viasna on patreon

18 сакавіка ў Берасцi затрыманы кiраўнiк абласнога штабу Юрась Губарэвiч, а таксама актывiсты Яўген Пракурат, Змiцер Фiлiпчук i Андрэй Карпук.

2006 2006-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Іх машына была спынена супрацоўнiкамi ДАІ, пасля чаго людзей, што там знаходзiлiся, пачалi выхоплiваць з салону i заламваць iм рукi. У Маскоўскiм РАУС, куды былi дастаўлены затрыманыя, iх абвiнавацiлi ў дробным хулiганстве (нецэнзурна лаялiся i паказвалi непрыстойныя жэсты ва ўласнай машыне).
Адначасова ўсе пад’езды да Маскоўскага РАУС у радыусе двухсот метраў былi заблакаваны супрацоўнiкамi ДПС. Праз гэта ў РАУС доўгi час не маглi патрапiць праваабаронцы i назiральнiкi мiсii АБСЕ, каторым на пытанне, чаму нельга праехаць, было паведамлена, што дакладна зараз у гэтым раёне праводзiцца нейкая спецаперацыя. Праход у РАУС пешшу таксама быў забаронены. У рэшце рэшт патрапiўшым у РАУС было аб’яўлена, што затрыманых Юрася Губарэвiча, Яўгена Пракурата, Змiцера Фiлiпчука i Андрэя Карпука ў Маскоўскiм РАУС няма, хаця прысутныя бачылi iх праз адчыненыя дзверы аднаго з кабiнетаў. Па словах сведкаў, супрацоўнiкi РАУС паводзiлi сябе вельмi нахабна, выганялi людзей, прыехаўшых падтрымаць хлопцаў, з будынку РАУС.
Зараз Юрась Губарэвiч i астатнiя актывiсты штабу ўтрымлiваюцца ў Ізалятары часовага ўтрымання пры будынку Маскоўскага РАУС. Дзяжурным Ізалятара пад пагрозай звальнення з працы забаронена прымаць для iх перадачы. У панядзелак а 10-й гадзiне ранiцы над затрыманымi адбудзецца суд.
Нагадаем, што за апошнiя днi ў Берасцi затрыманы:
Сцяпан Навасельчан - давераная асоба А. Мiлiнкевiча (Ленiнскi РАУС);
Дзмiтрый Шыманскi - кiраўнiк Брэсцкага гарадскога выбарчага штабу А. Мiлiнкевiча (Ленiнскi РАУС);
Рыгор Бакiевiч - сакратар абласнога штабу А. Мiлiнкевiча (Маскоўскi РАУС);
Уладзiмiр Вялiчкiн - праваабаронца (Ленiнскi РАУС);
Юрась Губарэвiч - кiраўнiк Брэсцкага абласнога выбарчага штабу А. Мiлiнкевiча (Маскоўскi РАУС);
Яўген Пракурат, Змiцер Фiлiпчук i Андрэй Карпук - актывiсты (Маскоўскi РАУС).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства