22.06.2012 У Беларусі новы палітвязень – журналіст Андрэй Пачобут
Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае пераслед Андрэя Пачобута як расправу над журналістам за ягоную прафесійную дзейнасць, а таксама дэманстратыўную пагрозу для ўсёй журналісцкай супольнасці напярэдадні правядзення парламенцкіх выбараў.
21.06.2012 “Мы будзем трымаць вочы адкрытымі ўвесь выбарчы працэс”
Сёння, 21 чэрвеня, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” абвесцілі пра пачатак кампаніі па маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
21.06.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў занепакоена новымі абмежаваннямі ў дачыненні да Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), 19 чэрвеня распаўсюдзіла тэрміновую заяву, у якой выказвае занепакоенасць новымі абмежавальнымі мерамі ў дачыненні да Алеся Бяляцкага з боку адміністрацыі калоніі №2 г.Бабруйска.
19.06.2012 Таццяна Рэвяка: “Барыс Звозскаў быў для нас не толькі ўзорам прафесійнасці, але і сябрам”
Таццяна Рэвяка, прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека ў Вільні, даўно была знаёмая з Барысам Ігаравічам Звозскавым, а ў 2009-м годзе стала яго пераемніцай на гэтай пасадзе. Таццяна дзеліцца сваімі ўспамінамі пра калегу і сябра, чый сыход з жыцця стаў вялікай стратай для Беларусі.
14.06.2012 Алесь Бяляцкі: “Здаецца, што спагнаньні, якія я атрымаў у калоніі – не апошнія”
Зьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які адбывае пакараньне ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2 у сваіх лістах сябрам і знаёмым даволі рэдка паведамляе пра ўмовы ўтрыманьня, альбо на ціск з боку адміністрацыі. Між тым сітуацыя з праваабаронцам досыць складаная і чакаць скарачэньня тэрміну зняволеньня яму пакуль не выпадае.
12.06.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Травень 2012
Травень не прынёс ніякіх станоўчых зменаў у агульнай сітуацыі з правамі чалавека і ў праблеме палітвязняў у прыватнасці. Сітуацыя з палітвязнямі ўскладнілася вынясеннем яшчэ аднаго палітычна матываванага крымінальнага прысуду. Асобы, якія незаконна і неаднаразова пазбаўляліся волі на працяглы тэрмін, па меркаванні праваабаронцаў, на перыяд свайго затрымання таксама лічацца палітычнымі вязнямі.
08.06.2012 Алесю Бяляцкаму адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі
Старшыня Мінскага гарадскога суда адмовіў у задавальненні нагляднай скаргі, пададзенай Алесем Бяляцкім і ягоным адвакатам на прысуд Першамайскага раёну Мінска і вызначэнне калегіі Мінскага гарадскога суда. Гэта стала вядома з ліста зняволенага праваабаронцы жонцы.
07.06.2012 З Алесем Бяляцкім сустрэўся прадстаўнік назіральнай камісіі па наглядзе за месцамі пазбаўлення волі
Учора, 5 чэрвеня, сябра праўлення “Магілёўскага праваабарончага цэнтру” Віктар Сідарэнка наведаў Бабруйскую папраўчую калонію №2 дзе сустрэўся з асуджаным праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Нагодай для сустрэчы была скарга праваабаронцы Насты Лойкі з нагоды таго, што да Алеся Бяляцкага не даходзіла паштовая карэспандэнцыя. Для праверкі гэтай інфармацыі ўпраўленне юстыцыі дало дазвол камісіі спраўдзіць гэтую інфармацыю.
30.05.2012 “Вясна” патрабуе спыніць незаконныя адміністратыўныя арышты грамадскіх актывістаў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” асуджае незаконнае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе арыштаў моладзевых актывістаў Мускага Міхаіла, Крэменецкага Зьміцера, Васільева Рамана, Дземідзенкі Мікалая, Вінаградава Паўла, а таксама праваабаронцу Алега Воўчака.
29.05.2012 Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды крымінальнага прысуду Васілю Парфянкову
29 траўня судом Першамайскага раёна Менска грамадскі актывіст Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь (за парушэньні ўмоваў прафілактычнага нагляду, устаноўленага судом).
24.05.2012 Вызвалення Алеся Бяляцкага патрабавалі ў Санкт-Пецярбургу. Фотарэпартаж
24 траўня на адной з пешаходных вуліц Піцера разгарнуўся пікет з лозунгамі "Свободу Алесю Беляцкому!", "Нет политическим репрессиям!", беларускамоўнымі - "Вясна прыйдзе і ў Беларусь" і "Не - паліцэйскай дзяржаве" ды іншымі. І ўсё - пад жалезным наглядам паліцэйскага.
21.05.2012 ПЦ "Вясна" пачынае маніторынг пенітэнцыярнай сістэмы
Праваабаронцы заклікаюць усіх, хто валодае інфармацыяй пра становішча асуджаных i асобаў, абмежаваных у правах у сувязі з утрыманнем у розных установах, альбо хоча распавесці пра асабістыя праблемы такога кшталту, пісаць на электронны адрас - info.zakratami@gmail.com ці на паштовы адрас - 220114, Мінск, а/я 203.
18.05.2012 Дзярждэпартамент ЗША ўзнагародзіў Алеся Бяляцкага за дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека
Гэтая ўзнагарода адзначае асобаў і няўрадавыя арганізацыі, якія дэманструюць надзвычайную мужнасць і лідарскія якасці ў абароне правоў чалавека і дэмакратыі ва ўмовах рэпрэсій з боку ўрада.
18.05.2012 Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека паўторна рэкамендуе Беларусі вырашыць сістэмныя праблемы
Апублікаваны Даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека па сітуацыі ў Беларусі, які ў вуснай форме быў прадстаўлены падчас 18-ай сесіі Савета па правах чалавека ў Жэневе ў мінулым верасні. Паколькі з таго часу рэкамендацыі застаюцца ў асноўным нявыкананымі беларускім урадам, УВКПЧ паўтарае іх, акцэнтуючы дадатковыя патрабаванні.
14.05.2012 Прамова Прэзідэнта FIDH на парыжскім мітынгу ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Суэр Белхасэн у сваім выступе на ўрачыстым мітынгу 11 траўня ў Парыжы падкрэсліла, што сёння лёс віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага шмат у чым залежыць ад міжнароднай грамадскасці, падтрымка якой павінна быць «безумоўнай, моцнай і, галоўнае, яднанай».










