Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 2630198 базавых велічыняў на 272 чалавек (колькасць выпадкаў — 293)

Арышты:

Арыштавана 288 чалавек на 3071 суткі (колькасць выпадкаў — 322)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 866

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
141 2011-10-08 Трухановіч Ігар м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-10-10 Мініч Аляксей Менск, раённы Затрыманы ў Менску,прэвентыўна ў дзень Народнага Сходу. адвезены ў Завадскі РАЎС, склалі пратакол на 17.1, пратрыманы да суда на акрэсціна. Сведкі-міліцыянты - Бельмач, Яцына, Камісарчык. Пазней рашэнне было адменена і 4 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна прайшло пасяджэнне аб кампенсацыі маральнага ўрону, Суддзя Фрунзенскага р-на пастанавіў спагнаць з адказчыка ў асобе Міністэрства фінансаў суму ў 2 млн. рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама 1,9 млн. рублёў за выдаткі на абаронцаў падчас адміністрацыйнай і грамадзянскай справы.
142 2011-10-08 Шчыракова Ларыса ж Затрымана ў Гомеле ў дзень Народнага Сходу, здымала падзеі на відыё. Адвезена ў Чыгуначны РАЎС , дзе прадтрымалі каля 2 гадзін, адпушчана без пратакола
143 2011-10-08 Валеры Рапнін м Затрыманы ў Гомеле прэвентыўна перад народным Сходам і дастаўлены ў РАЎС.
144 2011-10-08 Лупач Зьміцер м Затрыману у Глыбокім, абвінавачаны ў незаконнай раздачы ўлётак. Забраныя 98 улётак, 17 кастрычніка вярнулі. Пратрымаўшы гадзіну, узяўшы тлумачэнні, адпусцілі
145 2011-10-08 Сякерка Уладзімір м Затрыманы ў Гомеле у дзень Народнага Схода на падставе падазрэння аб тым што аўтамабіль на якім ехаў Уладзімір - скрадзены
146 2011-10-08 Судаленка Леанід м Затрыманы прэвентыўна перад Народным Сходам. Затрыманнем кіраваў майор Алейнік. Адпушчаны без складання пратакола
147 2011-10-08 Палякоў Васіль м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-11-09 Купрацэвіч Віктар Гомель, Савецкі 5 сут. Затрыманы ў прэвентыўна перад Народным Сходам, больш чым праз месяц асуджаны. Суд прызнаў старшыню аргкамітэта вінаватым у парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах і пакараў арыштам, тэрмінам якраз на пяць сутак, то бок на Народны сход Палякоў не трапіць, бо вызваліцца з ІЧУ 13 лістапада.
148 2011-10-08 Бойка Вячаслаў м Затрыманы ў Полацку і завезены ў ДАІ Полацка., па надуманай прычыне нібыта ён ехаў на скрадзенай машыне.
149 2011-10-08 Кацора Уладзімер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-10-10 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны РАУС 10 б.в.
350 000 руб.
Затрыманы ў Гомелі ў дзень перад Народным Сходам, дастаўлены ў мясцовы РАЎС, складзены пратакол, быў затрыманы да суда на выходныя
150 2011-10-08 Калеснік Віктар м У полацку быў затрыманы прэвентыўна перад Народным Сходам. Адвезены ў Наваполацк у аддзел крымінальнага вышуку.
151 2011-10-08 Марголін Леў м Затрыманы ў Барысаве ў дзень Народнага схода, прэвентыўна перад акцыяй. Затрыманы для агляду на утрыманне ў арганізме алкаголя.
152 2011-10-08 Каваленка Сяргей м У Віцебску прэвентыўна быў затрыманы перад Народным Сходам. Пратрыманы 10 гадзін і адпушчаны без складання пратакола.
153 2011-10-08 Сімбіроў Ігар м Затрыманы прэвентыўна перад Народным Сходам у Асіповічах . Затрыманнем кіраваў падпаўкоўнік Рогаль.
154 2011-10-08 Іван Шэга м Затрыманы перад Народным Сходам у Карэлічах, пратрымалны 3 гадзіны у карэлічыскім РАЎСе і адпушчаны без складання пратакола
155 2011-10-08 Міхнюк Зінаіда ж 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-11-11 Рэўцкая Алена Берасьце, Маскоўскі 2 б.в.
70 000 руб.
Сябра аргкамітэту Народнага сходу ў Брэсце, кіраўніцу рэгіянальнага адзялення незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Зінаіду Міхнюк затрымалі яшчэ да пачатку мерапрыемства.Яе адвезлі ў Маскоўскі РАУС Брэста, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным затрыманні нібыта за лаянку. Пасля трох гадзін з моманту затрымання яе зноў пасадзілі ў міліцэйскую машыну і вывезлі на адну з вуліц горада.
156 2011-10-07 Няпомняшчых Уладзімер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-10-10 Цалкова Алена Гомель, Цэнтральны 5 б.в.
175 000 руб.
Раслепліваў налепкі з запрашэннем на Народны Сход, у судзе заявіў што дзейнічаў суадносна закона " Аб Рэспубліканскіх і мясцовх сходаў", пасля чаго суддзя перакваліфікавала арт. 23.34 на 17.1 і асудзіла на 175 000
157 2011-10-07 Шыталь Кастусь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-10-17 Драбышэўскі Валеры 3 б.в.
105 000 руб.
Спадара Шыталя, затрыманага напярэдадні Народнага сходу, прызналі вінаватым у дробным хуліганстве – нібыта ён нецэнзурна лаяўся, калі супрацоўнікі міліцыі прапрасілі яго паказаць дакументы. Судовы працэс ішоў два дні, і Кастусь Шыталь лічыць яго палітычна матываваным, а пакаранне штрафам – несправядлівым. Суддзя Мёрскага райсуду Валеры Драбышэўскі прысудзіў Кастусю Шыталю штраф памрам 3 базавых велічыні пасля двухдзённага судовага разбіральніцтва. Судовы працэс над журналістам распачаўся яшчэ 10 кастрычніка – пасля таго, як хлопец адбыў амаль двае сутак у мёрскім ізалятары часовага ўтрыманьня.
158 2011-10-07 Трафімчык Сяргей м Масты У Мастах сёння супрацоўнікі дарожнай аўтаінспекцыі затрымалі актывіста рэгіянальнага Руху”За свабоду” з Бярозаўкі Лідскага раёну Сяргея Трафімчыка. Яго машыну спынілі, пасля чаго міліцыянты правялі яе агляд і забралі стос газет “Новы час”, а таксама некаторыя рэкламныя матэрыялы іншых незалежных медый. Міліцыянты патлумачылі затрыманне машыны Трафімчыка тым, што нібыта яна знаходзіцца ў вышуку, а яго самога выклікалі на заўтра ў Мастоўскі РАУС на 11-ю гадзіну.
159 2011-10-07 Няпомняшчых Уладзімер м 2011-10-10 Цалкова Алена Гомель 5 б.в.
175 000 руб.
Быў затрыманы за раздачу улетак пра Народны Сход
160 2011-10-06 Манаеў Алег м Заснавальнік Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, доктар сацыялёгіі Алег Манаеў больш за тры гадзіны правёў у пастарунку. Ён быў затрыманы на менскай вуліцы незадоўга да ўдзелу ў прэзэнтацыі апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў, якія сьведчаць пра небывалае падзеньне рэйтынгу кіраўніка дзяржавы. У заяве для прэсы Алег Манаеў распавёў, што 6 кастрычніка яго затрымалі без тлумачэньня прычынаў, адвезьлі ў Партызанскі райаддзел міліцыі, праверылі рэчы, паспрабавалі зьняць адбіткі пальцаў – ад чаго ён адмовіўся. Роўна за 5 хвілін да заканчэньня трохгадзіннага тэрміну сказалі, што «затрымалі для праверкі дакумэнтаў" і адпусьцілі.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства