Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 2630198 базавых велічыняў на 272 чалавек (колькасць выпадкаў — 293)

Арышты:

Арыштавана 288 чалавек на 3071 суткі (колькасць выпадкаў — 322)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 866

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
201 2011-09-02 Мікалай Пахабаў м Барысаў Мікалай Пахабаў і Анатоль Аскерка ўдзень зьбіралі подпісы у падтрымку правядзеньня ў Барысаве Народнага сходу. Яны былі затрыманыя міліцыяй і выпушчаныя празь некалькі гадзін.у. У іх канфіскавалі падпісныя лісты й інфармацыйныя матэрыялы.
202 2011-08-28 Кастусь Шыталь м Глыбокае, раённы Кастусь Шыталь правёў у пастарунку каля гадзіны. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, ці ня ведае ён, хто запэцкаў фарбай будынак Глыбоцкага райвыканкаму.
203 2011-08-28 Случак Ігар м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-08-29 Гомель, Савецкі Яго затрымалі супрацоўнікі спэцназу і даставілі ў АУС Савецкага раёну Гомелю. Паводле слоў Случака, яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы. Актывіст плянаваў правесьці 27 жніўня сустрэчу з журналістамі: паведаміць пра вынікі пэрсанальнай кампаніі «Справаводзтва па-беларуску»
204 2011-08-24 Рамановіч Станіслаў м Менск, Ленінскі Ён усклаў кветкі ля Лівійскай амбасады ў знак падтрымкі паўстанцаў. Станіслава затрымалі і адвезьлі ў РУУС Ленінскага раёну, дзе доўгі час высьвятлялі, навошта ён прыходзіў да лібійскай амбасады. Пасьля ўзяцця пісьмовых тлумачэньняў і дактыласкапіі, Рамановіча адпусцілі. Пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні не складаўся.
205 2011-08-23 Яўген Глушакоў м Затрымана журналістка ў Магілеве падчас асвятлення падзей з Павлам Варашылам. Быў складзены апытальны аркуш і адпушчана без складання пратакола.
206 2011-08-23 Скрэбунова Аліна ж Затрымана журналістка ў Магілеве падчас асвятлення падзей з Павлам Варашылам. Быў складзены апытальны аркуш і адпушчана без складання пратакола.
207 2011-08-23 Варашылаў Павел м Затрыманы ў Малігёве за раздачу ўлетак у падтрымку Бяляцкаму.Быў складзены апытальны аркул. Адпушчаны без складання пратакола.
208 2011-08-23 Сазонаў Віктар м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2011-09-21 Стасюкевіч Ксенія Гародня, Ленінскі 21 б.в.
735 000 руб.
Затрыманы ў Гародне за раздачу ўлетак у падтрымку Бяляцкаму. У грамадска-палітычным офісе, а таксама ў кватэры Віктара адбыўся агляд кватэр. Адпусцілі ў 19.45 са складаннем пратаколу
209 2011-08-22 Бяляцкі Адам-Дамінік м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-08-23 Ясеновіч Леанід Менск, Цэнтральны 10 б.в.
350 000 руб.
Затрынам падчас акцыі "Стоп-бензін" Сведкі-міліцыянты Пахольчык,Байран
210 2011-08-18 Гуляк Віталь м Актывіста Віталя Гуляка затрымалі ў цэнтры Ваўкавыску двое ў цывільным. У пастарунку ён даваў пісьмовае тлумачэньне. Паводле Віталя Гуляка, ён некалькі гадзін хадзіў па цэнтральных вуліцах Ваўкавыску, па рынку і раздаваў улёткі. Калі ўжо амаль усе раздаў, на плошчы Леніна да яго падышлі двое ў цывільным і запатрабавалі праехаць зь імі. Людзі ў цывільным не прадстаўляліся. Завезьлі яго ў пастарунак, дзе запатрабавалі напісаць пісьмовае тлумачэньне, а потым адпусьцілі.
211 2011-08-17 Такарэнка Васіль м Гомель, Цэнтральны РАУС У Гомелі ў аддзяленьні "Белпрамбудбанк" на вуліцы Сялянскай затрыманы грамадзкі актывіст Васіль Такарэнка. Ён прыйшоў у банк, каб набыць валюту для адпачынку 12-гадовага сына. Ахоўнік стаў высьвятляць, хто такі спадар Такарэнка й што ён робіць у банку. І паколькі Васіль размаўляе выключна па-беларуску ахоўнік выклікаў нарад міліцыі, і міліцыянты ў касках і з аўтаматамі даставілі Такарэнку ў Цэнтральны РАУС. Але неўзабаве яго адпусьцілі, бо нават незнаёмыя Васілю сьведкі пацьвердзілі, што ў банку ён нічога заганнага не зрабіў.
212 2011-08-14 Кастусь Шыталь м Глыбокае, раённы Кастусь Шыталь правёў у пастарунку каля гадзіны. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, ці ня ведае ён, хто запэцкаў фарбай будынак Глыбоцкага райвыканкаму.
213 2011-08-09 Шчукіна Натальля ж У Гомелі на вуліцы Жукава 9 жніўня была затрыманая актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі, сябра ініцыятыўнай групы па правядзеньні Народнага сходу Наталля Шчукіна за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў аб падрыхтоўцы да гэтага форуму. Шчукіну даставілі ў аддзел міліцыі, узялі тлумачэньні, канфіскавалі каля 100 улётак і адпусцілі.
214 2011-08-06 Шаўчэнка Зьміцер м 24.23 ч.2 КаАП – «арганізатар несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) 2011-08-08 Гомель, Чыгуначны 3 сут. Зьмітра затрымалі людзі ў цывільным 6 жніўня пад вечар на лецішчы блізу Гомеля, дзе ён знаходзіўся са сваякамі й дзецьмі. Жонка Зьмітра Ала даведалася пра арышт мужа празь некалькі колькі гадзінаў менавіта ад сваякоў. У Чыгуначным РАУС ёй паведамілі, што мужа вінавацяць у “закліках да непадпарадкаваньня ўладам”. Зьміцер пісаў камэнтары ў інтэрнэт-суполцы “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”.
215 2011-08-03 Караткевіч Міхаіл м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Мазыр 3 б.в.
105 000 руб.
На 4 жніўня ў судзе Мазырскага раёна прызначаны разгляд адміністратыўнай справы працоўнага завода меліярацыйных машын Міхала Караткевіча. Ён на сваёй старонцы “ВКонтакте” для ўласнага карыстання змясціў інфармацыю пра сустрэчы на пл. Леніна ў Мазыры штосераду а 19-й гадзіне. За гэта ў РАУСе на яго склалі пратакол па артыкуле “Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання”. Суд прыняў ашэнне толькі на трэцям паседжанні 16 жніўня
216 2011-08-03 Капцюг Дзьмітрый м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-08-04 Барыс Таццяна Вілейка 7 сут. Быў затрыманы падчас акцыі машклівага пратэсту
217 2011-08-03 Малярчук Уладзімір м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2011-08-04 Барыс Таццяна Вілейка 5 сут. Быў затрыманы на акцыі маўклівага пратэсту Сведкі-міліцыянты Жарыкаў , Русецкі . Путро , Альшук.
218 2011-08-03 Селязнёва Маргарыта ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-08-04 Барыс Таццяна Вілейка 350 000 руб. Была затрымана на акцыі маўклівага пратэсту Сведкі-міліцыянты Жарыкаў , Русецкі . Путро , Альшук.
219 2011-08-02 Васільеў Раман м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-08-09 Горкі 10 сут. Раман Васільеў асуджаны 9 жніўня за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, які адбыўся ў Горках 2 жніўня. Юнак адседзеў да суду 3 жніўня адзін дзень, пасьля хлопца адпусьцілі дахаты, бо ён запатрабаваў адваката й суд перанесьлі.
220 2011-08-02 Вялітчанка Аляксандр м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-08-03 Чайдыгіна Горкі

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства