чытаў заклікі ў інтэрнэце, выкрыкваў лозунгі на мітынгах і пляскаў у далоні. Няма дастатковых доказаў, што Ганчароў выходзіў на праездную частку: фотаздымкі, прадстаўленыя ў матэрыялах справы, утрымліваюць толькі асобу, падобную на абвінавачанага, але няма доказаў, што гэта менавіта ён. Не праводзілася адпаведная экспертыза. Таксама не даказана, што прычынай спынення транспарту з’яўляліцца пратэстоўцы на праезднай частцы, а абвінавачанаму сапраўды прад’яўляліся патрабаванні ад супрацоўнікаў міліцыі, якія ён не выконваў. У судзе не было дапытана ніводнага супрацоўніка ў якасці сведкі, які б такія патрабаванні заяўляў. Больш за тое, нават калі міліцыянты і заклікалі людзей спыніць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, то супрацоўнікі ніяк не маглі данесці патрабаванні да кожнага.

Калі адкінуць лішнія дэталі, то атрымаем абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых мерапрыемствах”, - падкрэсліла адвакатка.

Што тычыцца абвінавачванняў па саўдзелу ў злачынстве, то бок абароны падкрэсліў: тое, што ставіцца ў віну Ганчарову мяжуе з фантазіяй, довады надуманыя.

Крымінальна-працэсуальны кодэкс не дазваляе задаваць пытанні дзяржабвінаваўцу, але чытаючы матэрыялы, хочацца задаць шмат такіх пытанняў”, - сказала адвакатка.

Яна падкрэсліла, што не зразумела, хто такая грамадзянка Кацярына Іерусалімская, якой нібыта Даніла дасылаў паведамленні, што пасля з’яўляліся ў тэлеграм-канале Nexta, і ці сапраўды яна супрацоўнічала з указаным каналам. Таксама нельга сцвярджаць, што тэлефон, з якога дасылалісь паведамленні, належыў абвінавачанаму. Пратаколы агляду тэлеграм-каналаў недапушчальныя, бо яны складзеныя раней, чым была размешчаная інфармацыя. Таксама як і некаторыя фота і заклікі былі змешчаныя на тэлеграм-канале Nexta раней, чым нібыта адпраўленыя Ганчаровым з тэлефона. 

Пры гэтым агляд тэхнікі ажыцяўляўся асобамі без адпаведных ведаў, ГУБАЗіК сам прызначыў і сам правёў агляд, але аформіў усё не як аператыўнае дзеянне, а як даследванне прадметаў і дакументаў, адпаведнай санкцыі пракурора не было атрымана.

Абарона прасіла не прымаць характарыстыку з тэатра на Данілу Ганчарова, бо яна з’яўляецца не аб’ектыўнай і надуманай, а таксама настойвала, што палітвязня трэба апраўдаць.

Пасля гэтага Даніла Ганчароў выступіў з апошнім словам. Ён сказаў, што падтрымлівае меркаванне свайго абаронцы, і патлумачыў:

“Чаму я скарыстаўся сваім правам не даваць паказанні? Пастаўце, калі ласка, сябе на маё месца: вымаюць тэлефон з адным IMEI, а потым у справе фігуруе іншы. Мяне абвінавачваюць на поўным сур’ёзе у тым, што я 27 верасня заблакаваў рух [транспарту] 16 жніўня. Пра што гэта кажа? Пра тое, што справу, па якой мне пагражае зняволенне тэрмінам да двух гадоў, нават ніхто не перачытваў, перш чым накіраваць у суд. Гэтыя нестыкоўкі, гэтыя памылкі – вельмі яркія, кідаюцца ў вочы. Я вельмі сёння здзівіўся, калі бок абвінавачвання, зачытваючы тэкст, нават не адкарэктаваў відавочную памылку.

Я абсалютна ўпэўнены, што такая нядбайнасць у адносінах да працы ўжо кажа пра тое, што ніякіх паўнавартасных і дакладных следчых мерапрыемстваў не праводзілася.

Што тычыцца мяне, то так, я прысутнічаў на Маршах, гэта быў мой адзіночны пікет, гэта было выказванне маёй асабістай пазіцыі па таму, што адбывалася ў краіне. У тым ліку, я бы хацеў падкрэсліць, у той момант для тых, хто прысутнічаў там, што сітуацыя ў краіне не палярная, што важныя ўсе кропкі гледжання і што толькі пры дапамозе ўзаемапавагі можна дасягнуць сапраўды калектыўных зменаў.

Чым я магу аргументаваць наяўнасць у мяне такога гуманістычнага намеру? Банальна: навошта мне было ў адваротным выпадку дапамагаць праводзіць сустрэчу па абавязковай штогадовай справаздачы дэпутата, навошта мне было яе мадэраваць такім чынам, каб і дэпутат меў магчымасць выказацца. Сустрэчы прайшлі выдатна. Калі б я быў накіраваны ў сваіх дзеяннях на нейкую дэструктыўную дзейнасць, навошта мне рабіць такое?

Вось мае стаўленне да абвінавачвання: каб ўспрымаць яго сур’ёзна, прызнаваць маю віну, мне хацелася б бачыць яго акуратна састаўленым, каб хаця б нейкая павага да чалавека была праяўленая гэтым тэкстам”.

З-за значных разыходжанняў суд вырашыў аднавіць судовае следства і рознымі спосабамі спрабаваў дапытаць абвінавачанага. Але палітвязень адмаўляўся ад дачы паказанняў зноў і зноў. Па другім крузе прайшлі спрэчкі бакоў. Пасля чаго Дзмітрый Карсюк аб'явіў перапынак для прыняцця рашэння. 

Прысуд будзе агучаны 9 ліпеня ў 11.00.

Даніла Ганчароў быў прызнаны палітвязнем, падтрымаць яго лістамі і паштоўкамі можна па адрасе: 

 СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Праваабарончы цэнтр "Вясна" пры дапамозе валанцёраў адсочвае гэты судовы працэс

Последние новости

Партнёрство

Членство