01.04.2013 Вынікі маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі
1 красавіка ў Менску Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў “Справаздачу па выніках маніторынга месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”. Яна падрыхтаваная ў супрацы з вопытным экспертам, юрыстам з вялікай адвакацкай практыкай Паўлам Сапелкам.
25.03.2013 Ідэолаг адкрытай беларушчыны (відэа)
"Сёньня, калі ў беларускім асяродку ідуць жорсткія палемікі, дыскусіі і нават сваркі, нашаму грамадству не стае такога чалавека - які проста паглядзеў бы на гэта ўсё са сваёй абаяльнай усьмешкай, проста рабіў бы справу, далей аб’ядноўваў людзей, рушыў у будучыню...”
22.03.2013 Прынята беспрэцэдэнтная рэзалюцыя ААН з мэтай пакласці канец фінансаваму ўдушэнню праваабарончых НДА
21 сакавіка Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняў беспрэцэдэнтную рэзалюцыю, якая сцвярджае, што “ніякі закон не мусіць крыміналізаваць або пазбаўляць легітымнасці дзейнасць у абарону правоў чалавека з прычыны паходжання фінансавання”.
11.03.2013 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Люты 2013 года
Вызваленне Васіля Парфянкова не змяніла прынцыпова сітуацыю з палітычнымі зняволенымі, паколькі яно было звязана не са зменай пазіцыі беларускіх уладаў адносна наяўнасці ў краіне асуджаных па палітычных матывах, а ў сувязі са сканчэннем тэрміну адбыцця пакарання. У месцах пазбаўлення волі працягвалі знаходзіцца 11 палітзняволеных.
05.03.2013 Становішча палітычных зняволеных у Беларусі крытычнае, свабода 40 актывістаў сур'ёзна абмежаваная
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказваюць глыбокае абурэнне масавымі і сістэматычнымі актамі ціску і рэпрэсій, якім падвяргаюцца як палітычныя зняволеныя, так і людзі, абмежаваныя ў свабодзе па палітычных прычынах.
04.03.2013 Беларускія праваабаронцы: “Свабоду Бахрэйну!”
4 сакавіка беларускія праваабаронцы выказалі сваю салідарнасць з прэзідэнтам Бахрэйнскага цэнтра за правы чалавека і намеснікам генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Набілам Раджабам, які адбывае двухгадовы тэрмін турэмнага зняволення за выступы ў абарону права на мірныя сходы.
04.03.2013 У Гомелі ў межах акцыі «Хваля салідарнасці» прайшла малітва пад наглядам “назіральнікаў” у цывільным
3 сакавіка ў Гомелі сябры аргкамітэту па стварэнню партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» правялі малітву за палітвязняў, а таксама распаўсюдзілі па горадзе інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя беларусам, якія сядзяць у турмах за свае перакананні, палітычную і грамадскую дзейнасць.
02.03.2013 Amnesty International: Каля ста тысяч людзей выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)
Агулам людзьмі з 36 краінаў было прынята 104,731 мераў у падтрымку вязня сумлення Алеся Бяляцкага. Такія вынікі Марафону па напісанні лістоў Amnesty International, які прайшоў па ўсім свеце.
19.02.2013 Праваабаронцы патрабуюць галоснасці ў справе Андрэя Гайдукова
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" у сумеснай заяве патрабуюць галоснасці і захавання ўсіх працэсуальных гарантый абвінавачанаму ў здрадзе дзяржаве Андрэю Гайдукову.
17.02.2013 Пра парнаграфію
Цікавую заяву Радыё “Свабода” зрабіў на мінулым тыдні намеснік старшыні Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рабаволаў...
14.02.2013 Алесь Бяляцкі на паўгады пазбаўлены спатканняў
Алесь Бяляцкі пазбаўлены спатканняў, якія ён мусіў атрымаць у бліжэйшыя паўгады. Гэтую інфармацыю 13 лютага пацвердзіла адміністрацыя Бабруйскай калоніі № 2, дзе ўтрымліваецца палітвязень.
12.02.2013 Камісар Савета Еўропы: Беларускія праваабаронцы маюць патрэбу ў падтрымцы
12 лютага Камісар Савета Еўропы па правах чалавека сп. Нілс Муйжніекс выступіў з заявай у падтрымку беларускіх праваабаронцаў, заклікаючы ўсе краіны Савета Еўропы быць больш актыўнымі і больш лагічнымі ў сваёй палітыцы ў дадзеным напрамку.
09.02.2013 Праваабаронцы віншуюць з вызваленнем Васіля Парфянкова! (фота, відэа)
Палітвязень Васіль Парфянкоў каля 11 гадзін раніцы выйшаў за брамку Баранавіцкага следчага ізалятару №6, на тэрыторыі якога размяшчаецца арыштны дом. На волі яго сустрэлі сябры і паплечнікі, праваабаронцы, актывісты з Менску і Баранавічаў.
08.02.2013 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Студзень 2013 года
Нягледзячы на выразнае жаданне А. Лукашэнкі звуаляваць балючасць праблемы палітвязняў, ягоныя выказванні ў чарговы раз яскрава падкрэслілі, што іх лёс знаходзіцца пад пільнай увагай дзяржаўнага кіраўніцтва, а пытанне вызвалення знаходзіцца пад ягоным асабістым кантролем.
08.02.2013 Палітвязень Васіль Парфянкоў вызваляецца 9 лютага
Першым у гэтым годзе на волю з-за кратаў павінен выйсці удзельнік “Плошчы-2010” палітвязень Васіль Парфянкоў. У яго 9 лютага заканчваецца тэрмін зняволення. Адбывае пакараньне ў СІЗА г.Баранавічы.










