viasna on patreon

16-гадовага прэзідэнцкага лаўрэата выгналі з Ліцэя БНТУ за ўдзел у дэманстрацыі

2011 2011-09-26T16:39:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 А бацькі-сілавікі выставілі сына з дому.

Так Раман Пратасевіч развітаўся з марай стаць студэнтам Вайскова-касмічнай акадэміі.

Гісторыя Рамана пачалася 6 ліпеня. Тады 16-гадовага юнака затрымалі на маўклівай акцыі ў Мінску. Як непаўналетняга, яго адпусцілі, але бацькам і ў навучальную ўстанову паведамілі.

Бацькі юнака, якія працуюць у сілавых структурах, не падзяляюць пераканані сына. Таму без скандалу не абышлося.

Пасля акцыі Рамана адлічылі з Ліцэя БНТУ. Перад гэтым былі неаднаразовыя размовы з адміністрацыяй навучальнай установы. Папярэджвалі, што ў выпадку, калі і далей будзе будзе рабіць не так, як іншыя, яго адлічаць. Юнак не выракся пераканняў.

Ад бацькоў Раман сышоў. Жыве цяпер асобна. Па месцы рэгістрацыі ён пайшоў у 11-ы клас звычайнай сярэдняй школы. Хоча перайсці ў Коласаўскі ліцэй.

Раман Пратасевіч — неаднаразовы пераможца алімпіяд па фізіцы. Ён адзначаны прэзідэнцкай прэміяй за навуковую працу па фізіцы — па новых тыпах рухавікоў.

На конкурсе ў Санкт-Пецярбургу ягоная праца заняла другое месца. Працягваць вучобу пасля Ліцэя думаў у мінскім БДУІРы, але запаветнай яго марай была піцерская Вайскова-касмічная акадэмія. Але цяпер з ягонай характарыстыкай, думае ён, яму можна забыць і аб прафесіі вайскоўца.

Latest news

Partnership

Membership