Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 2630198 базавых велічыняў на 272 чалавек (колькасць выпадкаў — 293)

Арышты:

Арыштавана 288 чалавек на 3071 суткі (колькасць выпадкаў — 322)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 866

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 [42] 43 44  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
821 2011-02-14 Крапівіна Надзея ж 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) Уначы на 14 лютага ў Горадні затрыманыя Надзея Крапівіна і Вераніка Лемяноўская. Іх затрымалі нібыта за расклейваньне ўлётак . Дзяўчаты знаходзіліся ўсю ноч ў пастарунку. Раніцай кватэры Надзеі правялі ператрус, сканфіскавалі ноўтбук, улёткі “Свабоду Кіркевічу!”, “Свабоду Дашкевічу!”
822 2011-02-14 Дземідзенка Мікалай м Менск, Маскоўскі Па дарозе да Камітэта дзяржбясьпекі быў затрыманы намесьнік старшыні МФ Мікола Дземідзенка, які ішоў віншаваць сваіх зьняволеных паплечнікаў з Днём Любові. Ён нёс з сабою вялізныя чырвоныя паштоўкі ў выглядзе сэрцаў. Праз 2 гадзіны яго выпусьцілі з РАЎСа Маскоўскага раёна. Затрымалі яго ля пад'езда супрацоўнікі ў цывільным. Усе ўезды й выхады з двару дому, дзе здымае кватэру Дземідзенка, былі ачэплены, і ў двары стаяў аўтобус з амапаўцамі. У РАЎСе Міколу Дземідзенку апытвалі пра ўсе скрадзеныя за апошні месяц машыны й бралі тлумачэньні з гэтай нагоды. Адміністрацыйнага пратаколу не складалі.
823 2011-02-11 Герасімчык Кацярына ж 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2001-04-06 Козел Натальля Гародня, Ленінскі 15 б.в.
525 000 руб.
У адміністрацыйнай справе студэнткі Гарадзенскага мэдунівэрсітэту Кацярыны Герасімчык адбылося ўжо два паседжаньні. Дзяўчыну вінавацяць у тым, што яна напіса словы “Луку на муку” на пастамэнце помніку Леніна ў Горадні. Міліцыянты, якія затрымалі Кацярыну Герасімчык і ейную сяброўку Вольгу Багданкевіч у ноч з 11 на 12 лютага побач з помнікам Леніна, у судзе не змаглі адназначна засьведчыць, што надпіс на пастамэнт нанеслі дзяўчаты.
824 2011-02-11 Пачобут Анджэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-01-13 Пратасавіцкая Натальля Менск, Кастрычніцкі 15 сут. Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут атрымаў 12.01.2011 50 б.в. штрафу «за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу» 19 снежня, але менская гарадзкая паркуратура ўнесла пратэст, Менгарсуд яго задаволіў і падчас новага разгляду яго асудзілі на 15 сутак арышту
825 2011-02-08 Шкадун Натальля ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-02-08 Кужалева Галіна Магілёў, Ленінскі 8 лютага ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва разглядаліся адміністратыўная справа Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна і Натальлі Шкадун. Пратаколы на грамадзкіх актывістаў былі складзены за акцыю салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых, праведзеную ў горадзе 16 студзеня. Натальлі Шкадун суддзя вынесла папярэджаньне, улічваючы, што жанчына мае чатырох непаўнагадовых дзяцей і першы раз затрыманая за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
826 2011-02-08 Нягацін Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-02-08 Кужалева Галіна Магілёў, Ленінскі 5 сут. 8 лютага ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва разглядаліся адміністратыўная справа Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна і Натальлі Шкадун. Пратаколы на грамадзкіх актывістаў былі складзены за акцыю салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых, праведзеную ў горадзе 16 студзеня.
827 2011-02-08 Лабачоў Валянцін м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-02-08 Кужалева Галіна Магілёў, Ленінскі 7 сут. 8 лютага ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва разглядаліся адміністратыўная справа Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна і Натальлі Шкадун. Пратаколы на грамадзкіх актывістаў былі складзены за акцыю салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых, праведзеную ў горадзе 16 студзеня.
828 2011-01-30 Кулакоў Леанід м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-01-31 Якунчыхін Аляксандр Менск, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Пад час акцыі было затрымана 7 чалавек. Сьведкі абвінавачаньня: Зайцаў В.Л. і Лелеш В.І.
829 2011-01-30 Іўлеў Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-01-31 Ясеновіч Леанід Менск, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Пад час акцыі было затрымана 7 чалавек
830 2011-01-30 Бойка Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-01-31 Бычко Аляксей Менск, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Пад час акцыі было затрымана 7 чалавек. Сьведкі абвінавачаньня: Зайцаў В.Л. і Лелеш В.І.
831 2011-01-30 Адамовіч Марына ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-01-31 Шабуня Вікторыя Менск, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Пад час акцыі было затрымана 7 чалавек. Сьведкі абвінавачаньня:Зайцаў В.Л. і Лелеш В.І. (рапарты)
832 2011-01-30 Вінярскі Максім м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-01-31 Хадановіч Аляксандр Менск, Цэнтральны 10 сут. 30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Пад час акцыі было затрымана 7 чалавек
833 2011-01-30 Кур'яновіч Паліна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-01-31 Ясеновіч Леанід Менск, Цэнтральны 10 сут. 30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Пад час акцыі было затрымана 7 чалавек
834 2011-01-30 Людвіг Кацярына ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-01-31 Вайцаховіч Натальля Менск, Цэнтральны 10 сут. 30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Пад час акцыі было затрымана 7 чалавек
835 2011-01-29 Сяргеенка Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-01-31 Хаткевіч Яўген Менск, Маскоўскі 7 сут. Сябра АГП Аляксандр Сяргеенка нечакана не прыйшоў у суботу на зьезд «Маладых дэмакратаў». Сябры Алеся ўстурбаваліся, дзе ён знаходзіцца. Пазьней высьветлілася, што Сяргеенка ў спэцпрыёмніку на Акрэсьціна. Абвінавацілі ў ва ўдзеле ў акцыі 19 сьнежня 2010 г.
836 2011-01-28 Атрошчанкаў Цімафей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-01-31 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 9 сут. Суд Маскоўскага раёна асудзіў Цімафея Атрошчанкава на 9 сутак арышту за ўдзел у акцыі 19 сьнежня. Прычым на разгляд адміністратыўнай справы не быў дапушчаны адвакат.
837 2011-01-25 Куцко Яўген м 9.2 КаАП – «паклёп» 2011-06-22 Ліда, раённы 20 б.в.
700 000 руб.
Была заведзена крымінальная справа за карыкатурны твор, прысвечаны мэру Ліды .потым пераведзена у адміністратыўню справу
838 2011-01-21 Філіпчык Андрэй м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-01-21 Хадановіч Аляксандр Менск, Цэнтральны 15 б.в.
525 000 руб.
Падчас прамой трансляцыі інаугурацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на Кастычніцкай плошчы 21 студзеня прыкладна ў 12-40 быў затрыманы паэт-праграміст Андрэй Філіпчык, які хацеў прайсьці на плошчу. На юнака адразу склалі пратакол аб дробным хуліганстве (лаяўся і брыдкасловіў)і адвезьлі ў суд Цэнтральнага раёна Менска, дзе пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь.
839 2011-01-21 Ліхачэўскі Яраслаў м Быў затрыманы на Кастрычніцкай плошчы ў Менску падчас мірнай акцыі з нагоды інагурацыі А.Лукашэнкі - "ланцуг маўчаньня". Дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, праз амаль 4 гадзіны вызвалены без складаньня пратакола адміністратыўнага парвапарушэньня. Супрацоўнікі міліцыі зьневажалі, абражалі, пагражалі.Сам быў на мыліцах са зламанай нагой.
840 2011-01-21 Вінярскі Максім м Актывіст "Эўрапейскай Беларусі", быў затрыманы на Кастрычніцкай плошчы ў Менску падчас мірнай акцыі з нагоды інагурацыі А.Лукашэнкі - "ланцуг маўчаньня". Дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, праз больш чым 3 гадзіны вызвалены без складаньня пратакола адміністратыўнага парвапарушэньня. Супрацоўнікі міліцыі зьневажалі, абражалі, пагражалі

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 [42] 43 44  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства