Маніторынг падзей пасля парламенцкіх выбараў 2012

21.01.2013 Маніторынг падзей пасля парламенцкіх выбараў 2012

Маніторынг падзей пасля выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання

Справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў ПП НС Рэспублікі Беларусь пятага склікання

10.12.2012 Справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў ПП НС Рэспублікі Беларусь пятага склікання

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прадстаўляе выніковую справаздачу па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, якія прайшлі 23 верасня.

Выніковая справаздача па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання

24.09.2012 Выніковая справаздача па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання

Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічыць, што выбарчы працэс прайшоў з сур’ёзнымі парушэннямі прынцыпаў дэмакратычных і справядлівых выбараў, замацаваных стандартамі АБСЕ і беларускім заканадаўствам. Атмасфера палітычнага пераследу і рэпрэсій апанентаў улады, на фоне якой праходзіла выбарчая кампанія, абмежаванні падчас фарміравання выбарчых камісій, агітацыйнай кампаніі, негатыўна паўплывалі на свабоду выбару. Непразрыстасць падліку галасоў не дае падставаў сцвярджаць, што вынікі выбараў адлюстроўваюць волевыяўленне беларускага народа.

Справаздача па назіранні за рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання

27.08.2012 Справаздача па назіранні за рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання

Працэдуры праверкі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах праводзіліся ў закрытым для назіральнікаў рэжыме, негалосна, на пасяджэннях АВК звычайна толькі агучваліся вынікі. Адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты 122 прэтэндэнтам (24,6 % ад агульнай колькасці вылучаных). 19,5% прэтэндэнтаў, якім адмоўлена ў рэгістрацыі, вылучаныя апазіцыйнымі партыямі - БНФ, АГП, БСДП (Г) і Беларускай партыяй левых “Справядлівы свет”.

Вынікі назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп і зборам подпісаў

17.08.2012 Вынікі назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп і зборам подпісаў

Падчас перадвыбарчых мерапрыемстваў зафіксаваныя перашкоды з боку ўлад у дачыненні да сябраў ініцыятыўных груп апазіцыйных кандыдатаў і выпадкі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць тых, каго падтрымлівае ўлада.

Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій

11.08.2012 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій

У складзе сфарміраваных УВК абсалютную перавагу маюць прадстаўнікі лаяльных да ўлады грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. У агульнай колькасці членаў УВК доля прадстаўнікоў апазіцыйных партый сёння складае каля 0,1 % (61 чалавек з 68945), яны прадстаўленыя менш чым у 1% камісій.

Cправаздача па выніках назірання: 30 ліпеня – 5 жніўня

06.08.2012 Cправаздача па выніках назірання: 30 ліпеня – 5 жніўня

З боку ўладаў на асобных кандыдатаў у дэпутаты, сябраў ініцыятыўных груп і назіральнікаў аказваецца ціск. Зафіксаваны перашкоды ініцыятыўным групам дэмакратычных кандыдатаў з боку афіцыйных асоб, а таксама выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу ў падтрымку праўладных кандыдатаў.

Справаздача па выніках назірання: 23 - 29 ліпеня

30.07.2012 Справаздача па выніках назірання: 23 - 29 ліпеня

ЦВК патлумачыла парадак правядзення агітацыі за байкот выбараў: яна прызнаецца юрыдычна дазволенай, аднак для арганізацыі пікетаў у адпаведнасці з Законам «Аб масавых мерапрыемствах» неабходна атрымаць дазвол. Практыка прымянення згаданага закона паказвае, што такім чынам рэалізаваць права грамадзянаў на агітацыю за байкот выбараў фактычна немагчыма.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання №4 -  9-22 ліпеня

22.07.2012 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання №4 - 9-22 ліпеня

Захоўваецца дынаміка пераследу і рэпрэсій супраць апанентаў улады, што не спрыяе атмасферы адкрытасьці падчас выбараў. Не была задаволена ніводная з дзесяткаў скарг, пададзеных на адмову ва ўключэнні ў склад акруговых выбарчых камісій.

Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем акруговых выбарчых камісій

11.07.2012 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем акруговых выбарчых камісій

Акруговыя выбарчыя камісіі створаны ў асноўным за кошт праўрадавых арганізацый: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», РГА «Белая Русь» і Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў. Фарміраванне АВК прайшло пад кантролем выканаўчай улады, без публічнага абмеркавання вылучаных кандыдатур. Прадстаўнікі апазіцыі складаюць у камісіях нязначную долю – непрапарцыйна малую ў параўнанні з колькасцю вылучаных прэтэндэнтаў.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 2-8 ліпеня

09.07.2012 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 2-8 ліпеня

Дзяржаўныя тэлеканалы практычна не асвятляюць выбарчую актыўнасць апазіцыйных палітычных партый. Пры гэтым у шэрагу выбарчых акругаў зафіксаваны матэрыялы ў падтрымку патэнцыйных праўладных кандыдатаў. У сталічнай і рэгіянальнай прэсе выходзяць інтэрв'ю з дэпутатамі дзеючага парламента. З’явіліся агітацыйныя друкаваныя матэрыялы з заклікам да байкатавання парламенцкіх выбараў.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 25 чэрвеня - 1 ліпеня

02.07.2012 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 25 чэрвеня - 1 ліпеня

Апазіцыйныя партыі пачалі вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі: заяўляецца пра вылучэнне прыкладна 300 партыйцаў, што амаль у тры разы больш за адпаведныя паказчыкі парламенцкіх выбараў 2008 года. Назіраецца павелічэнне інтэнсіўнасці кропкавых рэпрэсіяў супраць структур апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым станоўча ацэньваецца вызваленне пад падпіску аб нявыездзе нядаўна затрыманага журналіста Андрэя Пачобута.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 18-24 чэрвеня

25.06.2012 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 18-24 чэрвеня

Выбарчая кампанія пачынаецца ў неспрыяльных умовах, на фоне палітычных рэпрэсій, ва ўмовах ціску на апазіцыю і грамадзянскую супольнасць. У турмах працягваюць знаходзіцца палітычныя вязні, а нядаўні арышт незалежнага журналіста Андрэя Пачобута сведчыць аб узмацненні рэпрэсій у адносінах да незалежных СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства