viasna on patreon

Міліцыя не аддае грошы, якія былі сабраныя на заклад Дзянісава

2007 2007-06-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сабраныя на заклад Дзянісу Дзянісаву грошы дазволілі актывісту выйсці на волю яшчэ 11 красавіка. Крымінальную справу спынілі, аднак грошы ўсё яшчэ знаходзяцца ў распараджэнні следчых органаў. Як толькі іх аддадуць, арганізатар збору Жана Ямайкіна збіраецца вярнуць усе сродкі тым, хто іх пералічваў.

Нагадаем, грамадскага актывіста Дзяніса Дзянісава арыштавалі 16 лютага і абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. За гэта яму пагражала 3 гады зняволення. У канцы сакавіка ў Інтэрнэце распачалася акцыя па зборы грошай на заклад. 11 красавіка Дзянісава выпусцілі. А 29-га траўня крымінальную справу спынілі.

У ахвяраванні ўдзельнічалі каля ста чалавек. Назбіраная сума складае 15 з паловай мільёнаў рублёў. Як да рашэння вярнуць гэтыя грошы ставіцца сам Дзяніс, расказала “Еўрапейскаму радыё” Жана Ямайкіна:

“Вядома, ён згодны. Як ён мне ў прыватных размовах казаў, ён вельмі ўсім удзячны і, па магчымасці, хоча кожнаму падзякаваць. Ну, а калі штосьці застанецца, мы ўсё роўна будзем звязвацца з тымі, хто здаваў і хто не хоча забіраць. І тады ўжо ў іх будзем пытацца, што яны хочуць, каб з гэтымі грашыма зрабілі”.

Магчыма, гэтыя грошы маглі б пайсці на выплату штрафаў грамадскім актывістам. Толькі за травень апазіцыяй было выплачана амаль 5 тысяч долараў. У кожным разе, куды грошы ні пойдуць: на аплату штрафаў, вызваленне палітвязняў, ці вернуцца назад да сваіх уладальнікаў, — паслужаць яны карыснай справе. Галоўнае, каб грошы вярнулі.

Крыніца: Хартыя 97.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства