Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 994 базавыя велічыні на 63 чалавек (колькасць выпадкаў — 65)

Арышты:

Арыштавана 56 чалавек на 864 сутак (колькасць выпадкаў — 104)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 236

Папярэдняя  [1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1 2012-12-18 Юргель Раман м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-01-05 Лецка Віталь Менск, Першамайскі 15 б.в.
1 500 000 руб.
Тры праваабаронцы атрымалі абвінавачванні пасля таго, як сфатаграфаваліся 10 снежня 2012 года ў Гродна з партрэтамі арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і брашурамі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Міліцыя прад'явіла ім абвінавачванні 18 снежня 2012 года, пасля таго як акцыя 10 снежня была разгледжаная як "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства". Тэксты абвінавачвання, у якіх былі апісаныя нібыта здзейсненыя адміністратыўныя правапарушэнні, былі прад'яўленыя абвінавачваным 19 снежня 2012 года. Пазней тры справы былі аб'яднаныя ў адну, слуханні былі прызначаныя ў судзе Ленінскага раёна на 5 студзеня 2013 года.
2 2012-12-18 Хільмановіч Уладзімір м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-01-05 Лецка Віталь Гародня, Ленінскі 15 б.в.
1 500 000 руб.
18 снежня праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч былі апытаныя ў гродзенскім гарадскім аддзяленні міліцыі «Цэнтр». А позна ўвечары 19 снежня ў тым жа аддзяленні міліцыі на ўсіх траіх былі складзеныя пратаколы аб нібыта адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным пікеце) у сувязі з акцыяй у падтрымку Алеся Бяляцкага . Судзебнае паседжанне адбылося 5 студзеня
3 2012-12-18 Сазонаў Віктар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2013-01-05 Лецка Віталь Гародня, Ленінскі 15 б.в.
1 500 000 руб.
Гарадзенскія правабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, аштрафаваныя судом Ленінскага раёну Гародні на паўтары мільёны кожны за нібыта правядзенне несанкцыянаванага пікету 10 снежня, у Сусветны дзень правоў чалавека, склалі скаргі ў абласны суд. У сваіх скаргах яны даводзяць усю абсурднасць абвінавачвання і пастановы суду. Усё абвінавачванне грунтавалася толькі на медыйным факце – фотаздымку на інтэрнэт-сайтах і дапушчэннях супрацоўнікаў міліцыі. У матэрыялах судовай адміністрацыйнай справы няма аніводнага доказу, што адбываўся пікет, аніводнага выразнага сведчання. Больш таго, паказанні супрацоўнікаў міліцыі ў справе супярэчлівыя.
4 2012-12-18 Дземідзенка Мікалай м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2012-12-18 Менск, Фрунзенскі 5 сут. Мікола Дземідзенка быў затрыманы 18 снежня ў другой палове дня на вуліцы Уманскай, ён вяртаўся дахаты. Завезлі ў фркнзенскі руус і асудзілі на 5 сутак.
5 2012-12-12 Вінаградаў Павал м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-12-17 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 5 сут. 12 сьнежня Павел Вінаградаў быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёну, дзе ён знаходзіцца пад наглядам і абавязаны тут адзначацца. Аднак супрацоўнікі міліцыі адвезлі яго ў Першамайскі РАУС Менска, дзе быў складзены акт аб адміністратыўным правапарушэньні (арт. 23.34 КаАП ЗБ). Затым яго адвезлі ў суд, разгляд справы буў перанесены на 17 сьнежня.
6 2012-12-05 Пушкін Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-12-05 Запаснік Марына 12 сут. Напярэдадні затрымання і арышту Алесь Пушкін правёў мастацкі пэрформанс: з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд. Мастак падаў заяву на абскарджваньне рашэньня суду Смаргонскага раёну, паводле рашэньня якога адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасьні гэтага году прайшоў з партрэтам Расьціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.
7 2012-11-22 Цюрава Валянціна ж Прыблізна ў 15:30 каля ўнівермага "Беларусь" на Партызанскім праспекце ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" - Сяргея Казакова і Валянціну Цюраву, якія раздавалі газету "Хартыя'97". Затрыманых даставілі ў Заводскі РУУС.Усіх адпусцілі пасьля 19 гадзін.
8 2012-11-22 Казакоў Сяргей м Прыблізна ў 15:30 каля ўнівермага "Беларусь" на Партызанскім праспекце ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" - Сяргея Казакова і Валянціну Цюраву, якія раздавалі газету "Хартыя'97". Затрыманых даставілі ў Заводскі РУУС.Усіх адпусцілі пасьля 19 гадзін.
9 2012-11-08 Васільеў Раман м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-11-09 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 15 сут. напярэдадні 7 лістапада актывісты МФ вырашылі паследаваць прыкладу змагароў супраць камуністычнай ідэалогіі мінулых часоў і аблілі настойкай валяр’яны пастамент помніка Леніна на плошчы Незалежнасці ў Менску. Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік і “выказаць свае пачуцці”. ктывіст Маладога Фронту Раман Васільеў быў затрыманы ў Менску 8 лістапада і ноч правёў у Маскоўскім РАУСе. Актывіст выйшаў з дому, каб ехаць на сустрэчу, і да месца сустрэчы не даехаў. Пазней стала вядома, што за ім была выслана міліцыя з мэтай затрымання.
