Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 2630198 базавых велічыняў на 272 чалавек (колькасць выпадкаў — 293)

Арышты:

Арыштавана 288 чалавек на 3071 суткі (колькасць выпадкаў — 322)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 866

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 [38] 39 40 41 42 43 44  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
741 2011-03-25 Сілкін Юрый м Жодзіна Тры гадзіны правёў у Жодзінскім ГАУС сябра АГП Юрый Сілкін, якога выклікалі для «гутаркі» і абяцалі растлумачыць, чаму забаронены пікет у падтрымку палітвязняў 25 сакавіка.
742 2011-03-25 Хамайда Барыс м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-03-25 Шыкароў Уладзіслаў Віцебск, Чыгуначны 30 б.в.
1 050 000 руб.
Барыс Хамайда вырашыў адзначыць Дзень Волі напісаннем дыктоўкі каля так званага сіняга дому – дому №28 а вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджвае незалежную прэсу. Завяршаць дыктоўку давялося ўжо ў пастарунку, куды Барыса Хамайду завезлі пад вартай, а спадарыня Піванос прыйшла па ўласнай волі. З Чыгуначнага РАУС апазіцыянера завезлі ў суд.
743 2011-03-25 Кавалькоў Міхаіл м Лідэра Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіла Кавалькова затрымалі яшчэ а 8-ай раніцы. Ён садзіўся ў свой аўтамабіль, які быў прыпаркаваны ля дзіцячай бальніцы, і ў гэты час да яго пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ. "Даішнікі” патлумачылі Міхаілу, што ён не можа прыпаркоўвацца ля дзіцячай бальніцы і выпісалі штраф у 35 базавых і павезлі ў УУС.
744 2011-03-25 Якубоўскі Дзьмітрый м Менск Быў затрыманы ў Дзень Волі каля 14 гадзін на кватэры ў знаёмых ,куды ўламіліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку, вывезьлі ў РУУС Фрунзенскага р-ну, а самі парвялі ў кватэры ператрус і канфіскавалі дакуманты й асабістыя рэчы, пры гэтым пратакол выманьня не пакінулі. Вызвалены без складаньня пратаколу позна ўвечары
745 2011-03-25 Шыла Ільля м Менск Актывіст Маладога Фронту, быў затрыманы ў Дзень Волі, дастаўлены ў РУУС Савецкага р-ну Менску, адкуль вызвалілі праз 3 гадзіны без складаньня пратаколаў
746 2011-03-25 Шпакевіч Адам м Менск Быў затраманы каля пл.Я.Коласа перад пачаткам акцыі з нагоды Дня Волі. Знаходзіўся 3 гадзіны ў РУУСе Савецкага р-ну г.Менску, вызвалены без складаньня пратаколу
747 2011-03-25 Шаўчэнка Алег м Менск Быў прэвентыўна затрыманы ў раёне ўніверсама "Цэнтральны", утрымліваўся ў крымінальным вышуку РУУС Савецкага раёна, вызвалены без складаньня пратаколу.
748 2011-03-25 Шаруба Ганна ж Менск Актывістка Маладога Фронту, была затрымана пад уласным домам, адвезеная ў РУУС Цэнтральнага р-ну г.Менску, дзе на працягу 12 гадзін адбываліся допыты па розных крымінальных справах.
749 2011-03-25 Шапуцька Ганна ж Менск Была прэвентыўна затрыманая ў Дзень Волі ў р-не пл.Перамогі, утрымлівалася ў РУУСе Цэнтральнага р-на г.Менску, вызваленая без складаньня пратаколу.
750 2011-03-25 Хіневіч Сяргей м Менск Быў затрыманы ў Дзень Волі
751 2011-03-25 Фабішэўскі Юрась м Менск Прэвентыўна быў затрыманы ў Дзень Волі каля цырку, дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага р-ну й вызвалены без складаньня пратаколу.
752 2011-03-25 Ушкалаў Сяргей м Менск Быў затраманы каля пл.Я.Коласа перад пачаткам акцыі з нагоды Дня Волі. Знаходзіўся 3 гадзіны ў РУУСе Савецкага р-ну г.Менску, вызвалены без складаньня пратаколу
753 2011-03-25 Тычына Андрусь м Менск Актывіст Маладога Фронту, быў затрыманы ў Дзень Волі, дастаўлены ў РУУС Савецкага р-ну Менску, адкуль вызвалілі праз 3 гадзіны без складаньня пратаколаў
754 2011-03-25 Толкач Натальля ж Менск Сябры АГП Анастасія Бузінаева, Аляксандр Жукаў, Наталля Толкач набылі ў краме кветкі і іх адразу на выхадзе затрымалі. Гадзіну пратрымалі ў аўтобусе, а потым павезлі ў РАУС Савецкага раёна.
755 2011-03-25 Сяргеенка Аляксандр м Менск Актывіст АГП, быў прэвентыўна затрыманы ў Дзень Волі, утрымліваўся да вечара ў РУУСе Заводзкага р-ну Менску, вызвалены без складаньня пратакола
756 2011-03-25 Сцепаненка Аляксандр м Менск Актывіст АГП, прэвентыўна быў затрыманы ў Дзень Волі, шмат часу ўтрымліваўся ў РУУСе Савцекага р-ну Менску .вызвалены ўвечары без складаньня пратакола.
757 2011-03-25 Сільчанка Зьміцер м Менск Быў затрыманы ў Дзень Волі ў раёне цырку, патрапіў у РУУС Цэнтральнага р-ну г.Менску, адкуль затрыманых вызвалілі без складаньня пратколаў
758 2011-03-25 Сівенкоў Дзяніс м Менск Быў затраманы каля пл.Я.Коласа перад пачаткам акцыі з нагоды Дня Волі. Знаходзіўся 3 гадзіны ў РУУСе Савецкага р-ну г.Менску, вызвалены без складаньня пратаколу
759 2011-03-25 Русецкая Ганна ж Менск Дзяўчына была затрыманая ў Дзень Волі ў раёне пл.Я.Коласа. Затрыманых адвезьлі ў РУУС Савецкага раёна і праз некаторы час вызвалілі без складаньня пратаколаў
760 2011-03-25 Пятроўскі Сяргей м Менск Быў затраманы каля пл.Я.Коласа перад пачаткам акцыі з нагоды Дня Волі. Знаходзіўся 3 гадзіны ў РУУСе Савецкага р-ну г.Менску, вызвалены без складаньня пратаколу

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 [38] 39 40 41 42 43 44  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства