viasna on patreon

Затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч у Маладзечна (абноўлена)

2015 2015-07-27T17:04:58+0300 2015-07-27T17:20:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", затрыманы Валянцін Цішко - сябра ініцыятыўнай группы Таццяны Караткевіч у Маладзечна.

Валянцін Цішко выйшаў на месца пікета па збору подпісаў у Маладзечна з усімі неабходнымі дакументамі і партыйным сцягам. Але прастаяў на пікеце зусім мала, калі да яго падыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Зараз яго звезлі ў Маладзечанскі РУУС, пра што ён паспеў паведаміць па тэлефоне. Прычына затрымання невядома.

Як паведаміў Валянцін Цішко, на дадзены момант яго вязуць назад на месца пікета. Высветлілася, затрыманне адбылося па прычыне таго, што нібыта сябра ініцыятыўнай групы раздаваў улеткі, што забаронена рабіць у перыяд збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Начальнік Маладзечанскага РУУС патлумачыў яшчэ раз правілы збору подпісаў, пераканаўся ў невінаватасці актывіста і выбачыўся за непаразуменне. Пратакол аб затрыманні не складаўся.

Latest news

Partnership

Membership