10 2012-11-06 Яроменак Уладзімер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-11-08 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 15 сут. Актывіст быў затрыманы 6 лістапада на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Напярэдадні 7 лістапада актывісты МФ вырашылі паследаваць прыкладу змагароў супраць камуністычнай ідэалогіі мінулых часоў і аблілі настойкай валяр’яны пастамент помніка Леніна на плошчы Незалежнасці ў Менску. Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік і “выказаць свае пачуцці”. Актывіст МФ Уладзімір Яроменак быў затрыманы аховай Дома Ураду каля помніка Леніну падчас падрыхтоўкі да кашачага пратэсту і дастаўлены ў РАУС Маскоўскага раёну.
11 2012-10-28 Швед Уладзіслаў м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) Студэнт першага курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта Уладзіслаў Швед за спробу ўдзельнічаць у шэсці “Дзяды-2012” мусіць наведаць камісію па справах непаўналетніх Фрунзенскага райвыканкама. Сам Уладзь калі вырашыў пайсці на дазволеную ўладамі акцыю, не мог і падумаць, што апынецца ў міліцыі.
12 2012-10-27 Васільеў Раман м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-10-19 Грыгор'ева Наталля Міёры, раённы 5 сут. па вяртанні з вяселля Мікалая Дземідзенкі быў затрыманы Раман Васільеў. Машыну, у якой ехаў у сталіцу Васільеў, спынілі на выездзе з Мёраў, а хлопца затрымалі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вяселле, затрымалі і маладафронтаўца Змітра Крэмянецкага. Гэтыя затрыманні звязаныя з бліжаючайся акцыяй "Дзяды"Старшыня суду Міёрскага раёна Наталля Грыгор'ева адхіліла 2 хадайніцтвы Рамана Васільева, якія тычыліся выкліку ў суд адваката і адвода суддзі. Ролю сведкаў "выконваюць" ў адміністрацыйнай справе супрацоўнікі ДПС РУУСа Міёраў Мільто і Верашчака.Падчас суду Рамана Васільева змясцілі ў мясцовую лякарню з падазрэннем на гіпертанічны крыз.
13 2012-10-27 Крэмянецкі Зьміцер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-10-29 Грыгор'ева Наталля 5 сут. Па вяртанні з вяселля Мікалая Дземідзенкі быў затрыманы Раман Васільеў. Машыну, у якой ехаў у сталіцу Васільеў, спынілі на выездзе з Мёраў, а хлопца затрымалі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вяселле, затрымалі і маладафронтаўца Змітра Крэмянецкага. Гэтыя затрыманні звязаныя з бліжаючайся акцыяй "Дзяды" Сведкі-міліцыянты на судзе - Уладзіслаў Юдкін, начальнік аддзла аховы правапарадку і прафілактыкі Міёрскага РУУСа і Міхаіл Кураж. Зміцера Крэмянецкага суд абвінваціў ў брыдкаслоўі і пакараў арыштам на 5 сутак. У другой палове дня да будынку суду "падцягнуўся" віцебскі АМАП, які кантраляваў сітуацыю.
14 2012-10-27 Глебік Юры м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-11-27 Салагубік Жанна Сьвіслач 10 б.в.
1 000 000 руб.
У Свіслацкім раённым судзе 27 лістапада адбыўся разгляд трох адміністратыўных пратаколаў, складзеных у дачыненні да мясцовых грамадскіх актывістаў за ўдзел у святкаванні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, якое адбылося яшчэ 27 кастрычніка.
15 2012-10-27 Дзесяцік Віктар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-11-27 Салагубік Жанна Сьвіслач 10 б.в.
1 000 000 руб.
У Свіслацкім раённым судзе 27 лістапада адбыўся разгляд трох адміністратыўных пратаколаў, складзеных у дачыненні да мясцовых грамадскіх актывістаў за ўдзел у святкаванні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, якое адбылося яшчэ 27 кастрычніка.
16 2012-10-27 Валюк Анатоль м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-11-27 Салагубік Жанна Сьвіслач 10 б.в.
100 000 руб.
У Свіслацкім раённым судзе 27 лістапада адбыўся разгляд трох адміністратыўных пратаколаў, складзеных у дачыненні да мясцовых грамадскіх актывістаў за ўдзел у святкаванні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, якое адбылося яшчэ 27 кастрычніка.Суддзя Жана Салагубік, якая вяла працэс, адмовіла паэту ў выкліку сведкаў на той падставе, што яны таксама праходзяць па аналагічнай справе як абвінавачаныя.
17 2012-10-27 Ашурак Вітольд м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-11-01 Сьвіслач 3 сут. Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
18 2012-10-27 Лопасаў Віталь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-10-29 Шылін Аляксандр Сьвіслач 30 б.в.
3 000 000 руб.
Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Усіх ,акрамя Лопасава Віталятрымалі на выходныя у мясцовым РУУС , бо у апошняга быў з сабой непаўнагадовы сын
19 2012-10-27 Гусакова Станіслава ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-10-29 Шылін Аляксандр Сьвіслач 3 сут. Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
20 2012-10-27 Крот Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-10-29 Шылін Аляксандр Сьвіслач 3 сут. Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.

Папярэдняя  [1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства